Раду Беліган
Ра́ду Беліга́н (рум.: Radu Beligan; нар. 14 снежня 1918, Галбені, цяпер жудзец Бакэў, Румынія) — румынскі акцёр тэатра і кіно. Народны артыст Румыніі (1962). Ганаровы член Акадэміі Румыніі (2004).
Раду Беліган | |
---|---|
рум.: Radu Beligan | |
![]() | |
Дата нараджэння | 14 снежня 1918[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 ліпеня 2016[4][2][3] (97 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Дзеці | Anamaria Beligan[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, дырэктар тэатра, кінарэжысёр, рэжысёр, пісьменнік |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0067871 |
radubeligan.ro | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў сям’і румына і грачанкі. У 1937—1938 гадах вывучаў права ў Бухарэсцкім універсітэце. Скончыў Каралеўскую акадэмію музыкі і драматычнага мастацтва, вучань Люсіі Струджа-Буланда і пісьменніка Эжэна Іанеска.
Выступаў у аматарскіх спектаклях. У 1938 годзе быў прыняты ў Рабочы тэатр, затым — у Нацыянальны тэатр у Бухарэсце. З 1939 года працаваў у тэатры і здымаўся ў кіно. У канцы 1940-х рэжысёр тэатра ў Бакэу.
У 1950—1965 гадах прафесар Інстытута тэатра і кіно ў Бухарэсце. Стварыў Тэатр камедыі ў Бухарэсце, якім кіраваў у 1961—1969 гг. У 1968—1990 гадах мастацкі кіраўнік Нацыянальнага тэатра імя І. Л. Караджале.
У 1969—1989 гадах член Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Румыніі, у 1961—1975 гадах дэпутат Вялікага Нацыянальнага сходу Румыніі.
У 1971 годзе выбраны старшынёй, а затым у 1977 годзе пажыццёвым Ганаровым прэзідэнтам Міжнароднага інстытута тэатра. Член фларэнційскай Акадэміі Le Muse.
У снежні 2013 года ўнесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса, як «найстарэйшы актыўны тэатральны акцёр» на планеце[5].
ТворчасцьПравіць
Лірыка-камедыйны акцёр. У 1940—1950-я гг. ў камедыях Караджале выконваў ролі: Вентурыяна («Бурная ноч»), Данданаке («Згубленае пісьмо»; абедзве і ў кіно), Кандыдат («У дні карнавалу»); стварыў глыбока псіхалагічны вобразы Мірою («Безыменная зорка» М. Себасцьяна), Кавафу («Узвар’яванае ягня» А. Барангі), Тузенбаха («Тры сястры» А. Чэхава, Дзяржаўная прэмія Румыніі 1950), Хлестакова («Рэвізор» М. Гогаля). Выступае і як тэатральны рэжысёр. Здымаўся таксама ў кінафільмах «Звініць даліна», «Афера Протар», «Узрыў», «Гняздо саламандраў», «Партрэт пакалення» і інш.
Зноскі
- ↑ Белиган Раду // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Radu Beligan // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Radu Beligan // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ http://www.mediafax.ro/social/actorul-radu-beligan-s-a-stins-din-viata-15534024
- ↑ Radu Beligan, la primirea certificatului Guinness World Records: Sunt rezultatul iubirii pe care publicul mi-a arătat-o. Îi datorez totul — FOTO — Mediafax
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Раду Беліган
- Radu Beligan на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Radu Beligan page at the I.L. Caragiale National Theater Архівавана 3 сакавіка 2016.