Партызанская брыгада «Кастрычнік»

Партызанская брыгада на тэрыторыі БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны

Партызанская брыгада «Кастрычнік»партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрада «Кастрычнік», арганізаванага ў верасні 1942 года ў Усвяцкім раёне Смаленскай вобласці і накіраванага ў Вілейскую вобласць. Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Мёрскага, Дзісенскага, Шаркаўшчынскага, Глыбоцкага раёнаў. 2—4 ліпеня 1944 года брыгада (256 партызан, 4 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Партызанская брыгада «Кастрычнік»
Гады існавання 1943—1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Вілейскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 256 партызан (2—4.7.1944)
Дыслакацыя Мёрскі, Дзісенскі, Шаркаўшчынскі, Глыбоцкі раёны.
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Склад правіць

  • 1-ы атрад;
  • 2-і атрад;
  • 3-і атрад;
  • 4-ы атрад імя Горкага.

Камандаванне правіць

Камандзіры правіць

Камісар правіць

  • І. І. Юкша.

Начальнік штаба правіць

  • Г. Т. Цяльноў (загінуў).

Гісторыя правіць

Партызаны праводзілі баявыя дзеянні на чыгуначных і шашэйных дарогах. Летам 1943 года вялі засадныя баі на Заходняй Дзвіне. Каля вёскі Крукі разбілі нямецкі абоз з боепрыпасамі, у верасні вялі баі з карнікамі ў Мёрскім раёне. Зімой 1943—1944 гадоў і вясной 1944 года нападалі на нямецкія гарнізоны ў вёсках Бараўцы, Галубічы, Шыпы. У аперацыі «рэйкавая вайна» толькі на чыгуначным участку КруляўшчынаПадсвілле падарвалі 730 рэек. На шашы ДзіснаЛужкі спалілі 12 мастоў. У лютым — сакавіку 1944 года разам з партызанамі Ушацкай зоны ўдзельнічалі ў разбурэнні палатна на чыгуначным участку ПолацкМаладзечна. У красавіку вялі баі па прарыву блакады. У красавіку — маі 1944 года ўдзельнічалі ў баях супраць карнікаў у Лепельска-Полацкай зоне.

Літаратура правіць