Пуханос

(Пасля перасылкі з Trichophorum)

Пухано́с[3] (Trichophorum ці Baeothryon) — род кветкавых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Пуханос

Пуханос альпійскі (Trichophorum alpinum)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Trichophorum Pers., nom. cons.

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500922
NCBI  76514
EOL  29444
GRIN  g:17193
IPNI  331299-2

Батанічнае апісанне правіць

 
1. Trichophorum alpinum (L.) Pers., syn. Eriophorum alpinum L.
2. Eriophorum vaginatum L.
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы тонкія і шурпатыя. Ліставыя пласцінкі кароткія, шчацінападобныя. Кветкі ў верхавінкавых каласках, двухполыя. Плодарэшак.

Арэал правіць

Расліны роду пашыраны ў палярных і ўмераных паясах Паўночнага паўшар'я і высакагорных трапічных і субтрапічных раёнах Азіі.

Растуць па берагах азёр, на сфагнавых балотах, забалочаных лугах.

Класіфікацыя правіць

Таксанамічнае становішча правіць

  клас Двухдольныя   яшчэ 17 сямействаў, у тым ліку Метлюжковыя (Poaceae)  
         
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     парадак Метлюжковакветныя (Poales)     род Пуханос
               
  царства Расліны     клас Аднадольныя     сямейства Асаковыя    
             
  аддзел Голанасенныя   яшчэ 9 парадкаў (па Сістэме APG II)   яшчэ да 120 родаў
     

Віды правіць

Паводле Батанічных садоў К’ю, у родзе Пуханос 10 відаў, па дадзеных сайта The Plant List — 12 відаў.

Значэнне і выкарыстанне правіць

Расліны з'яўляюцца ў тундры ранневеснавым і падснежным кормам аленяў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 132. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Trichophorum Pers. (Праверана 28 лютага 2010)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць