Міраслаў Андрэевіч Хлебасолаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Міраслаў Хлебасолаў)

Міраслаў Хлебасолаў (нар. 18 студзеня 1999, Баранавічы) — беларускі футбаліст, нападнік крымскага клуба «Акіян» з Керчы.

Футбол
Міраслаў Хлебасолаў
Поўнае імя Міраслаў Андрэевіч Хлебасолаў
Нарадзіўся 18 студзеня 1999(1999-01-18) (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 183 см
Вага 70 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Аўтаномная Рэспубліка Крым Акіян
Нумар 8
Маладзёжныя клубы
0000—2015 Беларусь Баранавічы
2015—2017 Іспанія Левантэ (Валенсія)
Клубная кар’ера[* 1]
2015 Беларусь Баранавічы 1 (0)
2018 Беларусь Баранавічы 17 (2)
2019 Беларусь Смалявічы 11 (0)
2020 Беларусь Хваля (Пінск) 10 (0)
2020 Беларусь Ліда 11 (3)
2021 Беларусь Шахцёр (Петрыкаў) 16 (2)
2022 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 5 (0)
2022— Аўтаномная Рэспубліка Крым Акіян (Керч)
Нацыянальная зборная[* 2]
2015 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)
2017 Беларусь Беларусь (да 19) 3 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 красавіка 2022

Бацька Міраслава Андрэй Хлебасолаў і старэйшы брат Дзмітрый Хлебасолаў таксама з’яўляюцца футбалістамі.

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец «Баранавічаў», дэбютаваў за клуб 12 ліпеня 2015 года ў матчы супраць «Смаргоні» (1:1). Хутка пасля гэтага далучыўся да акадэміі іспанскага «Левантэ», дамоўленасць аб гэтым была дасягнута яшчэ ў сакавіку 2015 года[1]. У сакавіку 2017 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Левантэ»[2], аднак гуляў толькі за моладзевы склад і не прыцягваўся да асновы.

У сакавіку 2018 года вярнуўся ў «Баранавічы»[3], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2018 года пакінуў каманду[4], але праз некалькі месяцаў вярнуўся ў клуб. Са студзеня 2019 года стаў трэніравацца са «Смалявічамі» і пачаў сезон у складзе каманды, аднак пераважна толькі выхадзіў на замену ў ліпені пакінуў клуб.

У сакавіку 2020 года стаў іграком пінскай «Хвалі»[5], у жніўні 2020 года па пагадненні бакоў пакінуў клуб[6] і неўзабаве перайшоў у «Ліду»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у брэсцкім «Дынама», аднак у лютым папоўніў склад петрыкаўскага «Шахцёра»[8]. Пакінуў клуб у снежні 2021 года[9].

У сакавіку 2022 года трэніраваўся з «Крумкачамі», а неўзабаве адправіўся на прагляд у «Энергетык-БДУ» і падпісаў кантракт з клубам[10]. Дэбютаваў у Вышэйшй лізе 17 красавіка 2022 года ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:1), вышаўшы на замену ў канцы сустрэчы. У маі 2022 года пакінуў каманду.

У жніўні 2022 года далучыўся да крымскага клуба «Акіян» з Керчы[11].

Міжнародная кар’ера

правіць

У верасні і кастрычніку 2015 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

У кастрычніку 2017 года ў складзе юніёрскай зборнай Беларусі (да 19 гадоў) прымаў удзел у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 (1) Д2 Баранавічы   1 0
2018 Д2 Баранавічы   17 2
2019 (1) Д2 Смалявічы   11 0
2020 (1) Д2 Хваля   10 0
2020 (2) Д2 Ліда   11 3
2021 Д2 Шахцёр   16 2
2022 (1) Д1 Энергетык-БДУ   5 0

Зноскі

  1. Мирослав Хлебосолов будет учиться в академии "Леванте"
  2. Мирослав Хлебосолов подписал профессиональный контракт с "Леванте"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2022. Праверана 24 красавіка 2022.
  3. Мирослав Хлебосолов покинул "Леванте" и вернулся в Барановичи
  4. Мирослав Хлебосолов покинул "Барановичи"
  5. Мирослав Хлебосолов и Кирилл Алексиян стли игроками "Волны"
  6. "Волна" рассталась с тремя игроками
  7. "Лида" подписала трех новичков
  8. Мирослав Хлебосолов стал игроком петриковского "Шахтера"
  9. Петриковский "Шахтер" объявил о прекращении сотрудничества с девятью футболистами
  10. Мирослав Хлебосолов стал игроком "Энергетика-БГУ"
  11. Футбол. Белорусский форвард Мирослав Хлебосолов будет выступать за "Океан" из Керчи(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 26 жніўня 2022. Праверана 30 жніўня 2022.