Тампліеры

(Пасля перасылкі з Ордэн тампліераў)

Тампліеры, храмоўнікі, Рыцарскі Ордэн (фр.: templiers, ад temple — храм) — члены сярэдневяковага каталіцкага духоўна-рыцарскага ордэна, заснаванага ў Іерусаліме пасля Першага крыжовага паходу (каля 1118 або 1119) французскімі рыцарамі для абароны паломнікаў, умацавання і пашырэння дзяржаў крыжакоў у Палесціне і Сірыі.

Pauperes commilitones Christi Templique Solomonici
Ордэн рыцараў Хрыста, а таксама Ордэн рыцараў Саламонава Храма
Гады існавання каля 1119 – 1312
Краіна
Падпарадкаванне Папа Рымскі
Тып Ваенна-рыцарскі ордэн
Складаецца з
Функцыя Абарона паломнікаў
Колькасць 15 000 — 20 000 у лепшыя часы, 10% з якіх былі рыцарамі
Дыслакацыя
Мянушкі Храмоўнікі
Заступнік Бернар Клервоскі
Удзел у Крыжовыя паходы
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Гуга дэ Пейн
Эўрар дэ Бар
Жак дэ Мале

Гісторыя правіць

Названыя па першапачатковай рэзідэнцыі заснавальнікаў ордэна, якая знаходзілася каля царквы, якая, паводле падання, была ўзведзена на месцы старажытнага храма Саламона. У 1128 быў выпрацаваны статут ордэна, які ператварыў яго ў строга цэнтралізаваную арганізацыю. У 1139 Папа Інакенцій II надаў Тампліерам шырокія прывілеі: выключэнне з юрысдыкцыі мясцовых свецкіх і царкоўных феадалаў, вызваленне ад выплаты царкоўных падаткаў, падсуднасць толькі папскай курыі і інш. Гэтыя прывілеі пасля пацвярджаліся і дапаўняліся іншымі папамі, якія імкнуліся паставіць ордэн на службу сваім палітычным мэтам. Тампліеры актыўна ўдзельнічалі ў крыжовых паходах 12—13 стст. З часам яны сталі найбольш арганізаванай ваенна-палітычнай сілай Іерусалімскага каралеўства. У 1187 Тампліеры пацярпелі жорсткае паражэнне ў бітве пры Хаціне ад Саладзіна. Ордэн Тампліераў дзякуючы падараванням і ахвяраванням ператварыўся ў найбуйнейшага феадальнага валадара на Блізкім Усходзе і ў Еўропе. Яго «правінцыі» (мясцовыя падпадзяленні) існавалі амаль ва ўсіх дзяржавах Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Сяляне, жорстка працаваўшыя ў маёнтках Тампліераў, не раз паднімалі супраць іх паўстанні. Узбагачэнню Тампліераў садзейнічалі заняткі гандлем і ліхвярствам. У 13 ст. Тампліеры — найбуйнейшыя банкіры ў Заходняй Еўропе. Да фінансавых паслуг Тампліераў звярталіся феадалы, правіцелі, рымскія папы.

У 1291 Тампліеры аселі на Кіпры, затым канчаткова перабраліся ў Еўропу, пераважна ў Францыю.

 
Спаленне Тампліераў за «ерась»

У канфлікце пачатку 14 ст. паміж французскім каралём Філіпам IV Прыгожым і Рымскім Папам Баніфацыем VIII Тампліеры падтрымлівалі папу. У перыяд Авіньёнскага паланення Папаў Філіп IV, баючыся росту магутнасці Тампліераў, імкнуўся авалодаць іх багаццямі, дабіўся абвінавачвання Тампліераў у ерасі. Супраць іх быў узбуджаны інквізіцыйны працэс. Восенню 1307 амаль усе Тампліеры ў Францыі былі арыштаваныя; пасля жорсткіх катаванняў «абвінавачаныя» у ерасі і спаленыя (1310); здабытак ордэна быў канфіскаваны каралеўскай казной. Праследаванням падвергліся таксама Тампліеры і ў іншых дзяржавах Заходняй Еўропы. У 1312 Папа Клімент V скасаваў ордэн Тампліераў.

Спадчына правіць

З іх ваеннай місіяй і шырокімі фінансавымі сродкамі, рыцары фінансавалі будаўніцтва вялікай колькасць пабудоў і храмаў у Еўропе і на Святой Зямлі. Многія з гэтых будынкаў захаваліся. Адметныя архітэктурныя элементы гэтых будынкаў уключаюць выкарыстанне выявы «два рыцара на адным кані», сімвалізуючы беднату Тампліераў, і круглыя будынкі, распрацаваныя, каб быць падобнымі на царкву Краевугольнага Каменя[en] ў Іерусаліме.

Сёння вялікая колькасць арганізацый заяўляе, што яны з'яўляюцца нашчадкамі традыцый тампліераў, асабліва дабрачыннасці. Некаторыя з такіх арганізацый шмат дзейнічаюць па ўсяму свету, падтрымліваюць лякарні, медыцынскія цэнтры для жабракоў і іншае.

Паданні правіць

З самага заснавання ордэна, з ім было звязана мноства паданняў і легенд. Большасць была пра тое, што Тампліеры даўно займалі Храмаву гару. Хадзілі чуткі, пра рэліквіі, якія там маглі знайсці члены ордэна (у асноўным: Святая Граль, Каўчэг Запаведзей ці фрагменты крыжа, на якім быў распяты Ісус Хрыстос). Яшчэ больш легенд хадзіла пра скарбы, схованыя Тампліерамі.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Тамплиеры. М. А. Заборов. // БСЭ

Спасылкі правіць

  1. https://www.ilgiorno.it/lecco/cronaca/lierna-gran-maestro-templari-1.4537618