Віктар Максімавіч Чарнабаеў
Віктар Максімавіч Чарнаба́еў (16 мая 1930, Новарасійск, РСФСР — 15 лістапада 2021) — беларускі спявак (бас). Народны артыст Беларускай ССР (1964).
Віктар Максімавіч Чарнабаеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 мая 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лістапада 2021 (91 год) |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперны спявак |
Пеўчы голас | бас |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 16 мая 1930 года ў Новарасійску.
З 1950 года працаваў у Ансамблі песні і танца Маскоўскай ваеннай акругі. У 1958—2011 гадах — саліст Нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы Беларусі.
Памёр 15 лістапада 2021 года[1].
Творчасць
правіцьВалодаў моцным голасам мяккага тэмбру. Стварыў разнапланавыя вострахарактарныя вобразы. У операх беларускіх кампазітараў выканаў партыі: Даніла («Алеся» Я. Цікоцкага), Гадлеўскі («Яснае світанне» А. Туранкова), Тарас («Калючая ружа» Ю. Семянякі), Пісьмавадзіцель, Паліцэйскі («Джардана Бруна», «Візіт дамы» С. Картэса), Начальнік штаба («Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера). Найбольш значныя партыі: Мефістофель («Фаўст» Ш. Гуно), Млынар («Русалка» А. Даргамыжскага), цар Дадон («Залаты пеўнік » М. Рымскага-Корсакава), Дон Базіліо, Дон Бартала («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Дон Паскуале («Дон Паскуале » Г. Даніцэці), Уберта («Служанка-пані » Дж. Б. Пергалезі), Галіцкі («Князь Ігар» А. Барадзіна), Лепарэла («Дон Жуан» В. А. Моцарта). Сярод інш. работ: Мендоза, Кутузаў («Заручыны ў манастыры», «Вайна і мір» С. Пракоф’ева), Сусанін («Іван Сусанін» М. Глінкі), Філіп II, Рамфіс («Дон Карлас», «Аіда» Дж. Вердзі), Агамемнан («Арэстэя » С. Танеева), Фрол Баеў («У буру » Ц. Хрэннікава), Гарэлаў («Брэсцкая крэпасць» К. Малчанава ), Хаванскі, Варлаам («Хаваншчына », «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага). Зняўся ў тэлеоперы «Ранак» Вагнера, тэлеварыянце оперы «У пушчах Палесся» А. Багатырова.
Узнагароды
правіць- Народны артыст Беларускай ССР (1964).
- Медаль Францыска Скарыны (2001) — за значны ўклад у развіццё беларускага опернага мастацтва[2].
- Прыз «Крыштальная Паўлінка» (2006)
Зноскі
Літаратура
правіць- Глушакоў І. В. Чарнабаеў Віктар Максімавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Жураўлёў Дз. М. Віктар Чарнабаеў // Майстры беларускай сцэны. — Мн., 1978. Кн. 3;
- Первякова Н. А. А шлях — ён у кожнага свой // Тэатр. — Мінск. 1980. № 3.