Ельня (прыток Сажа)

рака ў Беларусі
(Пасля перасылкі з Рака Ельня, прыток Сажа)

Е́льня — рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Ельня
Характарыстыка
Даўжыня 30 км
Плошча басейна 170 км²
Басейн Сож → Дняпро → Чорнае мора
Расход вады 0,9 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне паміж вёскамі Чэрнін і Новае Жыццё
Вусце Сож
 · Месцазнаходжанне за 3 км на паўночны захад ад вёскі Старынка
 · Каардынаты 53°26′56,99″ пн. ш. 31°07′19,17″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1 м/км
Размяшчэнне
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Раён Краснапольскі раён, Слаўгарадскі раён
Ельня (прыток Сажа) (Магілёўская вобласць)
выток
выток
вусце
вусце

Даўжыня ракі 30 км. Плошча вадазбору 170 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,9 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км.

Пачынаецца з балота паміж вёскамі Чэрнін і Новае Жыццё Краснапольскага раёна, вусце за 3 км на паўночны захад ад былой вёскі Старынка Слаўгарадскага раёна. Вадазбор на паўднёвай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе 250—500 м. Схілы даліны вышынёй 5—6 м, спадзістыя. Абалона перарывістая, паміж вёскамі Старынка і Ельня Слаўгарадскага раёна адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,9 км (ад вытоку да вёскі Заазер′е Краснапольскага раёна), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань складае 4—8 м.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць