Навуковы рынг
Навуковы рынг - пілотны беларускі праект ў фармаце т.з. навуковых слэмаў, дзе беларускія вучоныя са сцэны прэзентавалі свае даследванні. Яго асноўныя мэты - стварыць супольнасць актыўных беларускіх папулярызатараў навукі, а таксама прыцягнуць увагу шырокай аўдыторыі да ўнікальных даследаванняў і тэхналогій айчынных спецыялістаў. Арганізатары - Алена Палякова (EPAM Systems) і Аліна Шкутава (Цэнтральная навуковая бібліятэка ім. Я. Коласа НАН Беларусі).
Праект быў запушчаны для таго каб стымуляваць навукоўцаў яскрава, наглядна і даступнай мовай тлумачыць сэнс сваіх даследаванняў, а слухачоў - цікавіцца тым, што адбываецца ўнутры навуковых арганізацый і лабараторый. У «Навуковым рынгу» прымалі удзел маладыя даследчыкі з Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адмыслоўцы з ВНУ і незалежныя эксперты, якія маюць навуковы досвед. Кожны ўдзельнік павінен быў за 10 хвілін без выкарыстання традыцыйных прэзентацый, але з дапамогай любых падручных сродкаў прадэманстраваць сваё даследаванне або распрацоўку, а затым адказаць на пытанні залы. Пры падрыхтоўцы выступаў з навукоўцамі працавалі прафесійныя трэнеры па аратарскім мастацтве - кіраўнік і настаўнік Цэнтра зносін «Дыялог» - Вольга Баева і бізнэс-трэнер па майстэрстве публічных выступленняў кампаніі EPAM Systems Аляксей Бурносенка.
Першы этапПравіць
Першы этап спаборніцтва прайшоў 16 верасня 2016 года ў зале інкубатара Парку высокіх тэхналогій[1][2][3][4][5]. Вядучы («арбитр») - беларускі тэлевядучы Яўген Булка. Падчас перапынкаў паміж выступамі навукоўцаў ладзіліся выступы беларускага гурта PORT MONE.
Удзельнікі першага адборачнага этапу з тэмамі выступаў:
- Андрэй Белавешкін «Сэрца вашага мозга: як вырашыць спрэчку паміж «хачу» і «трэба» [6]
- Сяргей Бесараб «Кардыёгідрагель: выратаванне сэрца без аперацыі»[7] (Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай хірургіі)
- Максім Родзькін «Гепатыт С: прыёмы барацьбы супрацьв «ласкавага забойцы» (Інстыту генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі)
- Вольга Крукоўская «Чым мы дыхаем сення - арыентыр для дзеянняў» (Інстытут прыродакарыстання НАН Беларусі)
- Юрый Карнавушанка «Сучасны дызайн лекаў» (Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі)
- Аляксандра Скарабагатава «Мікраэлементалогія як частка медыцыны будучыні»[8] (Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі)
- Аляксандар Бягляк «Як ператварыць смецце ў энэргію» (Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт)
- Андрэй Бандалоўскі «Чаму адзін і той жа нумар гатэля мае розны кошт?» (Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі)
Пераможцамі першага этапу па выніках глядацкага галасавання сталі: Андрэй Белавешкін, Максім Родзькін, Аляксандра Скарабагатава, Аляксандр Бягляк[9].
Другі этапПравіць
Другі этап спаборніцтва прайшоў 2 снежня 2016 года ў зале інкубатара Парку высокіх тэхналогій. Вядучы - Яўген Булка. Мерапрыемства сабрала больш за 350 гледачоў[10].
Удзельнікі другога адборачнага этапу з тэмамі выступаў:
- Ганна Барэйка (мікрабіялогія) «Футуралогія ежы: бактэрыі» (Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі)
- Аляксей Сапатніцкі (неанаталогія) «Здаровая будучыня для паспяшаўшыхся нарадзіцца» (Беларускі дзяржаўны медыцынскі універсітэт)
- Дзянис Яфімаў (транспланталогія) «Трансплантацыя печані: як прыжываецца орган» (Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансплантацыі органаў і тканак на базе 9-й гарадской клінічнай бальніцы)
- Алена Венская (біяфізіка) «Амілоіды: небяспечныя бялкі ўнутры нас» (Інстытут біяфізікі і клетачнай інжынерыі НАН Беларусі)
- Яўген Багашоў (тэарытычная фізіка) «Няўлоўны кварк: следства вядуць навукоўцы» (Аб’яднаны інстытут энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны»)
- Аляксандар Зайцаў (машынабудаванне) «Вадкі метал» (Аб'яднаны Інстытут машынабудавання НАН Беларусі)
- Грыгорый Пракаповіч (інфарматыка) «Ад робататэхнікі да робалогіі» (Інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі)
Пераможцамі другога этапу па выніках глядацкага галасавання сталі: Аляксей Сапатніцкі, Дзяніс ЯфІмаў, Яўген Багашоў, Аляксандар Зайцаў
Фінал спаборніцтваПравіць
Фінальны этап спаборніцтва прайшоў 24 лютага 2017 года ў зале інкубатара Парку высокіх тэхналогій[11][12]. Падчас перапынкаў ладзіліся выступы беларускага фольк-гурта VURAJ. Выступы ацэньваліся не толькі глядацкім галасаваннем але і з дапамогай журы, у склад якога ўваходзілі напрыклад, Леанід Лознер, сузаснавальнік кампаніі EPAM, Аляксандар Залатароў, сузаснавальнік сэрвісаў MAPS.ME і VibroBox і іншыя.
Удзельнікі фінальнага этапу з тэмамі выступаў:
- Аляксандра Скарабагатава «Мікраэлементалогія и «смяротны квартэт»
- Максім Родзькін «Знайсці і абязшкодзіць: прафесійны агент супраць небяспечнага віруса»
- Аляксей Сапатніцкі «Гаючае харчаванне для тых, хто нарадзіўся раней тэрміну»
- Андрэй Белавешкін «ДНК і мадэлі паводзін «ваяра» і «прафесара»
- Дзяніс ЯфІмаў «Жыцце за дваіх: зніжэнне рызык пры трансплантацыі печані»
- Аляксандар Бягляк «Грошы з паветра і пабудова аптымальнага энергетычнага балансу»
- Яўген Багашоў «Кваркі ў заблытаным свеце квантавай механікі»
- Аляксандар Зайцаў «Праблемы ў дэталях: як кіраваць крышталізацыяй метала»
Пераможцам «Навуковага рынга» па выніках глядацкага галасавання і ацэнкі журы стаў Аляксандар Зайцаў[12]
ЗноскіПравіць
- ↑ Научный ринг. — csl.bas-net.by
- ↑ Наука в ударе — СБ. Беларусь сегодня, 21 верасня 2016 г.
- ↑ Навошта навукоўцы выйшлі на «рынг»? — Звязда, 10 кастрычніка 2021 г.
- ↑ Знамя юности, 2016, № 38, с 2
- ↑ Молодые белорусские ученые впервые сразятся на "Научном ринге". — БелТА, 5 верасня 2016
- ↑ Сердце вашего мозга: как решить спор «хочу» и «надо». Научный ринг — medium.com, 10 снежня 2016
- ↑ Artificial extracellular hydrogel matrix for treatment of myocardial infarction. — ResearchGate, травень 2021
- ↑ Микроэлементология как часть медицины будущего. Научный ринг — medium.com, 10 снежня 2016
- ↑ Молодые белорусские учёные впервые сразились на «Научном ринге» Архівавана 7 кастрычніка 2020.. — СТБ, 23 верасня 2016
- ↑ 2 тур «Научного ринга». — csl.bas-net.by
- ↑ Научный ринг. Финал. — csl.bas-net.by
- ↑ а б Как в Парке высоких технологий проходил финал «Научного ринга». — СБ. Беларусь сегодня, 2 сакавіка 2017