Ула (аграгарадок)

аграгарадок у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

У́ла[1] (трансліт.: Ula, руск.: Улла) — аграгарадок (былы пасёлак) у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. 679 жыхароў (2018). Прыстань на Заходняй Дзвіне пры ўпадзенні ракі Ула; знаходзіцца за 27 км ад Бешанковіч, 80 км ад Віцебска. Аўтадарогамі злучаны з Бешанковічамі, Лепелем, Ушачамі і аўтадарогай Віцебск—Полацк.

Аграгарадок
Ула
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Вышыня цэнтра
134 м
Насельніцтва
679 чалавек (2018)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2131
Паштовы індэкс
211375
Аўтамабільны код
2
СААТА
2205895048
Ула на карце Беларусі ±
Ула (аграгарадок) (Беларусь)
Ула (аграгарадок)
Ула (аграгарадок) (Віцебская вобласць)
Ула (аграгарадок)

Гісторыя

правіць

Вядомы з 14 ст. як невялікае паселішча ў Полацкім княстве, з 16 ст. мястэчка ў Полацкім ваяводстве ВКЛ. Належала С. Саковічу (1440 г.) і яго жонцы, Я. Ю. Гальшанскаму (1546), М. Ю. Радзівілу (1551), Кішкам, Жабам. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583), паводле загаду караля Жыгімонта Аўгуста, для абароны вусця р. Улы, тут у 156З г. пачалося будаўніцтва Ульскага замка. Але работы, якімі кіраваў венецыянскі інжынер, былі спынены нападам атрада рускіх войск; будаўнікі загінулі. У 1567 г. на гэтым месцы па загадзе ўжо цара Івана IV пабудавалі драўляную крэпасць — сцены-гародні, 8 вежаў, у т.л. вароты і брамкі. У 1568 г. гетман Раман Сангушка нечаканым штурмам захапіў Ульскія ўмацаванні. Пазней замак аднавілі, а ў 1580 г. паводле загаду Стэфана Баторыя насыпалі вал (вышынёй 6 м). У 1577 г. Ула атрымала магдэбургскае права і герб: у чырвоным полі замак з вежай пасярэдзіне. У 16-18 ст. Ула належала князям Быстрыцкім, Лукомскім, Ржэцкім, А. Д. Меншыкаву, Патоцкім, Рэутам. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Ула значна пацярпела ад ваенных дзеянняў, замак быў поўнасцю знішчаны і болей не аднаўляўся. У 1669 г. на яго месцы заснаваны касцёл і кляштар дамініканцаў (паводле іншых звестак, у 1678 г., зачынены ў 1832 г.). У 1764 г. Ула налічвала да 600 жыхароў. 3 1793 г. — у складзе Расійскай імперыі, гандлёвае мястэчка Лепельскага павета Полацкай (у 1793—1796 гг.), з 1802 г. Віцебскай губерняў, з 1796 да 1802 гг. у Полацкім павеце, з 1861 г. — цэнтр воласці. У 1850 г. — 1041 жыхар. У 1881 г. у мястэчку знаходзіліся валасное праўленне, 3 царквы (адна з іх, Пакроўская, пабудавана ў 1857 г.), касцёл, сінагога, школа, 4 яўрэйскія школы, прыстань, 2 гарбарні, 48 лавак, 6 заезных дамоў. Побач з Улай (1 км), у маёнтку Аўгустберг, працавалі бровар і вадзяны млын. Частка местачкоўцаў у якасці лоцманаў нанімаліся на баркі і плыты, праводзілі іх па Дзвіне ў Рыгу.

3 17.07.1924 г. Ула — цэнтр Ульскага раёна Полацкай акругі (да 26.07.1930 г.), з 08.07.1931 г. у Бешанковіцкім раёне, з 20.02.1938 г. у Віцебскай вобласці, з 27.09.1938 г. — гарадскі пасёлак. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 да 26.06.1944 г. акупіравана гітлераўцамі. 3 09.09.1946 да 17.12.1956 г. гарадскі пасёлак зноў быў цэнтрам адноўленага Ульскага раёна.

Гаспадарка

правіць

Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасці.

Адукацыя

правіць

У сучаснай Уле працуе прафесійна-тэхнічны ліцэй механізацыі сельскай гаспадаркі.

Памятныя мясціны

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. https://nlr.ru/nlr_history/persons/info.php?id=1447
  3. https://vrngmu.ru/membook/20769/?special_version=Y
  4. https://www.rujen.ru/index.php/ГУРЕВИЧ_Соломон_Григорьевич

Літаратура

правіць
  • З гісторыі Улы // Зара (Бешанковічы). — 2001. — 13 сак.
  • Кавалеўскі, С. Ула / С. Кавалеўскі // Народнае слова. — 2004. — 6 ліст.
  • Крачкоўскі, А. Ула і магдэбургскае права / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2007. — 8 чэрв.
  • Крачкоўскі, А. Надаў Уле герб — «замак і вежу адну» / А. Крачкоўскі // Зара (Бешанковічы). — 2007. — 14 жн.
  • Князева В. М. Ула // Падарожжа па Беларусі: гарады і гарадскія пасёлкі / В. М. Князева. — Мн., 2005. — С. 91. — 303 с. — ISBN 985-01-0549-6.
  • Ларкін Г. С. Ула // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — 703 с. — 10 000 экз.

Спасылкі

правіць