Піжма[3] (Tanacetum) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Піжма

Піжма звычайная (Tanacetum vulgare)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tanacetum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36321
NCBI  99105
EOL  59478
GRIN  g:11863
IPNI  98394-3

Назва правіць

Назва расліны звязана з састарэлым піжмамускус  (руск.)»): з аглядам на характэрны моцны пах. У сваім старажытным значэнні піжма паходзіць праз польскае і чэшскае пасярэдніцтва ад старажытнанямецкага слова bisamo, якое, у сваю чаргу, паходзіць ад лац.: bisamus ад іўр.: besem («духмянасць»).

Батанічнае апісанне правіць

 
Піжма звычайная (Tanacetum vulgare) Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовыя травяністыя карэнішчавыя расліны.

Сцёблы прамастойныя або ўзыходныя. Сцябло ў расліны тоўстае, з невялікай колькасцю лісця і кветкай на верхавіне. Вышыня расліны часам дасягае аднаго метра.

Лісце перыстарассечанае ці чаргаванае з кропкавымі паглыбленнямі, апушанае. Кветкі жоўтыя, трубчастыя, у кошыках, сабраных у шчыткападобныя суквецці, радзей адзіночныя. Цікавым у кветцы з’яўляецца тое, што ў ёй адсутнічаюць пялёсткі, або яны непрыкметныя па памеры. Таксама кветка з’яўляецца даволі жорсткай і ўтрымлівае ў сабе вялікую колькасць дубільных рэчываў.

Плод — сямянка.

Арэал і экалогія правіць

Распаўсюджана на ўсёй тэрыторыі Еўразіі, акрамя субарктычнага і арктычнага паясоў. У Забайкаллі і Манголіі піжмавыя стэпы. На тэрыторыі Беларусі 1 дзікарослы від: піжма звычайная, або дзікая рабінка (Tanacetum vulgare), старажытная лекавая расліна. Трапляецца на палях, у хмызняках, каля дарог і жылля. Інтрадукавана піжма паўночная (Tanacetum boreale).

Значэнне і выкарыстанне правіць

Харчовыя, лекавыя, інсектыцыдныя расліны.

Траву піжмы выкарыстоўваюць у харчовай і лікёра-гарэлачнай прамысловасці (заменнік карыцы, мускатнага арэху).

Піжма шырока ўжываецца ў народнай медыцыне пры лячэнні жаўтухі, эпілепсіі, вадзянкі, дыярэі, малакроўя, сардэчнасасудзістых хвароб і парушэнні сардэчнай дзейнасці. Выкарыстоўваецца таксама як сродак для паляпшэння апетыту і абмену рэчываў, як мачагонны, патагонны і жоўцегонны сродак, антыгістамінны і проціліхаманкавы сродак, пры галаўным болю. Кветкі піжмы прыкладваюць да месца вывіху, пры напуханні скуры і гематомах.

Віды правіць

Некаторыя віды[4][5].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 128. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. GRIN Species Records of Tanacetum.. Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2015. Праверана 12 мая 2015.
  5. Tanacetum species records.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Пижмо, горобина // Українська мала енциклопедія : 16 кн. : у 8 т. / проф. Є. Онацький. — Накладом Адміністратури УАПЦ в Аргентині. — Буенос-Айрес, 1963. — Т. 6, кн. XI : Літери Пере — По. — С. 1364. — 1000 екз.

Спасылкі правіць

  • Пижма: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)