Бася

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Бася)

Бася — рака ў Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Проня (басейн Дняпра).

Бася
Бася паблізу Селішча
Бася паблізу Селішча
Характарыстыка
Даўжыня
  • 104 км
Басейн 955 км²
Расход вады 6,3 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°26′28″ пн. ш. 30°43′32″ у. д.HGЯO
Вусце Проня
 • Каардынаты 53°46′02″ пн. ш. 31°00′39″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Проня → Сож → Дняпро → Дняпроўскі ліман[d]
Краіна
=
physical
Бася
Бася
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва Бася балцкага паходжання[1].

Корань Bas- у рачных назвах на Падняпроўі і Павоччы: Басенка, Басанка, Бастаўка, Босця (*Bas-t-)[2][3].

Фанетычны варыянт таго ж кораня Bes- з тым жа значэннем у назве ракі Беседзь. Ад літоўскага besti «ўтыкаць, капаць», bastyti «тыкаць, утыкваць», прускага *bastun «утыкаць», з індаеўрапейскімі паралелямі[4].

Значэнне назвы Бася можна перадаць як «Капа́ная (рака)». Семантыка назвы звязаная з глыбінёй рэчышча.

Гідраграфія

правіць

Даўжыня ракі 104 км. Плошча вадазбору 955 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,3 м³/с. Агульнае падзенне 70,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,68 ‰.

Пачынаецца на Смаленскім узвышшы на паўднёвай ускраіне вёскі Анціпенкі Дубровенскага раёна, працякае па Аршанска-Магілёўскай раўніне ў Горацкім, Дрыбінскім, Шклоўскім і Чавускім раёнах.

Асноўныя прытокі: Лімна, Аўчоса, Лешня, Рэўза (справа), Паўна, Дзерна, Галубіна, Чарніца, Касінка (злева).

Даліна скрынкападобная, шырынёй 300—500 м. Пойма двухбаковая, парэзаная старыцамі і далінамі прытокаў; яе шырыня 150—300 м. Рэчышча ўмерана звілістае, слабаразгалінаванае, у верхнім цячэнні на 18 км каналізаванае, на асобных участках расчышчанае; шырыня ў сярэднім і ніжнім цячэнні 10—15 м. Берагі стромкія. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,5 м, найбольшая 3 м (1933 г.). Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. На рацэ за 3 км вышэй вусця горад Чавусы. У басейне ракі 39 невялікіх прытокаў агульнай даўжынёй 96 км, 295 км адкрытай меліярацыйнай сеткі.

Галерэя

правіць

Крыніцы

правіць
  1. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.
  2. П. Л. Маштаков. Список рек днепровского бассейна. С.-Петербург, 1913. С. 234.
  3. Г. П. Смолицкая. Гидронимия бассейна Оки. Москва, 1976. С. 297.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 113—114.

Літаратура

правіць
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. Ч.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 12, 18. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)

Спасылкі

правіць