Неймар

(Пасля перасылкі з Нэймар)
Футбол
Неймар
Neymar PSG.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Неймар да Сілва Сантус Жуніяр
Мянушкі Новы Рабінью[1], Неймарадона[2], Худы (Magrelo)[3]
Нарадзіўся 5 лютага 1992(1992-02-05)[4][5] (25 гадоў)
Можы-дас-Крузіс[d], штат Сан-Паўлу, Бразілія[4]
Грамадзянства Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 174 см
Вага 68 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Францыі Пары Сен-Жэрмен
Нумар 10
Кар’ера
Моладзевыя клубы
1999 — 2003 Сцяг Бразіліі Партугеза Сантыста
2003 — 2009 Сцяг Бразіліі Сантус
Клубная кар’ера*
2009 — 2013 Сцяг Бразіліі Сантус 103 (54)
2013 — 2017 Сцяг Іспаніі Барселона 123 (68)
2017 — Сцяг Францыі Пары Сен-Жэрмен
Нацыянальная зборная**
2009 Сцяг Бразіліі Бразілія (да 17) 3 (1)
2011 Сцяг Бразіліі Бразілія (да 20) 7 (9)
2012, 2016 Сцяг Бразіліі Бразілія (алімп.) 14 (8)
2010 — Сцяг Бразіліі Бразілія 77 (52)
Міжнародныя медалі
Алімпійскія гульні
Срэбра Лондан 2012 футбол
Золата Рыа-дэ-Жанейра 2016 футбол
Кубкі канфедэрацый
Золата Бразілія 2013

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 жніўня 2017.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 жніўня 2017.

Неймар да Сілва Сантус Жуніяр[6] (парт.: Neymar da Silva Santos Júnior; нар. 5 лютага 1992, Можы-дас-Крузіс, Бразілія) — бразільскі футбаліст, нападнік французскага клуба «Пары Сен-Жэрмен» і нацыянальнай зборнай Бразіліі. Алімпійскі чэмпіён 2016 года ў Рыа-дэ-Жанейра. Вылучаецца выдатным дрыблінгам.

Змест

Кар'ераПравіць

«Сантус»Правіць

 
Неймар шырока вядомы за свой дрыблінг

Неймар з'яўляецца выхаванцам клуба «Сантус», куды патрапіў у 1999 годзе[7]. Ужо ў самым юным узросце, яшчэ нават не дэбютаваўшы ў асноўным складзе клуба, Неймар прыцягнуў да сябе ўвагу самых разнастайных еўрапейскіх клубаў, у тым ліку «Манчэстэр Сіці», «Рэала», «Арсенала», «Барселоны», «Чэлсі» і «Мілана», якія з дапамогай скаўтаў назіралі за яго гульнёй у моладзевым першынстве Сан-Паўлу, у якім нападнік вырабіў фурор, атрымаўшы мянушку «Новы Рабінья» дзякуючы манеры дрыблінгу, падобнай са знакамітым форвардам.

У 2008 годзе Неймар падпісаў свой першы прафесійны кантракт з «Сантусам», разлічаны да 2014 года, з велізарнай сумай адчэпных, якія адразу палохалі многіх патэнцыйных пакупнікоў. 7 сакавіка 2009 года Неймар дэбютаваў у асноўным складзе «Сантуса» ў матчы супраць «Оэстэ»[8]. Праз тыдзень у матчы супраць «Можы-Мірын» форвард забіў свой першы мяч у асноўным складзе клуба. 24 сакавіка 2009 года стала вядома, што ў паслугах Неймара зацікаўлены маскоўскі ЦСКА[9]. Пазней Неймарам ушчыльную зацікавіўся «Мілан». Увесну 2010 года Неймар выйграў свой першы трафей на дарослым узроўні, стаўшы чэмпіёнам штата Сан-Паўлу ў складзе «Сантуса», таксама ён быў названы найлепшым іграком турніра[10]. У канцы 2010 года ігрок аказаўся датычны некалькіх скандальных гісторый.

У чэрвені 2011 года Неймар у складзе «Сантуса» атрымаў перамогу ў Кубку Лібертадорэс, забіўшы адзін з двух мячоў у фінале[11]. За гэта ён быў названы найлепшым іграком турніру[12]. Пасля сканчэння сезону 2011 года Неймар быў прызнаны найлепшым іграком чэмпіянату краіны[13], найлепшым іграком Паўднёвай Амерыкі[14], а таксама ўвайшоў у лік прэтэндэнтаў на Залаты мяч ФІФА[15]. 6 лютага 2012 года, зрабіўшы «дубль» у матчы супраць «Палмейраса», Неймар дасягнуў адзнакі ў 100 забітых мячоў на прафесійным узроўні[16].

«Барселона»Правіць

26 мая 2013 года іспанская «Барселона» на сваім афіцыйным сайце паведаміла аб пераходзе Неймара ў склад «сіне-гранатавых»[17]. Дэталі ўгоды не былі аб'яўленыя, аднак паводле звестак спартыўнай газеты «Marca», каталонцы заплацілі за бразільскага форварда каля 50 млн еўра, а штогадовы заробак іграка будзе складаць 7 млн еўра[18][19]. Пасля прыходу ў «Барселону» ў 2014 годзе Луіса Суарэса, той разам з Неймарам і Ліянелем Месі склалі атакуючае трыа каталонцаў, якое ў сезоне 2014/15 забіла 122 гола і дапамагло выйграць Лігу чэмпіёнаў.

«Пары Сен-Жэрмен»Правіць

3 жніўня 2017 года французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен», выкупіўшы кантракт Неймара ў «Барселоны» за адступныя ў памеры 222 млн еўра, падпісаў пяцігадовае пагадненне з нападнікам[20]. Трансфер Неймара, такім чынам, стаў найдаражэйшым у гісторыі, перасягнуўшы набыццё клубам «Манчэстэр Юнайтэд» паўабаронцы Поля Пагба ўлетку 2016 года.

Міжнародная кар'ераПравіць

У 2010 годзе Пеле запатрабаваў выклікаць у склад зборнай Бразіліі Неймара і яго аднаклубніка Ганса, каб тыя прынялі ўдзел у чэмпіянаце свету 2010 года[21]. Неймар быў кандыдатам на паездку на чэмпіянат свету, але не патрапіў нават у спіс запасных ігракоў зборнай[22]. Прычынай нявыкліку іграка галоўны трэнер зборнай Бразіліі Дунга назваў недастатковы ўзрост футбаліста[23].

10 жніўня 2010 года Неймар дэбютаваў у складзе зборнай Бразіліі ў матчы супраць зборнай ЗША і ў гэтай жа гульні забіў першы мяч сваёй каманды, сустрэча ў выніку скончылася перамогай бразільцаў з лікам 2:0. У 2012 і 2016 гадах удзельнічаў у Алімпійскіх гульнях у складзе бразільскай зборнай, узяў адпаведна срэбра і золата.

ДасягненніПравіць

«Сантус»:

«Барселона»:

Бразілія

Асабістае жыццёПравіць

Неймар з'яўляецца вернікам каталіцкай царквы і як мінімум раз на тыдзень наведвае царкву. Таксама футбаліст рэгулярна ўдзельнічае ў дабрачынных акцыях[7]. У 19-гадовым узросце Неймар стаў бацькам, яго сяброўка Караліна, якой на момант родаў было 17 гадоў, нарадзіла яму сына Давіда Луку[24].

ЗноскіПравіць

  1. ЦСКА жадае падпісаць «новага Рабінью»
  2. Neymaradona
  3. 'Magrelo'? Só no apelido! Neymar aguenta tranco na Seleção sub-20
  4. 4,0 4,1 4,2 http://www.transfermarkt.co.uk/neymar/nationalmannschaft/spieler/68290
  5. Transfermarkt.com — 2000.
  6. Напісанне ў адпаведнасці з партугальска-беларускай практычнай транскрыпцыяй
  7. 7,0 7,1 Neymar — O Menino da Vila. planotatico.com
  8. Na estréia de Neymar, Santos derrota Oeste. Esportes Terra
  9. ЦСКА хочет подписать «нового Робиньо». championat.ru
  10. Meninos da Vila comandam a festa de encerramento do Paulistão 2010. Globo Esporte
  11. Совесть Неймара чиста — можно ехать в Европу! championat.com
  12. Неймар признан лучшим игроком Кубка Либертадорес — 2011. championat.com
  13. Неймар признан лучшим игроком чемпионата Бразилии. championat.com
  14. Неймар признан «Королём футбола Америки». championat.com
  15. Неймар: не разочарован что не получу «Золотой мяч». championat.com
  16. Неймар забил 100-й гол в карьере. sports.ru
  17. Neymar da Silva to join FC Barcelona for the next five seasons. FCBarcelona.com
  18. Неймар подтвердил переход в «Барселону». Eurosport
  19. Неймар стаў іграком «Барселоны». Наша Ніва
  20. «ПСЖ» объявил о пятилетнем контракте с Неймаром. by.tribuna.com
  21. Пеле требует вызвать в сборную Неймара и Гансо. championat.ru
  22. Роналдиньо попал в список запасных футболистов сборной Бразилии. championat.ru
  23. Дунга: «Мне нужно побеждать сейчас, а не в 2014 года». sports.ru
  24. Neymar ya es padre con 19 años. Marca

СпасылкіПравіць