Мушкацкае
(Пасля перасылкі з Мушкацкае возера)
Мушка́цкае, Мушка — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Бярозаўка, за 1 км на поўнач ад горада Глыбокае, каля вёскі Мушкат.
Мушкацкае | |
Каардынаты: 55°10′28,90″ пн. ш. 27°40′21,20″ у. д.HGЯO | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 154,6[1] м |
Даўжыня | 0,84 км |
Шырыня | 0,71 км |
Плошча | 0,34 км² |
Аб'ём | 0,00216 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,89 км |
Найбольшая глыбіня | 18,7 м |
Сярэдняя глыбіня | 6,4 м |
Плошча вадазбору | 18,4 км² |
Плошча паверхні возера 0,34 км². Найбольшая глыбіня 18,7 м, сярэдняя 6,4 м. Даўжыня 0,84[2] км, найбольшая шырыня 0,71 км. Даўжыня берагавой лініі 2,89 км. Аб'ём вады 2,16 млн. м³. Плошча вадазбору 18,4 км².
Схілы катлавіны вышынёй 3—6 м, на ўсходзе разараныя, на паўночным захадзе і захадзе параслі лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Прыбярэжная расліннасць пашырана да глыбіні 2,2 м. Злучана ручаямі з азёрамі Забельскае і Падлужнае.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, гусцяра, плотка, акунь, язь, краснапёрка, лінь, карась, судак і іншыя віды рыб.
Зноскі
- ↑ Ліст карты N-35-32. Выданне 1980 г.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 47. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
- Блакітны скарб Беларусі : энцыклапедыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 27. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)