Міхаіл Іванавіч Рукевіч

удзельнік рэвалюцыйнага руху пачатку XIX стагоддзя
(Пасля перасылкі з Міхал Рукевіч)

Міхаіл Іванавіч Рукевіч (12 лістапада 1794, в. Гожна (?), Падляшскае ваяводства — 30 жніўня (11 верасня) 1841, в. Коркіна, Забайкалле, Расійская імперыя) — удзельнік дваранскага рэвалюцыйнага руху пачатку XIX стагоддзя, ініцыятар стварэння «Таварыства вайсковых сяброў».

Міхаіл Іванавіч Рукевіч
Род дзейнасці рэвалюцыянер, ваенны
Дата нараджэння 12 лістапада 1794(1794-11-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 жніўня (11 верасня) 1841 (46 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Член у
Бітвы/войны

Біяграфія правіць

Паходзіў з беларускай шляхты. Сумесна з сёстрамі валодаў домам у Беластоку. У 1812—1814 гадах ваяваў на баку Напалеона ў Літоўскіх войсках (1812). Служыў у 1-ым палку гвардыі Красінскага[d] фур’ерам. У 1814 годзе трапіў у палон на тэрыторыі Францыі, 23 лютага 1815 года выйшаў у адстаўку па хваробе[1].

З 1815 года — на радзіме. Скончыў Віленскі ўніверсітэт у ступені кандыдата юрыспрудэнцыі (1820). З 1819 года — член, з сакавіка 1820 года — выканаўца абавязкаў прэзідэнта тайнага Саюза сяброў.

З 1819 года — член-карэспандэнт, з 1820 года — правадзейны член Таварыства філаматаў. Адзін з ініцыятараў стварэння Таварыства прамяністых (1820), для якога напісаў «Малітву прамяністых», выконваў абавязкі «маршалка надворнага».

Удзельнічаў у стварэнні Таварыства філарэтаў. Пасля заканчэння ўніверсітэта займаўся сельскай гаспадаркай у вёсцы Мількаўшчына Ваўкавыскага павета, а з 1823 года — у арандаваным фальварку Завыкі Беластоцкага павета.

У 1820 годзе разам з З. Навіцкім стварыў у Беластоцкай гімназіі таварыства «Згодных братоў» (з 1823 года — «Заране»). У 1823—1824 гадах быў арыштаваны па справе філаматаў і філарэтаў, вызвалены за недастатковасцю доказаў. У 1825 годзе ініцыяваў стварэнне арганізацыі «Вайсковыя сябры», быў галоўным натхняльнікам выступлення Літоўскага піянернага батальёна (1825)[2].

У 1826 годзе арыштаваны і прыгавораны да смярртнага пакарання, але па царскай канфірмацыі 1827 года пазбаўлены шляхецтва і высланы на 10 гадоў катаржных работ з наступным пасяленнем у Сібіры. Катаргу адбываў разам з дзекабрыстамі ў Чыце (з 1828) і Пятроўскім заводзе ў Забайкаллі (з 1830). У 1833 годзе пераведзены на пасяленне ў вёску Коркіна Іркуцкай губерні, дзе вёў буйны гандаль вавёркай, хлебам, паркалем, займаўся продажам віна. Там жа і памёр.

Сям’я правіць

Грамадзянская жонка — ўраджэнка Забайкалля Лізавета Іванаўна Ісакава, у шлюбе з ёй меў двух дзяцей.

Сёстры — Антаніна (у шлюбе — Крамкоўская), Ксаверыя і Карнелія[3].

Зноскі

  1. ЦГВИА, ф. 801, оп. 70, 1827 г., д. 45, ч. 1-3; ГАРФ, ф. 109, 1 эксп., 1827 г., д. 136, ч. 7
  2. Уладзімер Арлоў. Міхал Рукевіч (12.11.1794, в. Гожна (?), Беласточчына — 11.9.1841, в. Коркіна, Забайкальле, Расея). // Імёны Свабоды, 1 сакавіка 2007
  3. Міхаіл Іванавіч Рукевіч

Літаратура правіць