Міхаіл Іванавіч Сугака

(Пасля перасылкі з М. І. Сугака)

Міхаіл Іванавіч Сугака (нар. 5 ліпеня 1942, в. Азярышча, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар, дызайнер, гісторык, журналіст.

Міхаіл Іванавіч Сугака
Дата нараджэння 5 ліпеня 1942(1942-07-05) (82 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
залаты медаль ВДНГ сярэбраны медаль ВДНГ бронзавы медаль ВДНГ

Біяграфія

правіць

Працоўную дзейнасць пачынаў рабочым Асіповіцкага лясгаса, ахоўнікам БМУ-22 Міністэрства сувязі СССР, памочнікам каваля завода буддэталяў Мінаблрамбудтрэста, токарам Мінскага завода аўтаматычных ліній, бібліятэкарам БПІ. У 19621965 — старэйшы матрос Балтыйскага флоту.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года, член Саюза архітэктараў Рэспублікі Беларусь; член Саюза дызайнераў СССР і Беларускага Саюза дызайнераў з 1987 года.

Скончыў у 1970 годзе БПІ па спецыяльнасці «Архітэктура» (кіраўнік дыплома А. П. Воінаў, выкладчыкі С. Бяляеў, У. М. Вараксін, В. М. Волчак, А. Н. Занеўскі, Н. М. Макляцова, С. С. Мусінскі, Л. М. Рымінскі, У. Чантурыя), абараніў дыплом па тэме «Універсальны комплекс будынкаў і збудаванняў Усесаюзнай кінастудыі ў г. Сочы». На студэнцкай практыцы ў майстэрні Бакланава М. І. «Белдзяржпраекта» распрацаваў першыя архітэктурныя праекты стварэння пляжнай зоны турыстычнага комплексу на возеры Нарач з водна-лодкавай прыстанню-прычалам, вонкавага афармлення фасада будынка паштамта Мінскага чыгуначнага вакзала. У 1970-я гады па просьбе старшыні Дзяржкамітэта БССР па справах будаўніцтва У. А. Караля выканаў праект-прапанову па добраўпарадкаванні тэрыторыі санаторыя «Беларусь» у г. Друскінінкай Літоўскай ССР.

У 1979 па размеркаванні і па рэкамендацыі А. П. Воінава быў накіраваны на працу ў Беларускі філіял Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута тэхнічнай эстэтыкі. У 1980 скончыў аспірантуру Усесаюзнага НДІ тэхнічнай эстэтыкі. Пад кіраўніцтвам доктара архітэктуры А. У. Іконнікава[ru] і доктара мастацтвазнаўства С. Хан-Магамедава[ru] распрацаваў тэорыю ансамблевай пабудовы архітэктурных прастор складанаарганізаваных тэхнічных аб’ектаў у энергасістэмах СССР, якая дала аснову новага кірунку архітэктурнай дзейнасці ў айчыннай энергетыцы—дызайну энергасістэм (1973) і дазволіла стварыць адны з першых у сістэме УНДІТЭ дызайн-праграмы: «Асяроддзе», «Пульт», «Мнемасхема», «Стандарт», «Трэнажор», «Фірменны стыль», «Укараненне».

У Беларускім філіяле УНДІ тэхнічнай эстэтыкі працаваў мастаком-канструктарам, кіраўніком сектара аддзела эстэтычнай арганізацыі вытворчага асяроддзя і мастацкага канструявання абсталявання рабочых месцаў у энергасістэмах СССР, навуковым супрацоўнікам, галоўным дызайнерам групы (1970—1992), у 19931995 гадах — галоўным дызайнерам дызайн-студыі «Пульт» Беларускага інстытута дызайну. Пасля, у 19952002 гадах, узначальваў дызайн-цэнтр «Беларусьэнергадызайн» трэста «Белэнергабуд» і дызайн-цэнтр з вопытна-эксперыментальнымі майстэрнямі «Белэнергабуддызайн» ААТ «Белэнергабуд». З 2004 года кіруе дызайн-студыяй «Энергаспадчына».

Дзейнасць

правіць

Кіраўнік (аўтар) звыш 50 дызайн-праектаў у т.л.: газааналітычнага абсталявання (Тульскае ВКБА), падоўжна-апрацоўчых станкоў (Дзмітраўскі завод фрэзерных станкоў), абсталявання для аптычнай прамысловасці (Мінскі оптыка-механічны завод імя Вавілава), комплексных праектаў эстэтычнай арганізацыі вытворчага асяроддзя і абсталявання рабочых месцаў аператыўна-эксплуатацыйнага персанала ў энергасістэмах АЭС СССР, Беларусі, Башкірыі, Казахстана, Алтая, Кубані, краінах СНД.

Удзельнік (аўтар экспазіцый) айчынных і міжнародных выставак: ВДНГ СССР, БССР, Штутгарт («Савецкі дызайнер» 1976), Варшава, Кракаў, Масква («Дызайн Беларусі»), Мінск («Інтэрдызайн-97») і інш. Аўтар больш як 50 артыкулаў па праблемах гісторыі развіцця айчыннай энергетыкі, архітэктуры, дызайну, культуры і спорту. Аўтар мастацтвазнаўчых даследаванняў творчасці беларускіх архітэктараў М. Вінаградава і У. Крамарэнкі. Аўтар-складальнік дакументальна-мастацкіх кніг-мемарыялаў: «Белсельэлектрасеткабуд». Гады творчай працы і тварэння, 1930—2000. (2003), «Беларускія энергетыкі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (2005), «Мінская электраэнергетыка. 110 гадоў. Мінскія кабельныя сеткі. На мяжы стагоддзяў» (2006).

Узнагароды

правіць

За працы ў вобласці энергадызайну ганараваны залатым (1976), сярэбраным (1978) і бронзавым (1985) медалямі ВДНГ СССР; дыпломамі Міжнародных выставак. У 2006 ўдастоены ганаровага знака «За заслугі» Нацыянальнай энергетычнай кампаніі «Укрэнерга».

Літаратура

правіць
  • Сугако Михаил Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)