Пуханос альпійскі[3] (Trichophorum alpinum ці Baeothryon alpinum) — від раслін рода Пуханос сямейства Асаковыя.

Пуханос альпійскі
Eriophorum apinum.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trichophorum alpinum (L.) Pers.

Сінонімы
Baeothryon alpinum
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  509419
NCBI  291103
EOL  524506
IPNI  297973-1
TPL  kew-270656

Батанічнае апісаннеПравіць

 
1. Trichophorum alpinum (L.) Pers. syn. Eriophorum alpinum L.
2. Eriophorum vaginatum L.
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая расліна шэра-зялёнага колеру, вышынёй да 25 см. Утварае дзярніну. Сцяблы шматлікія, тонкія, трохгранныя. Ніжняе лісце лускападобнае. Верхні ліст з кароткай пласцінкай. Колас мае даўжыню 5—8 см. Каласкі складаюцца з 2—3 двухполых кветак у пазухах спіральна размешчаных лускавінак. Калякветнік з 6 падоўжаных звілістых валаскоў, утвараючых негустую пухоўку. Плод — трохгранны арэшак.

Распаўсюджанне і экалогіяПравіць

Расце на сфагнавых балотах. Пры частковым асушэнні і на выпрацаваных тарфянішчах захоўваецца доўгі час і нават разрастаецца, асабліва пры паўторным забалачванні. Квітнее ў маі — чэрвені, пладаносіць ў жніўні. Размнажаюцца насеннем і вегетатыўна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. — 2 350 экз.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць

  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)