Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў (Полацк)
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў — страчаны рэлігійны комлекс у Полацку.
Каталіцкі храм і кляштар | |
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі | |
---|---|
![]() Дамініканскі кляштар на малюнку Н. Орды | |
55°29′11,1″ пн. ш. 28°46′04,42″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Полацк |
Канфесія | Рымска-каталіцкая царква |
Тып будынка | базіліка |
Дата заснавання | 1672 |
Будаўніцтва | 1774—1804 гады |
Стан | Знішчаны |
![]() |
Гісторыя правіць
Заснаваны ў 1672 г. па фундацыі віленскага каноніка Ф. М. Гарскага з дазволу віленскага біскупа А. Сапегі. У 1774 г. быў закладзены мураваны касцёл Прасвятой Дзевы Марыі. Аднак з-за недахопу сродкаў, яго будаўніцтва было адкладзенае да 1801 г. і завершанае ў 1804 г. Уваходзіў у ансамбль Полацкай параднай плошчы. У 1837 г. і 1843 г. будынкі кляштару гарэлі.
Комплекс разбураны ў час Другой сусветнай вайны.
Архітэктура правіць
Касцёл правіць
Касцёл — трохнефная шасцістаўповая базіліка, цэнтральны неф якой завяршаўся паўкруглай апсідай (30х18,9 м). У інтэр'еры касцёлу былі ўбудаваны пяць алтароў, упрыгожаныя разьбой і размалёўкай, на хорах быў дванаццацігалосы арган Касцёл меў два ўваходы: першы з боку плошчы быў аформлены порцікам з шасцю іанічнымі калонамі і балконам, на якім быў уваход на хоры, другі — з боку кляштару.
Кляштар правіць
Кляштар пабудаваны ў 1781—1804 гг., уяўляў сабой двухпавярховы Г-падобны ў плане корпус з калідорнай планіроўкай. Першы паверх меў скляпеністыя перакрыцці, другі — драўляныя. Будынкі кляштару былі пакрыты дахоўкай. У комплекс уваходзілі таксама гаспадарчыя пабудовы, сад, палісаднік і каменная агароджа з уязной брамай. Кляштарны двор быў выбрукаваны. У 1864 г. пасля закрыцця кляштару касцёл стаў прыходскім.
Літаратура правіць
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 232.
Спасылкі правіць
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў (Полацк) на Вікісховішчы |