Вуліца Мяснікова (Мінск)
Вуліца Мяснікова — вуліца ў Маскоўскім раёне Мінска. Названа ў гонар Аляксандра Мяснікова (1886—1925), рэвалюцыянера, савецкага партыйнага і дзяржаўнага дзеяча, аднаго з кіраўнікоў усталявання савецкай улады ў Беларусі (на доме № 41 размешчана мемарыяльная дошка ў яго гонар).
Вуліца Мяснікова Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Маскоўскі |
Працягласць | 700 м[1] |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Леніна, Плошча Францішка Багушэвіча |
Назва ў гонар | Аляксандра Мяснікова |
Паркі | Сэндайскі сквер |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ XVI—XVIII стст. вуліца з’яўлялася заходнімі варотамі горада. У 1880—1890 гадах вуліца актыўна забудоўвалася.
У 1929 годзе на вуліцы з’явілася паліклініка (у 1970—1980 гадах — гарадскі кардыялагічны дыспансер).
Да Вялікай Айчыннай вайны — пераважна драўляная забудова.
Ранейшыя назвы
правіць- да 1880 года — Новазахар’еўская, потым — Маскоўская.
- з 1893 года — Нова-Маскоўская.
Размяшчэнне
правіцьПачынаецца ад перасячэння з вуліцай Няміга, перасякае вуліцу Берсана, праходзіць праз плошчу Мяснікова і завяршаецца на скрыжаванні з вуліцай Клары Цэткін. Працягласць — 700 м.
Пад вуліцай амаль на ўсім яе працягу ў бетонным калектары цячэ рака Няміга.
Забудова
правіць- № 3а — будынак (канец ХІХ стагоддзя) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000144
- № 11а — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143
- № 11б — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143
- № 11в — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143
- № 11г — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143
- № 26 — двухпавярховы будынак былой паліклінікі (1928—1931, арх. Герасім Якушка). — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000145
- № 36 — Інстытут «Белпрамбудпраект»
- № 38 — адзін з будынкаў Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ . — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143
- № 39 — будынак Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (архітэктары М. Ліўшыц, Т. Раманоўская, Т. Розава). Узводзіўся як будынак Мінпрамбуда БССР і Белсельгастэхнікі[2].
- № 74 — будынак Галоўнага ўпраўлення каштоўных металаў і каштоўных камянёў Міністэрства фінансаў. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143
- № 76 — дом Полякаў, пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143
- № 78 (вуліца Клары Цэткін, 2) — чатырохпавярховы жылы дом (архітэктар У. Кароль)[2]. — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 713Г000143
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Вуліца Мяснікова — Google Карты
- ↑ а б Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вуліца Мяснікова (Мінск)
- Вуліца Мяснікова на сайце Мінск стары і новы Архівавана 5 жніўня 2017.