Мікіта Юр’евіч Шугункоў

беларускі футбаліст

Мікіта Шугункоў (нар. 17 красавіка 1992, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік чэрвеньскага «Коласа».

Футбол
Мікіта Шугункоў
Поўнае імя Мікіта Юр’евіч Шугункоў
Нарадзіўся 17 красавіка 1992(1992-04-17)[1] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 188 см
Вага 79 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Колас
Нумар 25
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2016 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 72 (2)
2012   Беларусь Віцебск 14 (3)
2017 Беларусь Белшына (Бабруйск) 18 (1)
2018 Беларусь Нафтан (Наваполацк) 27 (3)
2019 Беларусь Смаргонь 20 (2)
2020 Беларусь Орша 21 (6)
2021 Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 6 (0)
2022 Беларусь Вялес-2020 (Віцебск) 20 (12)
2023— Беларусь Колас (Чэрвень)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 мая 2023.

Клубная кар’ера правіць

Дарослую кар’еру пачаў у складзе наваполацкага «Нафтана», дзе выступаў за дубль. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 13 лістапада 2010 года, выйшаўшы на замену ў матчы супраць мінскага «Партызана» (4:4). У сезоне 2011 гуляў за дубль, а на наступны год быў аддадзены ў арэнду «Віцебску», дзе трывала з’яўляўся ў складзе.

У сезоне 2013 вярнуўся ў «Нафтан» і стаў часцей з’яўляцца ў складзе, звычайна выходзячы на замену. У кастрычніку 2013 года асноўны нападнік навапалачан Ігар Крывабок атрымаў дыскваліфікацыю, і Мікіта замяніў яго на вастрыні атакі. Гуляючы ў стартавым складзе, 27 кастрычніка 2013 года забіў свой першы гол у Вышэйшай лізе, якім прынёс перамогу над «Мінскам» (2:1).

У 2014—2016 гадах трывала гуляў за асноўную каманду «Нафтана», пераважна выходзячы на замену. У студзені 2017 года накіраваўся ў стан бабруйскай «Белшыны» і ў лютым падпісаў кантракт[2]. Пачынаў сезон 2017 у асноўным складзе бабруйчан, але ўлетку страціў месца ў аснове і стаў толькі зрэдку выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў снежні 2017 года пакінуў Бабруйск.

У пачатку 2018 года вярнуўся ў «Нафтан», дзе правёў сезон 2019. У студзені 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў магілёўскім «Дняпры», аднак не падышоў і ў лютым папоўніў склад «Смаргоні»[3]. У кастрычніку 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў смаргонскі клуб[4].

У пачатку 2020 года трэніраваўся з магілёўскім «Дняпром», а пазней далучыўся да «Оршы», у складзе якой пачаў сезон 2020 і стаў асноўным нападнікам каманды. У студзені 2021 года зноў трэніраваўся з «Дняпром», у сакавіку пасля прагляду падпісаў кантракт з петрыкаўскім «Шахцёрам»[5]. Пакінуў «Шахцёр» у ліпені 2021 года[6].

У пачатку 2022 года далучыўся да віцебскага «Вялеса-2020», а сезон 2023 пачаў у складзе чэрвеньскага «Коласа».

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 Д1 Нафтан   2 0
2011 Д1 Нафтан   1 0
2012 Д2 Віцебск   14 3
2013 Д1 Нафтан   12 1
2014 Д1 Нафтан   17 0
2015 Д1 Нафтан   16 1
2016 Д1 Нафтан   24 0
2017 Д2 Белшына   18 1
2018 Д2 Нафтан   27 3
2019 Д2 Смаргонь   20 2
2020 Д2 Орша   21 6
2021 (1) Д2 Шахцёр   6 0
2022 Д3 Вялес-2020   20 12

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].

Зноскі