Крытычная тэмпература
Крыты́чная тэмперату́ра — тэмпература, пры якой шчыльнасць і ціск насычанай пары становяцца максімальнымі, а шчыльнасць вадкасці, якая знаходзіцца ў дынамічнай раўнавазе з парай, становіцца мінімальнай.
Пры тэмпературы, вышэйшай за крытычную тэмпературу газа, яго немагчыма скандэнсаваць ні пры якім ціску.
Крытычная тэмпература была адкрыта Дз. І. Мендзялеевым у 1861. Калі ён даследаваў залежнасць паверхневага нацяжэння вадкасці ад тэмпературы, ён выявіў, што існуе такая тэмпература, пры якой знікаюць меніск вадкасці і розніца паміж вадкасцю і яе насычанай парай. Гэту тэмпературу Дз. І. Мендзялееў назваў «абсалютным пунктам кіпення».
Рэчыва | Крытычная тэмпература (°C) |
---|---|
Азот | -146.9 |
Аміяк | 132.3 |
Аргон | -122.29 |
Бензол | 288 |
Бром | 315 |
Вада | 374.12 |
Вадарод | -240.17 |
Вокіс вугляроду | -138.8 |
Гелій | -267.96 |
Ёд | 546 |
Калій | 1497 |
Кісларод | -118.57 |
Крыптон | -63.7 |
Ксенон | 16.58 |
Літый | 2577 |
Метан | -82.5 |
Мыш’як | 1400 |
Натрый | 1827 |
Неон | -228.75 |
Радон | 105 |
Ртуць | 1477 |
Рубідый | 1377 |
Селен | 1493 |
Сера | 1041 |
Хлор | 143.8 |
Фтор | -128.85 |
Фосфар | 721 |
Цэзій | 1312 |
Этан | 32 |