Лявонцій Іванавіч Харужык
Ляво́нцій Іва́навіч Хару́жык (нар. 12 кастрычніка 1951, аг. Жыровічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, былы міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь (2001[1]-2009).
Лявонцій Іванавіч Харужык | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Генадзь Навіцкі Сяргей Сідорскі |
||||||
Папярэднік | Міхаіл Русы | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Цалко | ||||||
Нараджэнне |
12 кастрычніка 1951 (73 гады) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1978), завочна[2].
Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе ім.Ю.Гагарына Зэльвенскага раёна інжынерам па тэхніцы бяспекі. Быў на камсамольскай рабоце, працаваў у Жыровіцкім саўгасе-тэхнікуме, дзе прайшоў шлях ад лабаранта да намесніка дырэктара, потым у Рэспубліканскай інспекцыі котланагляда Дзяржаграпрама БССР — інспектар, галоўны інжынер, намеснік начальніка.
З 1993 па 1994 гг. — выканаўчы дырэктар Беларускай рэспубліканскай асацыяцыі спецыялістаў па ахове працы.
З 1994 па 2001 гг. — першы намеснік кіраўніка спраў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
З 24 верасня 2001 года — міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.[1]
26 чэрвеня 2009 г. адпраўлены ў адстаўку[3].
З 22 студзеня 2010[4] па 2014 гг. — начальнік дэпартамента эканомікі і галіновых праграм Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы.
Узнагароды і званні
правіцьУзнагароджаны медалем «За працоўныя заслугі». Ганаровы грамадзянін Зэльвенскага раёна (2008)[5].
Зноскі
- ↑ а б Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 верасня 2001 года №526 "Аб прызначэнні Л.І.Харужыка Міністрам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь"
- ↑ [https://www.webcitation.org/63ME6scDK?url=http://www.batu.edu.by/content/vypuskniki Архівавана 21 лістапада 2011. Архівавана 21 лістапада 2011. Выбітныя выпускнікі БІМСГ - БАТУ - БДАТУ (руск.)] Архівавана 13 лістапада 2011.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2009 г. № 339 "Аб вызваленні Л.І.Харужыка ад пасады Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь"
- ↑ Прэзідэнт Беларусі разгледзеў шэраг кадравых пытанняў (руск.)(недаступная спасылка)
- ↑ zelva.grodno-region.by
Спасылкі
правіць- Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь»(недаступная спасылка) (руск.)