Мардоўнік круглагаловы

Мардо́ўнік круглагаловы[3], дзед[4], мардоўнік[5], мардоўнік шарагаловы[6] (Echinops sphaerocephalus) — від кветкавых раслін роду Мардоўнік (Echinops) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Мардоўнік круглагаловы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Echinops sphaerocephalus L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37290
NCBI  92910
EOL  467552
GRIN  t:14849
IPNI  202677-1
TPL  gcc-33610

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
 
Кветка

Шматгадовая травяністая расліна 1—2 м вышынёй. Корань мясісты стрыжнёвы. Сцябло адзіночнае, прамастаячае, уверсе галінастае, круглявае 70—150 см вышынёй[7], апушанае бураватымі валаскамі, у верхняй частцы павуцініста белавата-лямцавае. Лісце чарговае, пёрыста-рассечанае, даўжынёй 10—20 см, шырынёй 4—10 см. Зверху цёмна-зялёнае, шурпатае ад жалезістых валасінак, з жаўтаватымі шыпамі. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі трубчастыя, сабраны ў буйныя шарападобныя суквецці дыяметрам 3—5 см. Вяночкі бледна-блакітныя ці белыя, пылавікі цёмна-блакітныя. Плод — цыліндрычная сямянка даўжынёй 6—8 мм.

Арэал і біялогія правіць

Распаўсюджаны на Украіне, а таксама на Каўказе, у Сярэдняй Азіі, Паўднёва-Заходняй Сібіры[7]. На тэрыторыі Беларусі вельмі рэдкая расліна[7].

Святлолюбівая расліна. Сустракаецца на пустазельных месцах, аблогах, у хмызняках, каля пашы, па берагах ручаёў і рэк. Цвіце ў чэрвеніжніўні[7]. Плады паспяваюць у ліпеніверасні.

Хімічны склад правіць

Плады ўтрымоўваюць алкалоіды (галоўным чынам эхінопсін) і тлусты алей (да 28 %)[7].

Значэнне і ўжыванне правіць

Лекавая расліна. Да нядаўняга часу плады служылі сыравінай для атрымання медыцынскага прэпарата «Эхінапсін». У народнай медыцыне выкарыстоўваюцца адвары з насення і настойкі з пладоў пры лячэнні галаўных боляў, эпілептычных прыпадкаў, безуважлівага склерозу і інш. Тлусты алей ўжываецца вонкава пры некаторых скурных захворваннях.

Выбітны познялетні меданос (багата вылучаемы нектар часам залівае ўсё суквецце; акрамя нектара, меданосныя пчолы збіраюць з мардоўніка круглагаловага бялёсы пылок). Пры спрыяльных умовах надвор’я медоноснасць складае да 1000 кг з гектара суцэльных зараснікаў. Нектар празрысты і бескаляровы, з прыемным і лёгкім рэзкім пахам[8].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  5. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  7. а б в г д Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». — Мн., 1974. — 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  8. Абрикосов Х. Н. и др. Мордовник // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 198—199. djvu Архівавана 7 студзеня 2012.

Літаратура правіць

  • Кухарава Л. В. Мардоўнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз. — С. 299.
  • Губанов И. А. и др. Культурные растения СССР / Под. редакцией Т. А. Работного. — М.: Мысль, 1976. — С. 337—338.
  • Лекарственные растения СССР (культивируемые и дикорастущие) / Под редакцией А. А. Хотина и др. — М.: Колос, 1967. — С. 235—237.

Спасылкі правіць

  • Мордовник шароголовый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)