Любоў Уладзіміраўна Хатылёва

(Пасля перасылкі з Любоў Хатылёва)

Любоў Уладзіміраўна Хатылёва[2] (12 сакавіка 1928(1928-03-12), Гомель, Гомельская акруга22 верасня 2024(2024-09-22)[1]) — беларускі вучоны ў галіне генетыкі раслін, доктар біялагічных навук (1967), прафесар (1969), акадэмік Акадэміі навук Беларусі (1980). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Любоў Уладзіміраўна Хатылёва
Дата нараджэння 12 сакавіка 1928(1928-03-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 верасня 2024(2024-09-22)[1] (96 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці генетык, палітык
Навуковая сфера генетыка
Месца працы Інстытут біялогіі АН БССР, Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар, акадэмік НАНБ
Альма-матар Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія
Прэміі
Узнагароды
ордэн Леніна Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «Ветэран працы» ордэн Францыска Скарыны
сярэбраны медаль ВДНГ

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 12 сакавіка 1928 года ў Гомелі.

Сярэднюю адукацыю атрымала ў горадзе Кінель Куйбышаўскай вобласці РСФСР. Там жа ў 1944 годзе паступіла на вучобу ў сельскагаспадарчы інстытут. З 1946 года працягвала навучанне ў Беларускім сельскагаспадарчым інстытуце, які скончыла ў 1948 годзе. Скончыла аспірантуру на кафедры генетыкі Маскоўскага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава і абараніла дысертацыю на званне кандыдата біялагічных навук. З 1955 года працавала ў Акадэміі навук БССР: у 1955—1963 гг. — старшы навуковы супрацоўнік у Інстытуце біялогіі, з 1965 года — старшы навуковы супрацоўнік, намеснік дырэктара Інстытута генетыкі і цыталогіі, з 1971 года — дырэктар, з 1994 года — ганаровы дырэктар Інстытута генетыкі і цыталогіі[3]. Адначасова ў 1992—1997 гг. — акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук НАН Беларусі, у 1997—2002 гадах — саветнік Прэзідыума НАН Беларусі, з 2002 года — загадчык лабараторыяй Інстытута генетыкі і цыталогіі, потым — галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі функцыянальнай генетыкі раслін[3].

Памерла 22 верасня 2024 года.

Навуковая і грамадская дзейнасць

правіць

Л. У. Хатылёвай належаць навуковы працы па праблемах гетэрозісу і генетыкі колькасных прыкмет, пытаннях матэматычнай генетыкі, генетыкі камбінацыйнай здольнасці раслін і жывёл. З’яўляецца адным з аўтараў шэрагу гібрыдаў таматаў, сартоў перцу, сорту трыцікале «Няміга»[3].

Аўтар больш за 400 навуковых прац, у т.л. 18 манаграфій, 12 аўтарскіх пасведчанняў, 3 патэнтаў Рэспублікі Беларусь[3]. Сярод апублікаванага:

  • Селекция гибридной кукурузы. Мн.: Наука и техника, 1965.
  • Взаимодействие генотипа и среды: (Методы оценки). Мн.: Наука и техника, 1982 (разам з Л. А. Таруцінай).
  • Генотип и среда в селекции растений. Мн.: Наука и техника, 1989 (разам з А. У. Кільчэўскім);
  • Взаимодействие генов при гетерозисе. Мн.: Наука и техника, 1990 (разам з Л. А. Таруцінай).
  • Экологическая генетика растений. Мн.: Тэхналогія, 1997 (А. У. Кільчэўскім).
  • Взаимодействие генотипа и среды: (методы оценки) / АН БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорус. о-во генетиков и селекционеров, (1982);
  • Генетика люпина: (генетич. предпосылки использ. гетерозиса) / АН БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорус. о-во генетиков и селекционеров (1988).
  • Проблемы цитоплазматической мужской стерильности у растений / А. Н. Палилова, Т. Данков, Н. В. Турбин и др.; науч. ред.: Л. В. Хотылева. АН БССР, Ин-т генетики и цитологии [и др.]. — Мн.: Наука и техника, 1988.
  • Биоэнергетические процессы при гетерозисе / Л. В. Хотылева, А. Н. Разумович, В. В. Титок и др.; Акад. наук БССР, Ин-т генетики и цитологии, Белорус. о-во генетиков и селекционеров. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991.

Прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі таварыстваў генетыкаў і селекцыянераў краін СНД, прэзідэнт Беларускага таварыства генетыкаў і селекцыянераў, член Прэзідыума НАН Беларусі, член Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР і Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Беларусі, член праўлення ISSEP, кіраўнік секцыі біялагічных навук Беларускага фонду фундаментальных даследаванняў[3].

Узнагароды і прэміі

правіць

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць