Міхаіл Піліпавіч Чэпік
Міхаіл Піліпавіч Чэпік (3 жніўня 1925, в. Залессе, Лепельскі раён, Віцебская вобласць — 22 лістапада 2000) — беларускі мастак.
Міхаіл Піліпавіч Чэпік | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 жніўня 1925 (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Жанр | станковы жывапіс[d], акварэль, сцэнаграфія, плакат і графіка |
Вучоба |
|
Уплыў | Леў Мееравіч Лейтман і Валянцін Віктаравіч Волкаў |
Член у |
Біяграфія правіць
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў у 1951 годзе Мінскае мастацкае вучылішча. Вучыўся ў Л. Лейтмана, В. Волкава. Удзельнік мастацкіх выставак з 1953 года[1].
Працаваў у 1951—1985 гадах мастаком-сцэнографам у Дзяржаўным тэатры оперы і балета БССР. Член Беларускага саюза мастакоў з 1961 года[1], член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1960 года.
Жыў у г. Мінску[1]. Памёр 22 лістапада 2000 года[2].
Творчасць правіць
Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу, а таксама ў акварэлі[1], графіцы, плакаце[2] і сцэнаграфіі[1]. Асноўныя творы: «Вечар у вёсцы» (1953)[2], палотны «1941 год», «За намі родная зямля» (1958[2])[1], «Горад увечары» (1961)[2], «Уставай, краіна агромністая…» (1967[2])[1], «Курган славы» (1970)[2], «Свята ўраджаю», «Балада», «Пра справы надзённыя», «На Купалле» (1975[2]), «Дрэва дружбы», «Партызанская быль» (1985[2]), «Асенні прыпар», «Маладзёжная брыгада», «Працоўныя будні» (1973[2]), «Час цвіцення траў» (1980[2]), «Вячоркі» (1989)[2], «Бульба» (1991)[2], «Над родным Нёманам. Я. Колас», «Сон» (абедзве 1992)[2], «Жніво», «Суровы час», «Паэт», «Буслы», «Адцвіла грэчка», «Азёрны край», «Лепельскі край»; партрэт В. Чарнабаева; серыя акварэляў і малюнкаў пра Мінск і Міншчыну; дэкарацыі да спектакля «Вертэр» Ж. Маснэ[1] (1959[2]). Творы вызначаюцца прастатой, раўнавагай і суразмернасцю кампазіцыі, яркай дэкаратыўнасцю, паэтызацыяй вобразаў[2].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж з Чэпік Міхаіл Піліпавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п Л. Ф. Салавей. Чэпік Міхаіл Піліпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
Зноскі
Літаратура правіць
- Чэпік Міхаіл Піліпавіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.
- Л. Ф. Салавей. Чэпік Міхаіл Піліпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).