Помнік Віленскаму тракту
Помнік Віленскаму тракту — помнік у в. Мясата Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці, размешчаны справа ад аўтамабільнай дарогі Мінск — Вільнюс, каля павароту на вёску. Пастаўлены ў 1979 годзе[1].
Апісанне
правіцьСкладаецца з 4 вялікіх валуноў. На самым вялікім, які абрысамі нагадвае карту Беларусі, радкі з верша Янкі Купалы «Еду сягоння я ў Вільню…»[1]:
Мінск. Маладзечна. Вільня… |
На другім валуне пералічаны імёны вядомых людзей, якія ў розны час праходзілі ці праязджалі на гэтым шляху: Міхал Клеафас Агінскі, М. Багдановіч, Францішак Багушэвіч, Сымон Будны, Ігнат Буйніцкі, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Мікалай Гогаль, Дзяніс Давыдаў , Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Якуб Колас, Янка Купала, Уладзімір Лугаўской , Канстанцін Паустоўскі, Яніс Судрабкалн. Уладзіслаў Сыракомля, Браніслаў Тарашкевіч, Валянцін Таўлай, Пятрас Цвірка, Цётка (А. Пашкевіч), Міхась Чарот, Тарас Шаўчэнка, Ядвігін Ш. (А. Лявіцкі). Унізе словы: «Вобраз нашай зямлі застаўся ў іх памяці і творах, а іх імёны — у сэрцах народных»[1].
На трэцім валуне пералічаны імёны сыноў і дочак Беларусі, народаў-суседзяў, якія таксама пакінулі на гэтым старажытным гасцінцы свой след, несучы ў край святло дабрыні, свабоды і гуманізму: Тамаш Зан, Канстанцін Тышкевіч, Яўстафій Тышкевіч, Каміла Марцінкевіч, Кастусь Каліноўскі, Змітрок Бядуля, Рыгор Шырма, Сяргей Прытыцкі, Раман Семашкевіч, Язэп Драздовіч, Генадзь Цітовіч, Аляксандр Твардоўскі, Фёдар Янкоўскі, Пётр Машэраў, Іван Чарняхоўскі, Алесь Бачыла, Уладзімір Караткевіч, Еўдакія Лось, Генадзь Каханоўскі, Рыгор Семашкевіч, Аркадзь Куляшоў, Кандрат Крапіва, Кузьма Чорны, Міхась Лынькоў, Пятрусь Броўка, Пятро Глебка, Аркадзь Чарнышэвіч, Лукаш Сільвановіч.
Да камннёў вядуць выкладзеныя плітамі дарожкі.
Зноскі
- ↑ а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.
Літаратура
правіць- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Мінская вобласць. Кніга 2. — 308 с.: іл.
- Сардаров А. С. История и архитектура дорог Белоруссии.— Мн., 1978.
Спасылкі
правіць- Помнік Віленскаму тракту на сайце Глобус Беларусі (руск.)