Касцёл Святога Іосіфа (Рубяжэвічы)

Касцёл Святога Іосіфа — рымска-каталіцкі храм у вёсцы Рубяжэвічы (Мінская вобласць, Стаўбцоўскі раён)

Каталіцкі храм
Касцёл Святога Іосіфа
53°41′39″ пн. ш. 26°52′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Рубяжэвічы
Канфесія Каталіцызм
Епархія Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
Архітэктурны стыль неаготыка
Будаўніцтва 19071911 гады
Стан дзейнічае
Сайт ryszard.narod2.ru
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Касцёл пабудаваны ў 19071911 гг. у папулярным для таго часу неагатычным стылі. Дазвол улад на будаўніцтва касцёла ў Рубяжэвічах быў атрыманы ў 1905 г пасля шматлікіх хадайніцтваў мяшчаніна Антонія Тура. Участак пад будаўніцтва плошчай 6 дзесяцін быў ахвяраваны сялянамі Рубяжэвіцкай воласці. Значныя сродкі для будаўніцтва ахвяравалі памешчыкі Ленскія, уладальнікі маёнтка Сула, іншыя мясцовыя землеўладальнікі і прыхаджане. Духоўная кансісторыя выдаткавала на будаўніцтва 1000 рублёў. Праект касцёла не выяўлены. Вядома толькі, што ён быў узгоднены Будаўнічым аддзяленнем Мінскага губернскага праўлення 4 студзеня 1907 г.

Касцёл узведзены з часанага каменю. Завяршэнне будаўніцтва і асвячэнне касцёла адбылося 30 кастрычніка 1911 г. Працягвалася яшчэ работа па будаўніцтву трох прастолаў, спавядальні. Узвядзенне мураванай агароджы завершана ў 1924 г.

Архітэктура

правіць

Прамавугольны ў плане з васьміграннай апсідай, да якой сіметрычна прыбудаваны сакрысціi. Па баках галоўнага фасада ўзвышаюцца магутныя трох’ярусныя чацверыковыя вежы, умацаваныя па вуглах ступеньчатымі контрфорсамі і завершаныя востраканечнымі шатрамі. Тарэц нефа паміж вежамі завершаны двухсхільным зубчастым шчытом з круглым вітражным акном-ружай у цэнтры і бетонным лацінскім крыжам. Уваход вырашаны высокім гатычным парталам, фланкіраваным аналагічнымі аконнымі праёмамі. Высокія спічастыя аконныя праёмы рытмічна чляняць бакавыя фасады.

Інтэр’ер

правіць

Унутраная прастора падзелена васьміграннымі слупамі на тры нефы, перакрытыя спічастымі скляпеннямі з нервюрамі. Драўляны алтар у выглядзе спічастай аркі з вімпергам, таксама ў неагатычным стылі выкананы спавядальні, амбон. У ін- тэр’еры 12 насценных рэльефных пано на тэму «Крыжовы шлях Хрыста».

Побач касцёла стаіць бела-чырвона-белы помнік салдатам Польскай Рэспублікі.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць