Гарынь

рака ва Украіне і Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Гарынь)

Гары́нь (укр.: Горинь) — рака ва Украіне і Брэсцкай вобласці Беларусі, правы прыток Прыпяці. Даўжыня ракі складае 659 км, у межах Беларусі — 82 км. Вадазбор — 27,7 тыс. км², у межах Беларусі — 1,2 тыс. км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці дасягае 110 м³/с.

Гарынь
укр. Горинь
Характарыстыка
Даўжыня 659 км
Басейн 27 700 км²
Расход вады 110 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток Волыця і Крэмэнэцкі раён
 • Месцазнаходжанне с. Волыця (Крэмэнэцкі раён)
 • Вышыня 345 м
 • Каардынаты 49°53′20″ пн. ш. 25°29′15″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Месцазнаходжанне Давыд-Гарадок
 • Каардынаты 52°08′37″ пн. ш. 27°16′57″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,1 (на тэрыторыі Беларусі) м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро
Украіна Цярнопальская вобласць, Хмяльніцкая вобласць, Ровенская вобласць
Беларусь Брэсцкая вобласць
Краіны
Гарынь на карце
Гарынь на карце
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульнае правіць

Пачынаецца ў Цярнопальскай вобласці Украіны на Крамянецкім узвышшы, цячэ ў межах Падольскага і Валынскага ўзвышшаў, ніжняе цячэнне — на Палескай нізіне, на Беларусі — у Столінскім раёне. На поўнач ад Роўна рака паварочвае на захад, агінаючы крышталічны масіў. Упадае ў Прыпяць двума рукавамі (левы называецца Вятліца) у слаба асвоенай і незаселенай мясцовасці.

Даліна ракі трапецападобная з высокімі і стромкімі берагамі, на тэрыторыі Беларусі невыразная, дасягае шырыні 2,5 км. Пойма двухбаковая, шырыня ў верхнім цячэнні 0,1—0,7 км, сярэднім 1—1,5 км, у ніжнім да 2,5 км. У ніжняй плыні цячэ праз Пінскія балоты. Сярэдні нахіл воднай паверхні на тэрыторыі Беларусі — 0,1 .

Рэчышча звілістае, шырыня яго ў ніжнім цячэнні вагаецца ў межах 150—200 м.

Асноўныя прытокі: справа — Случ, злева — Стубла, Вілія.

На рацэ правіць

Гарады: Ізяслаў, Славута, Нэтэшын, Астрог, Дубровіца, Столін, Давыд-Гарадок.

Пасёлкі: Гошча, Оржыў, Стэпань, Рэчыца.

Галерэя правіць

Літаратура правіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Государственный водный кадастр: Водные ресурсы, их использование и качество вод (за 2004 год). — Мн.: Министерство природных ресурсов и охраны окружающей среды, 2005. — 135 с.|Від=Б}}
  • Гидроэкологическое состояние бассейна Горыни в районе Хмельницкой АЭС / Под ред. В. К. Хильчевского — Киев: Ника-центр, 2011. — 176 с.