Мамадалі Тапівалдыеў

удзельнік партызанскага руху ў Магілёўскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1944)

Мамадалі Тапівалды́еў[1] (узб.: Mamadali Topivoldiyev; 3 верасня 1919, сяло Пандыган  (узб.) — 6.5.1969, сяло Західон  (узб.)) — Герой Савецкага Саюза (15 жніўня 1944), удзельнік Вялікай Айчыннай вайны і партызанскага руху ў Беларусі на тэрыторыях Магілёўскай і Віцебскай абласцей, камандзір аддзялення разведкі 5-га атрада партызанскай брыгады «Чэкіст», партызанская мянушка «Казбек».

Мамадалі Тапівалдыеў
узб.: Mamadali Topivoldiyev
Дата нараджэння 20 верасня 1919(1919-09-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 6 мая 1969(1969-05-06) (49 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Катэгорыя:Артылерыя
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі медаль «За адвагу» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і селяніна ў кішлаку Пандыган Рыштанскага раёна  (руск.) Ферганскай вобласці Узбекістана. Узбек. Член КПСС з 1945. Скончыўшы пачатковую школу, працаваў паштальёнам, трактарыстам. У Чырвонай Арміі з 1939 года — механік-вадзіцель 130-м артылерыйскім палку.

З першых дзён вайны трапіў у акружэнне і прабіваўся ў складзе невялікай групы. Апынуўшыся на Кругляншчыне, з канца 1941 года знаходзіўся ў складзе невялікага партызанскага атрада, які ў далейшым стаў буйным злучэннем народных мсціўцаў — брыгадай «Чэкіст». Атрад дзейнічаў на акупаванай тэрыторыі Шклоўскага, Бялыніцкага, Круглянскага, Талачынскага, Аршанскага і Лепельскага раёна.

Мамадалі Тапівалдыеў, скончыўшы школу падрыўнікоў, узначаліў аддзяленне разведкі 5-га атрада партызанскай брыгады. Брыгада «Чэкіст» вяла баі з ворагам, ратавала мясцовае насельніцтва ад гібелі і вывазу на катаржныя работы ў Германію. Праводзілі аперацыі на чыгунках Мінск — Орша, Орша — Магілёў. 22 чэрвеня 1942 года каля вёскі Дыманова Шклоўскага раёна разбілі атрад карнікаў. 25 мая 1943 года нанеслі адначасовы ўдар па варожых гарнізонах у населеных пунктахКлімавічы, Таўкачы, Аўчыненкі Шклоўскага раёна. У жніўні 1943 года на чыгуначным участку Магілёў — Латва падарвалі 500 рэек.

Мамадалі Тапівалдыеў удзельнічаў ва ўсіх баявых аперацыях, мініраваў масты і дарогі, пусціў пад адхон 19 эшалонаў ворага. У рукапашных баях знішчыў 76 гітлераўцаў, узяў у палон аднаго нямецкага генерала. У атрадзе меў партызанскую мянушку Казбек. Пасля чарговай аперацыі любіў кінжалам выразаць імя Казбек на дрэвах і так пакідаць свой след, тым самым трымаў немцаў у страху. За галаву Казбека гітлераўцы абяцалі 50 тысяч рэйхсмарак.

Пасля вайны вярнуўся на радзіму, працаваў старшынёй калгасу ў Рыштанскім раёне. Трагічна загінуў 6 мая 1969 года.

Сям’я

правіць

Ажаніўся з дзяўчынай з вёскі Уйрат  (узб.), Рыштанскага раёна Ферганскай вобласці Усманхаджаевай Данахон.

Дзеці : Мамадаліева Мубаракхон (1946—2010), Тапівалдыеў Ахмадалі (1949—2009), Тапівалдыеў Хаміджон (1956—2009), Тапівалдыева Маўлуда (1959 г. н), Тапівалдыеў Хасан (1962 г. н), Тапівалдыева Матлуба (1962 г. н), Тапівалдыеў Фархад (1963 г. н), Тапівалдыеў Кахрамон (1965 г. н.).

Узнагароды

правіць

Памяць

правіць
 
Помнік на Алеі герояў у Круглым, Беларусь
  • Адна з цэнтральных вуліц горада Рыштан названа імем героя.
  • Сярэдняя школа № 27 у Рыштане носіць імя М. Тапівалдыева.
  • Адзін з махалінских сходаў Рыштана названы імем героя.
  • Вёска Пасерава перайменавана ў Тапвалдыеўку.
  • У гарадскім пасёлку Круглае Круглянскага раёна імем М. Тапівалдыева названая вуліца.
  • У Круглянскім раёне заснаваны прыз імя М. Тапівалдыева для лепшых аператараў збожжатокаў і экіпажаў збожжаўборачных камбайнаў.
  • У Талачынскім раёне ў музеі Варанцэвіцкай сярэдняй школы экспануюцца матэрыялы пра М. Тапівалдыева.

Вобраз у кіно

правіць

1974 — фільм «Незабытая песня»[2] (Узбекфільм) — у галоўнай ролі Рустам Абдулаевіч Сагдулаеў  (руск.). Ва Узбекістане дэманстраваўся пад назвай «Казбек».

У сакавіку 2021 года ў заключны дзень ХІІІ-га Ташкенцкага міжнароднага кінафестывалю «Жамчужына Шаўковага шляху» «Беларусьфільм» і Узбекскае агенцтва кінематаграфіі падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве і пагадненне аб намеры рэалізаваць сумесны праект — поўнаметражны мастацкі фільм з працоўнай назвай «Казбек» (рэжысёр фільма Мухамад Алі Іскандараў  (узб.)).

Святлана Мікалаеўна Дудзюк, старшыня Беларускага культурнага цэнтра «Світанак» у Ташкенце, знайшла старыя публікацыі пра ўзбекскага героя. Даведалася, ці засталіся сваякі, ездзіла туды, дзе жыў легендарны Казбек, сустракалася з яго дзецьмі і ўнукамі, якія захоўваюць памяць пра знакамітага продку. Гэтай сустрэчай зацікавіліся ўзбекскія журналісты, і тэма пашырылася да кінапраекта.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць