Плывунец звычайны

Плывунец звычайны[3] (Utriculária vulgáris) — водная расліна, від роду Плывунец (Utricularia) сямейства Плывунцовыя (Lentibulariaceae).

Плывунец звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Utricularia vulgaris L.

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34445
NCBI  192324
EOL  577801
GRIN  t:432033
IPNI  527199-1
TPL  kew-2449461

Апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Лісце тонка рассечена на вузкія долі, на якіх размешчаны маленькія авальныя лоўчыя бурбалкі з паветрам.

Ловіць дробных насякомых, ракападобных, водарасці (напрыклад, вольвакс).

Цвіце з чэрвеня па верасень. Кветканосы даўжынёй 15-30 см, на іх — буйныя ярка-жоўтыя кветкі ў друзлай малакветкавай гронцы.

Свабодна плавае ў павольна бягучых або стаячых водах канаў, сажалак, балот.

Размнажэнне пераважна вегетатыўнае.

Распаўсюданне і асяроддзе пражывання правіць

Ахоўны статус правіць

Плывунец звычайны ўключаны ў Чырвоныя кнігі шэрагу рэгіёнаў Расіі (Белгарадская і Ульянаўская вобласці, Рэспубліка Калмыкія, Стаўрапольскі край) і Украіны (Закарпатская, Палтаўская, Цярнопальская, Харкаўская і Чарнавіцкая вобласці), а таксама Туркменістана.

Выкарыстанне правіць

Для міні-вадаёмаў.

Батанічная класіфікацыя правіць

Сінонімы правіць

Па дадых The Plant List на 2013 год[4], у сінаніміку віду ўваходзяць:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Utricularia vulgaris L. is an accepted name (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (19 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2020. Праверана 12 студзеня 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць