Кальвінскі збор (Асташын)
Асташынскі кальвінскі збор — кальвінскі храм, які існаваў у 16 — 1-й палове 20 ст. ў вёсцы Асташын (цяпер Карэліцкі раён Гродзенскай вобласці).
Славутасць | |
Кальвінскі збор | |
---|---|
| |
53°27′40″ пн. ш. 26°10′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | |
Канфесія | кальвінізм |
Тып будынка | збор |
Архітэктурны стыль | готыка, рэнесанс |
Заснавальнік | Ян Швыкоўскі |
Дата пабудовы | XVI стагоддзе |
Стан | знішчаны |
Пабудаваны ў канцы XVI ст.[1] гатычна-рэнесансавым стылі на сродкі Яна Швыкоўскага. Храм нязначна пашкоджаны ў Другую сусветную вайну і канчаткова разбураны мясцовымі ўладамі ў 1950-я гг[2].
Архітэктура
правіцьЗбор быў пабудаваны на невялікім пагорку і ўзвыяшаўся над ваколіцай маналітнай мураванай глыбай[3].
Храм па памерах храм (8,5х12 м)[3] уяўяляў сабой мураванае 1-нефавае збудаванне, якое ў плане мела форму выцягнутага прамавугольніка, завершанага гранёнай апсідай[4]. Тоўстыя, да 2 метраў таўшчыні[3], сцены былі прарэзаны 7 вокнамі[4]. Да галоўнага паўднёвага[3] фасада прымыкала чатырох'ярусная вежа[4] памерамі 5,9х7,1 м з масіўнымі контрфорсамі[3], завершаная 4-схільным шатром. 1-ы ярус па шырыні адпавядаў памерам асноўнага аб'ёму. 3 кожным ярусам памеры памяншаліся, што надавала кампазіцыі дынамізм. Унутраную прастору перакрывала паўцыркульнае скляпенне з распалубкамі[4].
Збор акружала агароджа 2-метровай таўшчыні, якая ўтварала прамавугольнік памерамі 37х30 м[3].
Зноскі
- ↑ Аляксандр Мікалаевіч Кушнярэвіч. «Культавае дойлідства Беларусі XIII—XVI стст.» Мінск, «Навука і тэхніка», 1993 г. ISBN 5-343-01403-8.
- ↑ Кальвінскі збор (Асташын) на сайце Radzima.org
- ↑ а б в г д е М. А. Ткачоў. Замкі Беларусі: (XIII―XVII ст.); [пад рэд. Ф. В. Барысевіча]; Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. — Мн.: Полымя, 1977. — 82, [1] c.
- ↑ а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8
- Аляксандр Мікалаевіч Кушнярэвіч. «Культавае дойлідства Беларусі XIII—XVI стст.» Мінск, «Навука і тэхніка», 1993 г. ISBN 5-343-01403-8.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. — Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
- Саборы помняць усе : готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі / Т. Габрусь ; фота У. А. Багданава. — Мінск: Беларусь, 2007. — 165, [1] с. : фат. — Бібліягр.: с. 160-164. с. — ISBN 978-985-01-0714-5.
- М. А. Ткачоў. Замкі Беларусі: (XIII―XVII ст.); [пад рэд. Ф. В. Барысевіча]; Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры. — Мн.: Полымя, 1977. — 82, [1] c.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Кальвінскі збор (Асташын) на сайце Radzima.org