Павульскае
Паву́льскае возера (Павулле, Цётча) — возера ў Беларусі, ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 18 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Павулле. Належыць да групы Ушацкіх азёр, знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка.
Павульскае возера | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 127,9 м |
Даўжыня | 6,4 км |
Шырыня | 1,5 км |
Плошча | 8,54 км² |
Аб’ём | 0,02675 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 25 км |
Найбольшая глыбіня | 5,5 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,1 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,25 ‰ |
Празрыстасць | 2,5 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 652 км² |
Упадаюць | рака Дзіва, ручаі |
Выцякаюць | рака Дзіва |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча возера Павульскае складае 8,54[1] км². Найбольшая глыбіня возера 5,5 м, сярэдняя 3,1 м. Даўжыня возера 6,4 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Даўжыня берагавой лініі — 25 км. Аб’ём вады ў возеры складае 26,75 млн м³, плошча вадазбору — 652 км².
Катлавіна возера падпруднага тыпу, выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышыню 6—8 м, на поўначы і захадзе вышыня схілаў сягае да 20 м, разараныя. Берагавая лінія звілістая. У паўднёва-усходняй частцы возера 2 вузкія залівы. Берагі вадаёма нізкія, пясчаныя, знаходзяцца пад хмызняком. На пэўных участках берагі забалочаныя.
На паўночным усходзе і ўсходзе забалочаная пойма шырынёй да 25 метраў. Мелкаводдзе пясчанае і пясчана-гліністае. Асноўная частка дна возера выслана крэменязёмістым сапрапелем (сярэдняя магутнасць слою каля 6 м). Мінералізацыя і празрыстасць вады вагаецца ад 200 мг/л і 0,7—1,3 м адпаведна ўлетку да 250 мг/л і 2,5 м зімой. На возеры востраў плошчай 6 га (0,06 км²).
Возера эўтрофнае, праточнае. Праз Павульскае працякае рака Дзіва і злучае яго з азёрамі Янова і Бярозаўскае. Упадаюць ручаі і каналы, у тым ліку ручай Гарбаціца[2] з возера Чарсцвяцкае і ручай з Вяркудскага возера.
Расліннасць пашыраецца на адлегласці да 250 м ад берага і да глыбіні 3 м. Сярод раслін: чарот, разак, трыснёг, рдзесты і інш.
У возеры водзяцца шчупак, судак, лешч, язь, плотка, лінь, краснапёрка і іншыя віды рыб.
Каля возера вёскі Павулле, Двор Павулле, Гарадок, Сонькін Рог.
У 1563—1576 гадах на беразе возера існаваў Красны замак (вядомы паводле малюнка С. Пахалавіцкага 1579 года)[3].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
- ↑ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2.: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн.2. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
Літаратура
правіць- Богдзень І. І. Павульскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Павульскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 473. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20, 54—55. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)