Вячаслаў Леанідавіч Насевіч
Вячаслаў Леанідавіч Насевіч (нар. 20 ліпеня 1957, Віцебск, Беларусь) — беларускі гісторык, генеалог, археолаг, архівіст. Спецыяліст па гістарычнай і архіўнай інфарматыцы, ранняй палітычнай гісторыі ВКЛ. Кандыдат гістарычных навук (1991)[2].
Вячаслаў Леанідавіч Насевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1957 (67 гадоў) ці 1957[1] |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, генеалог, археолаг, архівіст |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1991) |
Альма-матар |
|
Член у | |
Прэміі | |
Сайт | vln.by (руск.) |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1982 годзе факультэт журналістыкі БДУ[2] па спецыяльнасці «Журналістыка».
У 1983—1993 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР: лабарант, навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі зон новабудоўляў, аддзела археалогіі сярэдневяковага перыяду; навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук[2].
У 1991 суіскальнік на кафедры археалогіі гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Папуляцыйна-дэмаграфічныя працэсы ў эпоху ніжняга і сярэдняга палеаліту (Досвед камп’ютарнага мадэлявання)»[2].
У 1993—1997 гадах у Камітэце па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь: загадчык аддзела дзяржаўнай геральдычнай службы, загадчык аддзела геральдыкі і генеалогіі. У 1998—2020 гадах дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі. У 1994—2020 гадах выкладаў на гістарычным факультэце БДУ, у 1998 і 2000 гадах на гістарычным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].
Член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2007)[2].
У 1993—2007 гадах член Асацыяцыі «Гісторыя і камп’ютар» краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2].
У жніўні 2020 года падпісаў зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту.
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі ў перыяд феадалізму, найперш праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фарміравання Вялікага Княства Літоўскага; з дапаможных гістарычных дысцыплін: гістарычная геаграфія і картаграфія, генеалогія, гістарычная дэмаграфія, гістарычная і архіўная інфарматыка.
Аўтар каля 350 прац (на сяр. 2003), між іншым, 2 навукова-папулярныя манаграфіі, 182 энцыклапедычныя артыкулы і 47 гістарычных карт для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» і «Беларускай энцыклапедыі», 6 гістарычных карт для «Нацыянальнага атласа Беларусі» і інш. Асноўныя распрацоўкі ў галіне гістарычнай інфарматыкі — імітацыйная мадэль папуляцыйна-дэмаграфічных працэсаў у старажытным грамадстве (1987—1990), структура генеалагічнай базы даных «Радавод» для Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1993—1994), гістарычная геаінфармацыйная сістэма «Губернія» і сеціўная пляцоўка «Архівы Беларусі» (з 1998), мадэль-рэканструкцыя жыццёвага цыклу традыцыйнай сялянскай гаспадаркі (з 1993).
Узнагароды
правіцьЛаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2020) за выданне «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі»[2].
Бібліяграфія
правіць- Беларусы: станаўленне этнасу і нацыянальная ідэя. Смаленск, 2015.
- Традиционная белорусская деревня в европейской перспективе. Минск, 2004.
- Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Мінск, 1993.
- Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 стагоддзяў. Мінск, 1993.
- Удзел у калектыўных працах
- Гістарычны атлас Беларусі. Мінск, 2020.
- Вялікі гістарычны атлас Беларусі: у 4 т. Т. 1. Мінск, 2020.
- Вялікі гістарычны атлас Беларусі: у 4 т. Мінск, 2009—2018 (прэмія «За духоўнае адраджэнне», 2020)
- Вялікія князі Вялікага Княства Літоўскага: [для сярэдняга і старэйшага школьнага ў зросту]. Мінск, 2017.
- Беларусь. Свой посад меж народами [Электронный ресурс]: Беларусь в международных отношениях в XVIII веке. Минск, 2011.
- Гісторыя Беларусі: у 6 т. Т. 2: Беларусь у перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Мінск, 2008.
- Вялікае княства Літоўскае: энцыклапедыя: у 3 т. Мінск, 2007—2010.
- Нацыянальны атлас Беларусі. Мінск, 2002.
- Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Мінск, 1996—2004.
- Нарысы гісторыі Беларусі: у 2 ч. Ч. 1. Мінск, 1994.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Мінск, 1993—2003.
Зноскі
Літаратура
правіць- НАСЕВІЧ Вячаслаў Леанідавіч // Сучасныя беларускія даследчыкі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага : біябібліяграфічны даведнік / С. П. Марозаў. — Гродна-Каўнас: ЮрСаПрынт, 2022. — 290 с. — ISBN 978-985-7257-57-7, 978-609-96340-1-2.
- Насевіч Вячаслаў Леанідавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1999. — С. 298. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
- Насевіч Вячаслаў Леанідавіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 351. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Корзенко Г. В. Историки Беларуси в начале XXI столетия : биобиблиографический справочник. — Мн .: Белорусская наука, 2007. — С. 278. — 469 с. — 600 экз. — ISBN 978-985-08-0855-4.
- Архівісты Беларусі: Біябібліягр. давед. / Склад. С. У. Жумар, М. Ф. Шумейка. — Мн.: БелНДІДАС, 2006. — 254 с. — ISBN 985-6733-12 X. — С. 166.