Мемарыяльная капліца (Цімкавічы)
Мемарыяльная капліца — капліца ў аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёна Мінскай вобласці.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ae/Cimkavi%C4%8Dy%2C_Nia%C5%9Bviskaja%2C_Mikolskaja._%D0%A6%D1%96%D0%BC%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B%2C_%D0%9D%D1%8F%D1%81%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28J._Najman%2C_1917%29.jpg/220px-Cimkavi%C4%8Dy%2C_Nia%C5%9Bviskaja%2C_Mikolskaja._%D0%A6%D1%96%D0%BC%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B%2C_%D0%9D%D1%8F%D1%81%D1%8C%D0%B2%D1%96%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%2C_%D0%9C%D1%96%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%28J._Najman%2C_1917%29.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8e/%D0%A6%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0%2C_%D0%A6%D1%96%D0%BC%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B.jpg/220px-%D0%A6%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0%2C_%D0%A6%D1%96%D0%BC%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c8/%D0%9C%D0%B5%D0%BC%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0%2C_%D0%A6%D1%96%D0%BC%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B.jpg/220px-%D0%9C%D0%B5%D0%BC%D0%B0%D1%80%D1%8B%D1%8F%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D0%BA%D0%B0%D0%BF%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0%2C_%D0%A6%D1%96%D0%BC%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/49/%D0%9F%D0%B0%D0%BC%D1%8F%D1%82%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%8C._%D0%A6%D1%96%D0%BC%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B.jpg/220px-%D0%9F%D0%B0%D0%BC%D1%8F%D1%82%D0%BD%D1%8B_%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%8C._%D0%A6%D1%96%D0%BC%D0%BA%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B.jpg)
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца ў цэнтры аграгарадка. Пабудавана ў другой палавіне XIX ст. з цэглы ў памяць аб адмене прыгоннага права (над галоўным уваходам усталявана мемарыяльная дошка).
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана цэнтрычным кубападобным аб’ёмам пад шатровым гонтавым дахам. Галоўны фасад вылучаны ў цэнтры фланкіраваным пілястрамі прамавугольным уваходным праёмам. Атынкаваныя сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў шырокіх ліштвах у выглядзе перакінутай паміж 2 пілястрамі архівольты, расчлянёны лапаткамі і апяразаны прафіляваным карнізам. Зала перакрыта цыліндрычным скляпеннем, у алтарнай сцяне зроблена ніша.
Брама-званіца
правіцьПобач з капліцай пастаўлена мураваная 2-ярусная прамавугольная ў плане брама-званіца пад двухсхільным дахам. Ярусы расчлянёны гонтавым адлівам на прафіляваным карнізе. Шырокі арачны праезд першага яруса замураваны. Верхні ярус-звон прарэзаны з усіх бакоў лучковымі праёмамі, фланкіраванымі лапаткамі і аб’яднанымі на франтальным фасадзе аркатурай.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Мемарыяльная капліца ў Цімкавічах на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Брама-званіца ў Цімкавічах на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Мемарыяльная капліца ў Цімкавічах на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Брама-званіца ў Цімкавічах на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Мемарыяльная капліца ў Цімкавічах на сайце Radzima.org
- Брама-званіца ў Цімкавічах на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква ў Цімкавічах на сайце Radzima.org