Інфлянцкае княства

(Пасля перасылкі з Задзвінскае герцагства)

Інфлянцкае княства, пазней Задзвінскае герцагства (лац.: Ducatus Ultradunensis, Ducatus Transdunensis) — палітычна-адміністрацыйнае ўтварэнне на землях Лівоніі (Інфлянтаў) (сучасн. Латвія і паўднёвая Эстонія), злучанае уніяй з ВКЛ, з 1569 г. падуладнае Рэчы Паспалітай як кандамініум — супольнае ўладанне Кароны і ВКЛ. Утворана 25 снежня 1566 г. на Гарадзенскім сойме.

унія з Вялікім Княствам Літоўскім (1566 — 1569)
з 1569 кандамініум Рэчы Паспалітай
Задзвінскае княства
Ducatus Ultradunensis
Ducatus Transdunensis
Герб
Герб
< 
 >
 >
1566 — 1660

Сталіца Фелін
Афіцыйная мова нямецкая
Форма кіравання манархія
Кіраўнікі дзяржавы
Адміністратар
 • 15661578 Ян Геранімавіч Хадкевіч
 • 15781582 Мікалай Радзівіл Руды
 • 16031621 Ян Караль Хадкевіч
Губернатар
 • 15821584 Юрый Радзівіл
Генеральны камісар
 • 15821588 С. Пенкаслаўскі
 • 15881598 Я. Дз. Салікоўскі
 • 15981603 Л. Сапега
 • 16041621 Ян Караль Хадкевіч
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Першапачаткова ахоплівала тэрыторыі Лівоніі, якія знаходзіліся на поўначы і ўсходзе ад Дзвіны (Відзэмэ, Латгалія, Паўднёвая Эстонія). У склад Задзвінскага княства былі ўключаны не толькі былыя землі Інфлянцкага ордэна, але і секулярызаваныя ўладанні Рыжскага архібіскупства. Іменна за гэтай тэрыторыяй у 2-й палавіне XVI — пачатку XVII стст. замацавалася вузкае значэнне тэрміна Лівонія (Інфлянты).

Задзвінскае княства атрымала герб: у чырвоным полі белы грыф, які трымае ў правай пярэдняй лапе аголены меч, падняты ўверх; на грудзях — лацінскія ініцыялы Жыгімонта Аўгуста «SA» пад залатой каронай.

Гісторыя

правіць

Пасля распаду Лівонскага ордэна апошні яго магістр Готхард Кетлер у 1562 годзе прызнаў сюзерэнітэт вялікага князя ВКЛ.

Спачатку часовым губернатарам гэтай Інфлянтаў быў былы магістр Кетлер. Берасцейскі сойм ВКЛ 1566 зрабіў кіраўніком Лівоніі Яна Хадкевіча. Ён дасягнуў поўнага злучэння Лівоніі з ВКЛ, што адбылося на Гарадзенскім сойме. 26 снежня 1566 Гарадзенскі сойм уключыў Інфлянцкае княства ў склад ВКЛ. Лівонцы прызналі сябе часткай ВКЛ, але захавалі свае мясцовыя правы. Кіраваў гэтай калоніяй губернатар, які прызначаўся каралём і вялікім князем літоўскім. Сталіцай быў горад Дынабург.

Люблінскі сойм 1569 г. абвясціў Задзвінскае княства кандамініумам. Інфлянцкія кашталяны не атрымалі годнасці сенатараў Рэчы Паспалітай. Пасля Люблінскай уніі і ўтварэння Рэчы Паспалітай ВКЛ здолела захаваць свае правы на Лівонію, як на Задзвінскае герцагства.

У 1575—1577 гг. у час Лівонскай вайны практычна ўся тэрыторыя Інфлянтаў была занята войскамі цара Івана IV. Пасля адваявання Інфлянтаў Стэфан Баторый у 1582 г. падпісаў «Інфлянцкую канстытуцыю», паводле якой быў устаноўлены новы адміністрацыйны падзел края на тры прэзідыяты.

У 1582 г. створана пасада генеральнага камісара, якому падпарадкаваны ўсе дзяржаўцы замкаў і які меў права ад імя манарха рабіць зямельныя наданні. Пасля вызвалення ад пасады губернатара Ю. Радзівіла (1584) генеральны камісар стаў найвышэйшай адміністрацыйнай асобай у Інфлянтах.

У 1585 г. у склад Задзвінскага княства была ўключана Пільтэнская акруга — тэрыторыя былога Курляндскага епіскапства (Заходняя Латвія).

Паводле «Інфлянцкай ардынацыі» 1598 г. прэзідыяты былі перайменаваны ў ваяводствы, што азначала ўніфікацыю ў статусе з іншымі тэрыторыямі Рэчы Паспалітай; інфлянцкія ваяводы і кашталяны сталі сенатарамі Рэчы Паспалітай. Інфлянцкія ўрады (пасады) павінны былі пароўну камплектавацца з прадстаўнікоў 3 «народаў» — ВКЛ, Кароны і Лівоніі. Манарха ў Задзвінскім княстве прадстаўляў адміністратар, які меў шырокія адміністрацыйныя і судовыя паўнамоцтвы.

У 1598 г. Л. Сапега быў прызначаны генеральным камісарам Задзвінскага княства для рэвізіі дзяржаўных маёнткаў і ўтварэння новых старастваў. З прызначэннем Я. К. Хадкевіча ў 1603 г. адміністратарам, і ў 1604 г. генеральным камісарам ліквідавала фармальны паралелізм цэнтральнай улады ў правінцыі.

Неўзабаве пачалася вайна Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1629). Першы ўдар шведаў прыпаў іменна на Задзвінскае герцагства. Яну Хадкевічу ўдалося атрымаць перамогу ў бітве пад Кірхгольмам (1605). У выніку была знята аблога Рыгі, і шведы адступілі з ужо занятых імі зямель Інфлянтаў. Аднак, з-за памылак вышэйшага камандавання Рэчы Паспалітай гэта перамога не мела карысных стратэгічных наступстваў. Герцагства практычна распалася.

Так, паводле Альтмаркскага перамір’я 1629 года ў складзе Рэчы Паспалітай засталіся толькі 4 паўднёва-ўсходнія латгальскія староствы — Дынабургскае, Рэжыцкае, Люцынскае, Марыенгаўзенскае, з якіх пазней, у 1677 годзе, было створана Інфлянцкае ваяводства (княства) з цэнтрам у Дынабургу. З чатырох старостваў, якія засталіся ў складзе Рэчы Паспалітай, а менавіта Вялікага Княства Літоўскага і пад уплывам каталіцкага касцёлу сфармавалася сучасны латвійскі рэгіён Латгалія, а паўднёвая Эстонія і паўночна-заходняя частка Латвіі разам з Рыгай адышла да Швецыі, сфармаваўшы пазней сучасны латвійскі рэгіён Відземе.

Пасля Паўночнай вайны паводле Аліўскага міру 1660 года Рэч Паспалітая канчаткова прызнала за Швецыяй заваяваную ёю частку Інфлянтаў.

Пасля Вялікай Паўночнай вайны ў 1721 годзе гэтыя землі ў Швецыі забрала Расія.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Латгалію захапіла Расійская імперыя.

Адміністрацыйны падзел

правіць

У 1566 годзе Задзвінскае княства было падзелена на 4 акругі:

  • Рыжская (латгальская частка Рыжскага архібіскупства)
  • Трайдзенская (ліўская частка Рыжскага архібіскупства)
  • Вендэнская (ордэнскія землі ад Рыгі да Гельмета і Руена)
  • Дынабургская (ордэнскія землі ў Латгаліі)

На чале кожнай акругі стаялі кашталяны з ліку мясцовага рыцарства. Гэтая адміністрацыйна-тэрытарыяльная структура ўлічвала ранейшы падзел Лівоніі на ордэнскія і біскупскія тэрыторыі. Кашталяны сталі членамі Рады ВКЛ.

У 1575—1577 гг. амаль усю тэрыторыю Інфлянтаў занялі войскі цара Івана IV. Пасля адваявання Інфлянтаў Стэфан Баторый у 1582 г. падпісаў «Інфлянцкую канстытуцыю», паводле якой без уліку ранейшага падзелу краю былі ўтвораны:

У 1583 г. сіламі Задзвінскага княства была акупавана Пільтэнская акруга (землі былога Курляндскага епіскапства), якія ў 1585 г. былі выкуплены ў Даніі грашыма Прусіі і Брандэнбурга і да моманту пагашэння курлянскімі Кетлерамі пазыкі былі ўласнасцю Гагенцолернаў, як васалаў караля Рэчы Паспалітай па Прусіі.

У выніку рэвізій і зямельных наданняў у прэзідыятах адбыўся падзел на паветы і стараствы, цэнтрамі якіх сталі ранейшыя ордэнскія ці біскупскія замкі.

Па «Інфлянцкай ардынацыі» 1598 г. прэзідыяты былі перайменаваны ў ваяводствы, было створана 26 старостваў.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць
  • Дзярновіч, А. Задзвінскае княства / Алег Дзярновіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. — С. 640. — ISBN 985-11-0314-4.