Мікалай Майсеевіч Бурдзін

Мікалай Майсеевіч Бурдзін (нар. 7 лютага 1930, с. Харкіўці, Лохвыцкі раён, Палтаўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Мікалай Майсеевіч Бурдзін
Дата нараджэння 7 лютага 1930(1930-02-07) (92 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у

БіяграфіяПравіць

Скончыў Кіеўскі мастацкі інстытут у 1955 годзе. Працаваў у Белпрампраекце, Белдзіпрасельбудзе, з 1965 года — кіраўнік брыгады, начальнік аддзела ў Белдзіпрахарчпраме.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1967 года. Член КПСС з 1976 года. Пражывае ў г. Мінск.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): гармалзавод у Брэсце, помнікі-надмагіллі бацьку першага ў свеце касманаўта Аляксею Іванавічу Гагарыну ў г. Гагарын Смаленскай вобласці і заслужанаму лётчыку СССР, генерал-палкоўніку авіяцыі Сяргею Якаўлевічу Жукоўскаму на Маскоўскіх могілках у Мінску[1], заснавальніку беларускага прафесійнага тэатра Ігнату Буйніцкаму ў в. Празарокі Глыбоцкага раёна (1976, скульптар Іван Міско)[2].

Зноскі

  1. Архітэктары Савецкай Беларусі, 1991
  2. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Віцебская вобласць. — 496 с., іл.

ЛітаратураПравіць