Полацкі царкоўны сабор

(Пасля перасылкі з Полацкі сабор)

Полацкі царкоўны сабор — сабор Уніяцкай царквы падчас існавання Расійскай імперыі, які адбыўся 12 лютага — 18 лютым 1839 г. у Полацку ў памяшканні Сафійскага сабора[1]. Абнародаванне акту полацкага сабору пачалося з красавіка 1839 г.[1]. Мэтай сабору была ліквідацыя Грэка-каталіцкай царквы ва Украіне і Беларусі ў межах Расійскай імперыі па ідэалагічнаму меркаванню[2][3]. Сакрэтная інструкцыя ўрада Расіі ад 1834 г. сцвярджала аб неабходнасці «паступовага і асцярожнага» прымусу ўніятаў у падначаленні іх улады Расійскай праваслаўнай царквы[3]. Склікалі гэты сабор Іосіф Сямашка, Антоній Зубко, Васіль Лужынскі, якія загадзя былі ўведзены ў акружэнне Іасафата Булгака[3].

інтэр'ер памяшкання полацкага Сафійскага сабора

Гісторыя правіць

Характар ​​названага сабору становіцца зразумелым пры разглядзе гістарычных умоў, калі гэты сабор быў навязаны «з верху» расійскім акупацыйным рэжымам царызму на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага пасля расійскіх карных акцый падчас паўстання 1830—1831 гадоў, з-за чаго «з нізу», ад простага народа, не было супраціву[4]. Падрыхтоўка да гэтага сабору вялася таемна з 1835 г. Сакрэтным камітэтам[1][3], а пад правядзенне згаданага сабору прыбыў расійскі 29-й казачы полк[1]. На Полацкім саборы было 111 грэка-каталіцкіх святароў, якія не ведалі пра таемную інтрыгу і раптам даведаліся пра гэта, калі паспрабавалі выступіць супраць ліквідацыі Грэка-каталіцкай царквы і збіралі подпісы з гэтай мэтай, паралельна са зборам подпісаў прыхільнікаў ліквідацыі Грэка-каталіцкай царквы (з мэтай паляпшэння свайго матэрыяльнага становішча за кошт названай ліквідацыі[3]); некаторыя з прыхільнікаў Грэка-каталіцкай царквы былі сасланы далёка ад Радзімы ва ўнутраныя вобласці Расіі (традыцыйная метаду Расіі падчас рэпрэсій — ізаляцыя ад уплыву не расійскіх святароў на не расійскую паству)[1]. У Беларускай епархіі з ліку 680 уніяцкіх святароў далі подпісы толькі 186 для такога сабору пасля адміністрацыйнага ціску, спрабавалі перайсці ў рымска-каталіцтва пры прымусовай ліквідацыі грэка-каталіцтва ў Расійскай імперыі (60 манастыроў базыльян грэка-каталікоў ужо гвалтоўна былі знішчаны расійскай уладай)[1]. Але ўрад Расіі сочачы за настроямі сярод каталіцкага кліру праз разведчыкаў Сакрэтнага камітэта, рыхтуючыся да так званага полацкага сабору, падрыхтаваў загадзя ўказ 1829 г. аб забароне пераходзіць уніятам у рымска-каталіцтва[3]. Раней, 22 красавіка 1828 года, расійскі цар выдаў указ, якім загадаў ператварыць арганізацыйныя формы ўніяцкай царквы ў расійскае праваслаўе: адбылася рэструктурызацыя: замест 4 уніяцкіх дыяцэзій Полацкай, Віленскай, Брэсцкай і Луцкай, прымусова ўкамплектаваны Расіяй 2 — Беларуская епархія і Літоўская епархія[3].

Падчас гэтых падзей весці назіранне за грэка-каталіцкімі святарамі было ўскладзена на члена Сакрэтнага камітэта камергера Скрыпіцына Валерыя Валер'евіча (*1799-†1874)[1][5][6]. Прадстаўнік расійскага фельд'егерскага корпуса наказаў Антонію Зубко (ад імя асэсара другога дэпартамента Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі Іосіфа Сямашкі[3]) «пераканаць» епархію і кансісторыю далучыцца да Расійскай праваслаўнай царквы, а ў выпадку іх не згоды — саслаць іх у манастыр як пакарання[1]. Да тайнага плана арганізацыі так званага «полацкага сабору» Сакрэтнага камітэта датычныя былі таксама міністр унутраных спраў Расіі Блудаў Дзмітрый і архіепіскап Маскоўскі і Каломенскі Філарэт Драздоў[1].

Расійскі палітычны рэжым на саборе арганізаваў адмену пастановы Брэсцкага сабору 1596 года. Гэта падзея полацкага сабору адбылася адразу пасля знакавых смерцяў праціўнікаў гвалтоўнага далучэння да РПЦ грэка-каталікоў (падазрона адначасова памерлых менавіта перад гэтым саборам): пінскі вікарны біскуп Іасафат Жарскі і доктар кананічнага права Іасафат Булгак[3]. Апошні быў спецыялістам у фармулёўцы ступені правамернасці гэтых падзей. Пры жыцці якога здзейсніць гэту незаконнасць полацкага сабору відавочна не маглі. Паколькі расійскім уладам трэба было так бы мовіць «узаконіць» афармленне[3] сваёй акупацыі Вялікага Княства Літоўскага (тэрыторыі сучаснай Беларусі, Украіны і Літвы), дзе да таго не было прыходаў і святароў Рускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата. Досыць паказаць, што стараверы (заснавальнікі горада Ветка) уцякаючы з Масковіі ратаваліся ад рэпрэсій РПЦ МП менавіта ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Асаблівай увагі заслугоўвае перадсаборная форма рэпрэсіі і інтрыгі: у 1836 г. грэка-каталіцкіх святароў і манахаў у Беларусі і Украіне прымушалі пісаць пісьмова распіскі «добраахвотнай згоды перайсці на расійскае праваслаўе», нязгодных паніжалі на пасадзе, занявольвалі ў манастыры (расійскія ўлады традыцыйна для расійскай гісторыі разглядала манастыры накшталт турмаў і псіхіятрычных бальніц), высылалі ў горшыя парафіі[3]. А яшчэ да пазначанага полацкага сабору ў 1837 г. Грэка-каталіцкую Калегію ўрад Расіі прымусова падпарадкаваў Сіноду Расійскай праваслаўнай царквы, тым самым лічачы фармальнасцю арганізацыю «полацкага сабору»[3]. Да Рускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата было гвалтоўна далучаны больш за 1600 парафій, якія налічвалі больш за 1,6 мільёна прыхаджан, што з часам прымусова масава перавялі ў расійскае праваслаўе да 3 мільёнаў чалавек[3]; дадаткова — 32 манастыра, больш за 2000 храмаў, больш за 4000 святароў рознага сану. Асноўным ініцыятарам такога чарговага «ўз'яднання» стаў прарасійскі грэка-каталіцкі біскуп Іосіф Сямашка. З ім былі — Антоній Зубко, Васіль Лужынскі і яшчэ 21 персоны. Гэты сабор прыняў акт падазрона выгаднай выключна РПЦ МП, меў два пункты[1]:

  • У першым абвяшчалася адзінства з Праваслаўнай Царквой і прашэнне аб падпарадкаванні Уніяцкай царквы Свяцейшаму Сіноду Рускай Праваслаўнай Царквы[3],
  • у другім — яны прасілі расійскага імператара Мікалая I[3] садзейнічаць хутчэйшаму далучэнню ўніятаў да Праваслаўя.[3].

Да гэтага псеўда-саборнага акта былі прыкладзены «абавязацельствы» 1305 святароў і манахаў, пасля прыняцця акта іх колькасць падазрона падагналі да 1607 чалавек[3].

25 сакавіка (6 красавіку н.ст.) 1839 г. расійскі імператар Мікалай I выдаў указ ў адпаведнасці з актам полацкага сабору, на аснове чаго Свяцейшы Сінод прыняў пастанову аб «далучэнні ўніятаў» да РПЦ МП[3].

22 лістапада 1839 года Папа Рымскі Рыгор XVI выдаў алокуцію з абвінавачваннем уніяцкага епіскапату ў адступніцтве, але без крытыкі ўрада Расіі з-за боязі прагназуемых наступстваў для рыма-каталікоў у Расійскай імперыі[1].

Пазней адбыўся на аснове абвяшчэння полацкага сабору палітычна адміністрацыйны ціск на грэка-каталікоў Холмшчыны, асабліва быў адчувальны пры імператары Аляксандры II у 1875 г.[3], з ліквідацыяй Холмскай епархіі на карысць структуры РПЦ МП у тых краях. У Люблінскай губерні, Сувалкаўскай губерні, Седлецкай губерні і іншых грэка-каталікі масава сталі пераходзіць у рыма-каталіцтва[3].

Акрамя вышэйпрыведзенага, следствам так званага «полацкага сабору» была страта разрабаваных расійскім акупацыйным рэжымам культурных каштоўнасцей Беларусі і Украіны (кнігі, іконы, творы мастацтва, каштоўны посуд і г. д.)[3]. Толькі ў Галічыне пад уладай Аўстрыі Украінская Грэка-каталіцкая Царква працягвала развівацца.

 
аверс медалі 1839 г.

Фалерыстыка правіць

У сувязі з тым, што адбылося вакол полацкага сабору была адчаканена спецыяльная расійская медаль з надпісам «адабраны гвалтам 1596 уз'яднаны любоўю 1839»[1] (руск.: Отторгнутые насилием 1596 воссоединены любовью 1839), але на самой справе было інакш (адносна фразы «уз'яднаны любоўю»), пра што сведчаць хоць бы падзеі з Пратулінскімі мучанікамі.

 
медаль «Вяртанне адарванага» 1793 г.

Невыпадкова гэтая медаль паўтарае ідэю папярэдняй медалі «Вяртанне адарванага» 1793 г. у сувязі з расійскай акупацыяй Вялікага Княства Літоўскага (на што мясцовае насельніцтва адрэагавала паўстанням 1794 года), так акт полацкага сабору разглядаўся як зацвярджэнне расійскага захопу Беларусі і Украіны.

 
рэверс медалі 1839 г.

Дата на той медалі — 25 сакавіка 1839 г., не супадае з датай правядзення сабору, але — з пачатым гвалтам расійскага рэжыму над мясцовымі католікамі пад прыкрыццём незаконнага рашэння фіктыўнага полацкага сабору.

Полацкі сабор быў арганізаваны напярэдадні дня ўрачыстасці Праваслаўя па царкоўным календары РПЦ МП. Таму не выпадкова на адваротным баку медаля быў зроблены загадзя надпіс — руск.: Торжество — Православия.

Медаль змяшчае подпіс медальера — Уткіна Паўла Пятровіча.

Зноскі правіць

  1. а б в г д е ё ж з і к л ПОЛОЦКИЙ СОБОР 1839 (руск.)
  2. Полацкая грэка-каталіцкая архіепархія // «Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя». 2-е выданне / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.), Т. У. Бялова і інш.; Маст. З. Э. Герасімович — Мінск: Выд. «Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі», 2007 г. — Т.2, С.450 — ISBN 978-985-11-0394-8. (бел.)
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф Кірэеў Віктар, «Полацкі царкоўны сабор 1839», Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т., Мінск, 1999 г., — Т.5, С.540-541 — ISBN 985-11-0141-9. (бел.)
  4. На тэрыторыі Украіны і Беларусі ў часы акупацыі Вялікага Княства Літоўскага Расійскай імперыяй не было Рускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата, якая пры садзейнічанні расійскага палітычнага рэжыму набыла прысутнасці.
  5. Тайны дарадца, дырэктар Дэпартамента духоўных спраў замежных веравызнанняў. Ён таксама стаў вядомы «пошукам забойства яўрэямі хрысціянскіх немаўлят і ўжыванні імі іх крыві», прымусовым укараненнем рускай мовы для каталікоў у акупаванай Украіне і Беларусі (як тыповы элемент для расійскай палітыкі) і абвінавачаны ў замежных публікацыях у парушэнні свабоды сумлення ў Расіі.
  6. Вл. Греков, «Скрипицын Валерий Валериевич» // Русский биографический словарь : в 25-ти томах. — СПб.. — Т. 18: Сабанеев — Смыслов. — С. 618—619. (руск.)

Літаратура правіць

  • «Энцыклапедыя гісторыі Беларусі». У 6 тамах / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.), М. В. Біч, Б. І. Сачанка і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч — г. Мінск : Выд. «Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі», 1993—2003 гг. — Т. 1-6. — ISBN 5-85700-073-4.
  • «Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя». 2-е выданне / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.), Т. У. Бялова і інш.; Маст. З. Э. Герасімович — Мінск : Выд. «Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі», 2005—2010 гг. — Т. 1-3. — ISBN 978-985-11-0392-4.
  • Канфесіі на Беларусі (канец ХVIII — XX ст.) / В. В. Грыгор'ева, У. М. Завальнюк, У. І. Навіцкі, А. М. Філатава; Навук. рэд. У. І. Навіцкі. — Мінск, 1998 г.
  • Стрельбицкий И., «Униатские церковные соборы с конца ХVI века до вос­соединения униатов с православною церковью». — Вильна, 1888 г. (руск.)
  • Кедров Н. И. Литовский митрополит Иосиф Семашко и его деятельность по воссоединению униатов. — М.: Университетская типография, 1887. — 67 с.
  • Боцяновский В. Ф. Иосиф Семашко и воссоединение униатов // Исторический вестник. — СПб.: Типография А. С. Суворина, 1893. — Т. 54. — С. 857—875.
  • Шавельский Г. И. Последнее воссоединение с православною церковию униатов Белорусской епархии (1833—1839 гг.). — СПб.: тип. «Сельского вестника», 1910. — XXIV, 380, 84 с.
  • Opacki, Z., «Likwidacja Unii kościelnej na „ziemiach zabranych“ w 1839 roku», Polska — Ukraina: 1000 lat sąsiedztwa. — T. 2: Studia y dziejów chreścijaństwa na pograniczu kulturowym i etnicznym/ Pod. Red. S. Stępnia, Przemyśl, 1994, 119—130 (польск.)
  • Коялович М. О. История воссоединения западнорусских униатов старых времен. — Минск: Лучи Софии, 1999. — 400 с.
  • протоиерей Александр Романчук Богословские аспекты разрыва церковной унии на территории современной Беларуси в 1839 г. // Крещение Руси в судьбах народов Беларуси, России и Украины: выбор цивилизационного пути : материалы Международной научной конференции, Минск, 6-7 июля 2013 года / [редкол.: В. Г. Гусаков и др.]. — Минск : Издательство Белорусского Экзархата, 2013. — 351 с.
  • Хотеев А. С. Воссоединение униатов и деятельность преосвященного Иосифа (Семашко) на страницах российской исторической периодики второй половины XIX века // Материалы международной научно-практической конференции «Актуальные вопросы изучения и преподавания истории, социально-гуманитарных дисциплин и права» 26-28 апреля, г. Витебск. — ВитГУ, 2018. — С. 135—137

Спасылкі правіць