Мікалай Ільіч Красоўскі

Мікала́й Ільі́ч Красо́ўскі (19 снежня 1908, Полацк — 11 красавіка 1982, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, гісторык (кандыдат гістарычных навук), выкладчык Белдзяржуніверсітэта.

Красоўскі Мікалай Ільіч
Krasouski Mikalai.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 снежня 1908(1908-12-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 1982(1982-04-11) (73 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Бацька Ілья Радзівонавіч Красоўскі
Маці Кацярына Іванаўна Красоўская
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці дзяржаўны дзеяч
Узнагароды

БіяграфіяПравіць

Мікалай Ільіч Красоўскі нарадзіўся 19 снежня 1908 года ў горадзе Полацку.

Бацька Мікалая Красоўскага — Ілья Радзівонавіч працаваў мулярам-цэхавіком, працягваў слаўныя традыцыі самага старадаўняга беларускага горада. Маці — Кацярына Іванаўна — даглядала шматлікую сям’ю і гадавала дзяцей, якіх было дзесяцёра. Мікалай Красоўскі быў самым малодшым сярод дзесяці родных сясцёр і братоў (меў розніцу са старэйшым братам Сяргеем у 22 гады).

Бурлівыя падзеі пачатку XX стагоддзя прынеслі ў сям’ю гора: бацькі Мікалая Красоўскага памерлі ад лютаваўшай эпідэмііі гішпанкі і дзеці засталіся сіротамі (пасля гэтага Мікалай гадаваўся разам з чатырма сынамі старэйшага брата — Сяргея Ільіча Красоўскага).

Усталяваная савецкая ўлада прынесла магчымасць вучобы ў знядоленыя сем’і. Расхінула яна далягляды і для Мікалая Красоўскага. У 1921 годзе ён паступіў у Другую Полацкую Беларускую Узорную сямёхгадовую школу, а 13 чэрвеня 1925 году ўжо атрымаў пасведчанне аб яе завяршэнні. У 1926 годзе паступіў у Полацкі педагагічны тэхнікум, узровень адукацыі ў якім быў вельмі высокі (пазней на ягонай базе быў створаны інстытут). Тагачасны атэстат тэхнікума за № 1323 сведчыць: «Красоўскі Мікола Ільіч лічыцца скончыўшым курс Тэхнікуму па школьнаму аддзяленьню і яму надаецца годнасьць настаўніка школ I кат., што сьведчыцца подпісамі і прыкладам пячаткі. Гор. Полацак, месяца травеня 30 1930г.».

Пасля завяршэння тэхнікума Мікалай Красоўскі працуе дырэктарам Ульскай школы сельскай моладзі. З жніўня 1932 па верасень 1939 года з’яўляецца дырэктарам Полацкай чыгуначна-дарожнай сярэдняй школы № 59 у г. Полацку. Адначасна (з 1932 по 1937 год) вучыцца завочна на гістарычным факультэце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута, па завяршэнні якога атрымлівае дыплом аб прысваенні кваліфікацыі і звання настаўніка сярэдняй школы по спецыяльнасці гісторыі. У 1932 годзе ўступіў у камуністычную партыю. З 1939 года пачаў працававаць у партыйных органах. Быў сакратаром Брэсцкага гаркама, сакратаром Брэсцкага абкама КП(б)Б.

Пачатак вайсковых дзенняў паміж гітлераўскай Германіяй і СССР сустрэў у Брэсце. Удзельнічаў у арганізацыі эвакуацыі. Браў удзел у барацьбе супраць фашысціх захопнікаў на фронце і ў тыле ворага, працаваў у Беларускім штабе партызанскага руху. У тым ліку, займаўся дакументаваннем абставінаў разгортвання партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі. Да нашага часу захаваліся два друкапісы адпаведных гутарак: з камандзірам партызанскага атрада імя Суворава Лявонцьевым Андрэем Лявонавічам ад 17.08.1943 і з арганізатарам падпольнага і партызанскага руху на Берасцейшчыне Жыжкам Іванам Іосіфавічам ад 23.08.1943.

Прымаў удзел у арганізацыі друкавання і дастаўкі ў акупаваную Беларусь падпольнай літаратуры. Паводле ўспамінаў сына, Аляксандра Мікалаевіча Красоўскага, Мікалай Красоўскі ў тым ліку расказваў, што менавіта такім быў шлях у свет знакамітай кнігі паэзіі змагання Анатоля Астрэйкі «Слуцкі пояс».

 
Атэстат Мікалая Красоўскага аб завяршэнні Полацкага педагагічнага тэхнікума ў 1930 годзе

Пасля вызвалення Беларусі працаваў у 1944 годзе сакратаром Брэсцкага абкама КП(б)Б па прапагандзе. У першыя дні вызвалення на чыгунцы Брэста стаялі цягнікі з падрыхтаванымі да вывазу ў Германію кніжнымі скарбамі. У гэты час Мікалай Красоўкі асабіста удзельнічаў у вяртанні Беларусі яе кніжнай спадчыны.

Быў адным з першых, хто пачаў уздымаць тэму подзвіга абаронцаў Брэсцкай крэпасці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта таму каля тысячы прадметаў захавання з асабістых збораў Мікалая Красоўскага (у тым ліку матэрыялы часоў Другой сусветнай вайны, узнагароды) перададзеныя яго сынам, Аляксандрам Красоўскім, у Музей абароны Брэсцкай крэпасці.

Пасля Брэста Мікалай Красоўскі пэўны час працаваў у Мінску1947 па 1949 год) загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі ЦК КП(б)Б, пазней — сакратаром Бабруйскага абкама партыі (да моманту ліквідацыі Бабруйскай вобласці). Далей быў адкліканы ў рэспубліканскія органы кіравання і працаваў загадчыкам аддзела навукі і ВНУ ЦК КПБ.

З 1959 года і да выхаду на пенсію — намеснік міністра вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Па выхадзе на пенсію — выкладчык Беларускага Дзяржаўнага Ўніверсітэта.

Займаўся навуковай дзейнасцю. Даследаваў гісторыю вышэйшай адукацыі і абараніў кандыдацкую дысертацыю на гэтую тэму, атрымаўшы ў 1973 годзе вучоную ступень кандыдата гістарычных навук. Удзельнічаў у міжвузаўскіх канферэнцыях гісторыкаў-славістаў.

На працягу ўсяго жыцця падтрымліваў кантакты з беларускай творчай інтэлігенцыяй (у тым ліку з кампазітарам Несцерам Сакалоўскім, аўтарам музыкі да сучаснага беларускага дзяржаўнага гімна). Доўгі час сябраваў з Петрусём Броўкам, з якім пазнаёміўся яшчэ падчас вучобы ў Полацкім педагагічным тэхнікуме. Асабіста ведаў многіх беларускіх пісьменнікаў, у тым ліку Янку Купалу, Якуба Коласа. Яшчэ ў 1945 годзе Народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас падараваў Мікалаю Красоўскаму віленскае выданне 1928 года сваёй знакамітай паэмы «Новая зямля» з цёплым аўтографам: «Дарагому Мікалаю Ільічу Красоўскаму на памяць ад Якуба Коласа. 8.VII.1945г.».

Быў адданым бібліяфілам. Пачэснае месца ў бібліятэцы Мікалая Красоўскага займала беларуская тэматыка: кнігі класікаў беларускай літаратуры, культурна-гістарычныя выданні.

Значным быў збор на тэму партызанскай барацьбы ў гады Другой сусветнай вайны. У тым ліку: рукапісныя партызанскія часопісы, падпольныя выданні (лістоўкі, сатырычная газета «Партызанская дубінка», кнігі з паэзіяй змагання).

Вайсковы дзённік Мікалая КрасоўскагаПравіць

Мікалай Ільіч Красоўскі пакінуў па сабе ўнікальны дакумент эпохі — дзённік часоў Другой сусветнай вайны, запісы ў якім пачынаюцца з 22 чэрвеня 1941 года і завяршаюцца 14 мая 1943 года года. Апрача асабістых запісаў старонкі дзённіка маюць звесткі адносна такіх асобаў культуры і гісторыі Беларусі, як: Янка Купала, Якуб Колас, Пятро Глебка, Пімен Панчанка, Ілья Гурскі, Анатоль Астрэйка, Алесь Кучар, Цімох Гарбуноў, Панцеляймон Панамарэнка.

Гэтак, у запісе ад 30 красавіка 1942 года гаворыцца: "Я снова не знаю, что творится с моими котятами [маюцца на ўвазе жана і дачушка] и как они живут. Живу надеждой скоро получить хоть «маленькую пісулечку», как говорил Колас. Помнится, когда он говорил про эту пісулечку, Купала, обижаясь на немцев заявил, что: «Гітлер хацеў зрабіць мне непрыемнасць. Ён назваў маім імем вуліцу Савецкую ў Мінску. Хіба ж гэта не непрыемнасць»?

 
Старонкі з вайсковага дзённіка Мікалая Красоўскага са згадкаю пра Якуба Коласа і Янкі Купалы

На старонках дзённіка раскрываюцца некаторыя абставіны выдання агітацыйнай літаратуры проціфашысцкай скіраванасці, у тым ліку сатырычнай газеты «Партызанская дубінка», лістовак.

Таксама вайсковы дзённік Мікалая Красоўскага мае шмат запісаў, прысвечаных складаным абставінам таго часу.

«26.06.1941: Бобруйск — бомбёжка и паника».

«18.10.1941: В поезде. Ночь на сортировочном… Я наверху вагона с боеприпасами. Налёт самолётов. Как сбили самолёт — феерверк. Отъезд из Москвы. Блок-пост».

«22.06.1942: Только что получил продукты. Неожиданно и робко ко мне подошла девочка лет 10. Мне почему-то кольнуло в сердце. Я невольно вспомнил свою Томульку. Девочка со слезинкой произнесла: „Дядя!“ — и дальше говорить не могла — расплакалась. Когда я ее расспросил, что с ней, она скороговоркой рассказала, что ее папа тоже военный, что они едут 2 недели и что у них нет ни куска хлеба… Мы собрали все, что было у нас в вагонах: хлеба, булок, сахару, печенья и отдали детям, которых множество было в вагонах. Дети! Сколько им пришлось перенести в этой войне! Они вынесли больше, чем взрослые. А сколько их погибло на дорогах от Бреста и Белостока при отходе. Их холодные обезображенные трупы взывают о мщении!»

"28.09.1942: «Вечером получили извещение, что ночью 24-го числа немцы, переодевшись партизанами, вместе с полицейскими сняли незаметно часовых и заняли Пудоти [вёска ў Віцебскай вобласці], перебив часть актива. Это в ту ночь, когда я уехал из Бора и Пудоти. Если бы несколько часов, и кто знает, как повернулась бы фортуна. А может быть и лучше было бы, может хоть чем помог бы»?

УзнагародыПравіць

БібліяграфіяПравіць

  • Красоўскі, Мікола. Грыбаедаў у Брэсце (1813—1816 гг.) / [Штомесячны літаратурна-мастацкі часопіс «Полымя»] Красавік 1947.
  • Красовский, Николай Ильич. Высшая школа Советской Белоруссии : Ист. Очерк . 1963.
  • Красовский, Николай Ильич. Высшая школа Советской Белоруссии: История, события, факты. 1972.
  • Героическая оборона: сборник воспоминаний об обороне Брестской крепости в июне ― июле 1941 г. / [Институт истории Академии наук БССР, Музей героической обороны Брестской крепости; составители: М. И. Глязер и др.; редколлегия: И. С. Кравченко и др.].1963.

КрыніцыПравіць

  • Рукапіс: вайсковы дзённік Мікалая Ільіча Красоўскага (Сшытак 1 ахоплівае перыяд з 22 чэрвеня 1941 года по 22 верасня 1942 года; Сшытак 2 ахоплівае перыяд з 22 верасня 1942 года па 14 мая 1943 года).
  • Областное совещание по пропаганде // Заря. Орган Брэсцкага абкама КП(б)Б і выканкама Абласнога савета Дэпутатаў Працоўных № 66 (660) ад 01.10.1944.
  • Собрание областного партийного архива // Заря. Орган Брэсцкага абкама КП(б)Б і выканкама Абласнога савета Дэпутатаў Працоўных № 74 (668) ад 22.10.1944.
  • Николай Ильич Красовский. Некралог // Вечерний Минск. Красавік 1982 г.
  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.