Мордух Насонавіч Ліўшыц
Мордух Насонавіч Лі́ўшыц (17 красавіка 1918, г. Рэчыца — 7 сакавіка 1998, Мінск, Беларусь) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1969).
Мордух Насонавіч Ліўшыц | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 красавіка 1918 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 сакавіка 1998 (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Партыя | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1941 годзе Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут. 3 1946 года працаваў у праектных інстытутах Мінска: у «Белсельпраекце», «Ваенпраекце», з 1955 — галоўным архітэктарам інстытута «Белдзяржпраект», з 1969 года інстытута «Белкамунпраект», у 1974—1978 — інстытута «Белжылпраект», з 1979 па 1982 год — галоўным спецыялістам па архітэктуры ў Белдзіпрагандлі.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1951 года. Член КПСС з 1944 года.
Творчасць
правіцьАсноўны кірунак творчасці — архітэктура жылых і грамадскіх будынкаў. Найбольш значныя работы: у Мінску — жылыя дамы па вуліцах Я. Коласа (1951), Чырвонай (1953) і Камуністычнай (1954, абодва ў сааўтарстве), Ленінскім праспекце (1956), 2-я чарга тэхналагічнага інстытута (1967), адміністрацыйныя карпусы Дзяржкамсельгастэхнікі і Мінпрамбуда (1973), Міністэрства мантажных і спецыяльных будаўнічых работ на пл. Мяснікова (1974), адміністрацыйныя будынкі на Ленінскім праспекце (1953) і шэраг міністэрстваў па вул. Савецкай (1976; усіх кіраўнік аўтарскага калектыву), інстытут «Белжылпраект» (1981), ІВЦ Мінфіна БССР па вул. Апанскага, 17 (1982), планіроўка жылых кварталаў на праспекце Ф. Скарыны, вуліцах Чырвонай, Я. Коласа (1950-я г.); праект рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Гродна (1971, кіраўнік аўтарскага калектыву), удзельнічаў у стварэнні серый тыпавых праектаў жылых дамоў, гандлёвых збудаванняў і інш. грамадскіх будынкаў (усе 1957—1969); планіроўка цэнтральнай плошчы (1960) у Барысаве, помнік танкістам каля Дома афіцэраў у Мінску (1952) і іншыя.
Аўтар артыкулаў па пытаннях архітэктуры.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны медалямі, у т.л. сярэбраным ВДНГ СССР.
Літаратура
правіць- Ліўшыц Мордух Насонавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Лившиц Мордух Носонович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)