Ніжнехапёрскі прыродны парк

Ніжнехапёрскі прыродны парк (руск.: Нижнехопёрский природный парк)[1] — прыродны парк, размешчаны на паўночным захадзе Валгаградскай вобласці, Расія[2].

Ніжнехапёрскі прыродны парк
Нижнехопёрский природный парк
Рака Хапёр і яго пойма
Катэгорыя МСАП — V (Ахоўваны ландшафт/акваторыя)
Размяшчэнне Сцяг Расіі Расія, Валгаградская вобласць
Плошча 2312 км²
Дата заснавання 25.03.2003
Кіруючая арганізацыя Дзяржаўная ўстанова «Прыродны парк „Ніжнехапёрскі“»
Сайт gunhpp.narod.ru
physical
Ніжнехапёрскі прыродны парк
Ніжнехапёрскі прыродны парк
physical
Ніжнехапёрскі прыродны парк
Ніжнехапёрскі прыродны парк

Створаны ў 2003 годзе на падставе закона абласной думы РФ «Пра стварэнне прыроднага парку Ніжнехапёрскі» і пастановы Кіраўніка Адміністрацыі Валгаградскай вобласці «Пра стварэнне дзяржаўнай установы „Прыродны парк “Ніжнехапёрскі”“»[3].

Парк размешчаны на тэрыторыі трох адміністрацыйных раёнаў Валгаградскай вобласці: Кумылжэнскага, Аляксееўскага і Нехаеўскага.

Тэрыторыя парку, плошчай 230 000 га, размешчана ў ніжнім цячэнні ракі Хапёр, у стэпавай паласе на мяжы з лесастэпам і занятая рознатраўна-тыпчакова-кавыльнымі стэпамі на звычайных і паўднёвых чарназёмах.

На тэрыторыі Ніжнехапёрскага прыроднага парку размешчаны 19 асабліва ахоўных прыродных тэрыторый федэральнага, рэгіянальнага і мясцовага значэння.

Апісанне правіць

Уключае прыродныя комплексы і аб’екты, якія маюць значную экалагічную, эстэтычную і гісторыка-культурную каштоўнасць. Сярод іх вялікія масівы цаліннага стэпу на чарназёмах, байрачныя і нагорныя дубровы, поймавыя лясы Хопра, пяскі з іхнімі ўласцівымі расліннымі супольнасцямі і бярозавымі пералескамі, шматлікія крыніцы з чыстай пітной вадой, гранітныя валуны — рэшткі Данскога ледавіковага языка Дняпроўскага зледзянення. Сярод вялікай разнастайнасці мясцовай флоры і фаўны адзначана мноства рэдкіх відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Валгаградскай вобласці. На гэтай тэрыторыі гарманічна з навакольнай прыродай спалучаецца неразбураная традыцыйнай лад рассялення і побыту расійскага казацтва.

Геаграфія правіць

Тэрыторыя парку распасціраецца па рэчышчы Хопра, які з’яўляецца формаўтваральным чыннікам рэльефу мясцовасці. Плошча парка складае 230 тыс. га., а сам парк можна падзяліць на дзве часткі: правабярэжную, размешчаную на паўднёва-ўсходнім ускрайку Калацкага ўзвышша, і левабярэжную, размешчаную на Хапёрска-Бузулуцкай раўніне[2][4]. Размешчаны ў стэпавай паласе на мяжы з лесастэпам і заняты рознатраўна-тыпчакова-кавыльнымі стэпамі на звычайных і паўднёвых чарназёмах[5].

Воссю парку з’яўляецца Хапёр — адна з найчысцейшых рэк Еўропы, з яе прытокамі Бузулукам, Кумылгай, Акішаўкай і Цішанкай.

Флора і фаўна правіць

Сярод краявіднай разнастайнасці фаўны парку вылучаюць віды, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення. У межах парка сустракаецца мноства раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Расіі і Валгаградскай вобласці: півоня вузкалістая, фіялка дзіўная, вадзяны арэх, трынія Кітайбеля (Trinia kitaibelii), васілёк усходні і іншыя[2].

Багаты відавай разнастайнасцю і жывёльны свет парка. Цікавасць уяўляюць 3 віды кажаноў, нямала ў парку і грызуноў, такіх як суслікі, садовая соня, 4 віды мышовак. Драпежнікі прадстаўлены янотападобным сабакам, лісамі, ваўком. Водзяцца: хахуля, ласіца, норыца, барсук, стэпавы тхор, куніца, кабан, казуля, лось і алень[2].

Прыродныя ўмовы і геалогія правіць

У рэльефаўтварэнні правабярэжжа Хопра прымаюць удзел крэйдавыя і трацічныя адклады, прадстаўленыя пісчай крэйдай, пяскамі, пяшчанікамі і глінамі. Верхнякрэйдавыя пясчаныя адклады з’яўляюцца ваданосным гарызонтам прэснай вады.

Роля чацвярцічных адкладаў у рэльефаўтварэнні невялікая, хоць уся гэтая тэрыторыя пакрывалася Данскім ледніком. Сляды зледзянення ў выглядзе валуноў памерам 0,5-1,0 м сустракаюцца як на водападзелах, так і па схілах. Элювіяльна-дэлювіяльныя ўтварэнні сярэдне- і верхнечацвярцічнага ўзросту, прадстаўленыя суглінкамі, супесямі і глінамі з гнёздамі пяску і жвіру, згладжваюць няроўнасці водападзелаў і схілаў карэннага рэльефу.

Гісторыка-культурная спадчына правіць

Помнікі прыроды правіць

  • Аляксееўскі раён:
  1. азёры Стракальнае, Цапліна, Култук, Бабінскае, Ларынскае
  2. урочышча «Востраў»
  3. Руская гара
  • Кумылжэнскі раён:
  1. Шакінская дуброва
  2. Астравухаўскія лугі (руск.: Остроуховские луга) — поймавыя лугі з разнастайнай расліннасцю[4]
  3. ледніковыя валуны
  4. Кумылжэнскія пяскі
  5. манумент «Абаронцам Айчыны Данскім казакам»
  • Урупінскі раён
  1. Шамякінская дача — ляснай масіў натуральнага байрачнага лесу з дубамі 150-400-гадовага ўзросту[4]
  2. Хапёрскі лес
  • Нехаеўскі раён
  1. Комплексны дзяржзаказнік
  2. Усць-Бузулуцкі паляўнічы заказнік

Усяго на тэрыторыі прыродаахоўнай зоны запаведніка размешчана больш за 20 аб’ектаў помнікаў прыроды[4].

Шакінская дуброва правіць

Самая паўднёвая ў рэгіёне нагорная дуброва ўзростам больш за 200 гадоў. Тут, на пясках, растуць хвоі з багатай фаунай (да 300 відаў раслін). Таксама тут можна ўбачыць «Кіпячую крыніцу» (або «Кіпучую студню») — гэта асабліва ахаваная прыродная зона, у якую можна патрапіць толькі ў суправаджэнні супрацоўніка парка[4].

Кошаў-гара правіць

Кошаў-гара — найвышэйшае месца на правым беразе Хопра, курган, у старажытнасці тут быў вартавы пост. Гэтае месца ахутана павер’ямі, гэта адно з першых месцаў пасялення станіцы Кумылжэнскай.

Хапёрская сцежка правіць

 
Восень на Хапёрскай сцежцы. Краявід на пойму рэк Хапёр і Бузулук.

Хапёрская сцежка — сетка турыстычных сцежак, што праходзяць па тэрыторыі Ніжнехапёрскага прыроднага парку, у Аляксееўскім раёне. Агульная працягласць сцежак складае 12 кіламетраў[6]. Створана ў 2020 годзе[6].

Галоўная сцежка[6] мае пачатак каля станіцы Усць-Бузулуцкай і праходзіць ля падножжа крэйдавага ўзгорка па правым беразе ракі Хапёр, паўз вусце прытоку Бузулук, да былога хутара Перапольскага[7] (цяпер не існуе). Сцежкі пакрытыя драўнянай дранкай. На маршруце маюцца 3 назіральныя пляцоўкі, з усходняга, паўночнага і заходняга боку крэйдавага ўзгорка, на вышыні 150—158 метраў[8], з якіх адкрываецца краявід на прасторы запаведнага парка, рэкі Хапёр і Бузулук.

Крыніцы правіць

  1. У канцылярскіх дакументах: прыродны парк «Ніжнехапёрскі» (руск.: природный парк «Нижнехопёрский»).
  2. а б в г Природный парк «Нижнехопёрский». Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2012. Праверана 16 жніўня 2012.
  3. ЗАКОН ВОЛГОГРАДСКОЙ ОБЛАСТИ ОТ 7 МАЯ 2002 ГОДА N 703-ОД "О СОЗДАНИИ ПРИРОДНОГО ПАРКА «Нижнехопёрский». Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2014. Праверана 27 кастрычніка 2012.
  4. а б в г д Достопримечательности Волгоградской области: Природный парк «Нижнехопёрский». Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2012. Праверана 16 жніўня 2012.
  5. Природный парк «Нижнехопёрский» на сайте Экология. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2015. Праверана 16 жніўня 2012.
  6. а б в ГРАНИЦЫ ТУРИСТИЧЕСКОГО МАРШРУТА «ХОПЕРСКАЯ ТРОПА». Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2023. Праверана 11 верасня 2023.
  7. Рябов С. И.Область войска Донского, Хоперский округ / С. И. Рябов. — Волгоград : ПринТерра-Дизайн, 2018. — 645 с.
  8. Тапаграфічная карта Расіі