Палонкаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Пало́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Палонка.

Палонкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Баранавіцкі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Палонка
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 109
Плошча 126 км²
Палонкаўскі сельсавет на карце
Часавы пояс +2
Код аўтам. нумароў 1
Афіцыйны сайт

Гісторыя

правіць

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жарабілавіцкага сельсавета[1]. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. 17 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Балабанавіцкага і Лотвіцкага сельсаветаў[2]. 22 сакавіка 1962 года ў склад Перхавіцкага сельсавета перададзены вёскі Важгінты, Звераўшчына, Пераносіны, Свіраны, у склад Навамышскага сельсавета — вёскі Балабановічы, Бараўцы, Гінцавічы, Дзераўная і Магіляны[3]. У 1970 годзе скасавана вёска Сяркі (злілася з вёскай Лотвічы)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Палонкаўскага сельсавета было 16 населеных пунктаў[5]. 18 сакавіка 1985 года ў склад новаўтворанага Жамчужненскага сельсавета перададзены вёскі Альбінкі, Гардзейчыкі, Дзекалы, Дзеткавічы, Дубішча, Небыты, Сасновая, Сеўрукі, Спачынак, Цівунцы, Цяплівады, да сельсавета далучана частка скасаванага Перхавіцкага сельсавета з вёскамі Вярхлессе, Іванкавічы, Перхавічы, Серабрышча і Скародзінцы[6].

Насельніцтва

правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1691 чалавек[7], з іх 77,5 % — беларусы, 16,0 % — палякі, 5,1 % — рускія, 0,5 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1109 чалавек[9].

Крыніцы

правіць
  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16.
  3. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 15. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  9. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

правіць