Максім Дзмітрыевіч Плотнікаў

беларускі футбаліст

Максім Плотнікаў (нар. 28 студзеня 1998, Пінск) — беларускі футбаліст, брамнік дзяржынскага «Арсенала» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Максім Плотнікаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Дзмітрыевіч Плотнікаў
Нарадзіўся 28 студзеня 1998(1998-01-28)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 187 см
Вага 82 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Арсенал
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2021 Беларусь Дынама (Мінск) 37 (-36)
2017—2018   Беларусь Прамень (Мінск) 24 (-19)
2018   Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 4 (-3)
2022 Беларусь Шахцёр (Салігорск) 12 (-9)
2023 Казахстан Каспій (Актау) 20 (-33)
2024— Беларусь Арсенал (Дзяржынск)
Нацыянальная зборная[* 2]
2013—2015 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (-7)
2018—2020 Беларусь Беларусь (да 21) 4 (-8)
2019— Беларусь Беларусь 6 (-5)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 сакавіка 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 верасня 2023

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец пінскай СДЮШАР-3, у юнацкім узросце далучыўся да мінскага «Дынама». З 2015 года пачаў выступаць за дубль мінчан і неўзабаве замацаваўся ў складзе каманды.

9 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе мінчан, правёўшы ўсе 90 хвілін у матчы Кубка Беларусі супраць «Чысці» (4:0), дзе «Дынама» было прадстаўлена ў асноўным маладымі ігракамі. Неўзабаве быў аддадзены ў арэнду ў першалігавы «Прамень»[4]. У «Промні» стаў асноўным брамнікам і па выніках сезона дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, быў прызнаны найлепшым брамнікам Першай лігі.

У студзені 2018 года пасля вяртання з арэнды трэніраваўся з асноўнай камандай «Дынама», аднак пасля падпісання дынамаўцамі Андрэя Гарбунова зноў далучыўся да «Промня», і неўзабаве арэнда была падоўжана яшчэ на адзін сезон[5]. Пачынаў сезон 2018 у дублі «Промня», у Вышэйшай лізе дэбютаваў 28 красавіка 2018 года ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра» (2:0), дзе дапамог сталічнай камандзе здабыць першую ў гісторыі перамогу ў элітным дывізіёне.

У ліпені 2018 года пасля прагляду на правах арэнды далучыўся да «Тарпеда-БелАЗ»[6]. У жодзінскім клубе стаў другім брамнікам пасля Уладзіміра Бушмы.

У снежні 2018 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[7]. Застаўся ў камандзе на сезон 2019, здолеў выйграць канкурэнцыю ў Сяргея Ігнатовіча і стаць асноўным брамнікам мінчан. У ліпені 2020 года падоўжыў кантракт з клубам[8]. З лета 2020 года стаў радзей з’яўляцца ў складзе з-за траўм, у 2021 годзе ўвогуле не выхадзіў на поле, толькі часам заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Дынама»[9].

Са студзеня 2022 года знаходзіўся на праглядзе ў салігорскім «Шахцёры» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[10]. Пачынаў сезон асноўным брамнікам, з верасня саступіў месца на поле Сяргею Чэрніку. У студзені 2023 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Шахцёрам»[11].

У лютым 2023 года стаў іграком казахстанскага «Каспія»[12]. Быў асноўным брамнікам каманды. У кастрычніку 2023 года атрымаў пералом нагі[13] і выбыў на працяглы тэрмін.

У сакавіку 2024 года перайшоў у дзяржынскі «Арсенал»[14].

Міжнародная кар’ера правіць

У 2013—2015 гадах выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы. У 2015—2016 гадах прыцягваўся да юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў), аднак у кваліфікацыйных матчах чэмпіянату Еўропы заставаўся на лаўцы запасных.

8 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Албаніі (1:1). Быў другім брамнікам моладзевай зборнай пасля Паўла Паўлючэнкі, хоць шмат адсутнічаў з-за траўм.

9 верасня 2019 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Уэльса (0:1).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Дынама   13 −13
2016 дубль Дынама   22 −15
2017 (2) дубль Дынама   11 −10
2017 (2) Д2 Прамень   16 −7
2018 (1) Д1 Прамень   8 −12
2018 (2) Д1 Тарпеда-БелАЗ   4 −3
2019 Д1 Дынама   23 −25
2020 Д1 Дынама   14 −11
2021 дубль Дынама   8 −4
2022 Д1 Шахцёр   12 −9
2023 Д1 Каспій   20 −33

Крыніцы правіць

  1. https://team.abff.by/players/381
  2. https://www.fcshakhter.by/player.asp?id=Maksim-Plotnikov-372&season=2022MEN
  3. https://www.pressball.by/footballstat/maksim_plotnikov/
  4. Трансферныя навіны. (недаступная спасылка — гісторыя ). Афіцыйны сайт мінскага «Дынама».
  5. Максiм Плотнiкаў адпраўляецца ў арэнду. (недаступная спасылка). Афіцыйны сайт мінскага «Дынама» (30 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2018.
  6. "Торпедо-БелАЗ" арендовало у минского "Динамо" Плотникова (руск.). football.by (21 ліпеня 2018). Праверана 2 лютага 2023.
  7. Карпович, Салугин, Олехнович и Плотников покинули "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (5 снежня 2018). Праверана 2 лютага 2023.
  8. Максим Плотников продлил контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (14 ліпеня 2020). Праверана 2 лютага 2023.
  9. Риос, Плотников, Динга и еще три игрока покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (30 снежня 2021). Праверана 2 лютага 2023.
  10. Максим Плотников стал игроком "Шахтера" (руск.). football.by (1 лютага 2022). Праверана 2 лютага 2023.
  11. Максим Плотников расторг контракт с "Шахтером" из-за долгов по зарплате (руск.). football.by (27 студзеня 2023). Праверана 31 студзеня 2023.
  12. Плотников и Бугулов заключили контракты с "Каспием". К этому близок и Подстрелов (руск.). football.by (2 лютага 2023). Праверана 2 лютага 2023.
  13. Максим Плотников после трехчасовой операции: "Моя следующая цель — как можно скорее вернуться на поле и порадовать вас своей игрой" (руск.). football.by (6 кастрычніка 2023). Праверана 29 сакавіка 2024.
  14. Максим Плотников подписал контракт с дзержинским "Арсеналом" (руск.). football.by (28 сакавіка 2024). Праверана 29 сакавіка 2024.