Чарніца (прыток Цны)
Чарні́ца — рака ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Цна (басейн Дняпра).
Чарніца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 31 км |
Басейн | 167 км² |
Расход вады | 1,2 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 1 км на паўночны захад ад вёскі Станавішча |
• Каардынаты | 54°30′23,90″ пн. ш. 27°54′25,70″ у. д.HGЯO |
Вусце | Рака Цна |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на паўночны захад ад вёскі Чабатары |
• Вышыня | каля 172[1] м |
• Каардынаты | 54°19′36,80″ пн. ш. 28°06′46,20″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,8 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дняпро |
Краіна | |
Рэгіён | Мінская вобласць |
Раён | Лагойскі раён |
![]() ![]() |
Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 167 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 м/км.
Асноўны прыток — рака Каменка[1] ці Мікалаеўшчына[2][3][4] (праваруч).
Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Станавішча, вусце за 2 км на паўночны захад ад вёскі Чабатары. Цячэ па паўночна-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша.
Даліна трапецападобная, месцамі У-падобная (шырыня 0,5—1,5 км). Схілы пераважна стромкія, вышынёй 10—12 м, зрэдку абрывістыя. Абалона двухбаковая, у высокай і нізкай плыні забалочаная, у сярэдняй меліяраваная. Рэчышча ў сярэдняй плыні на працягу 7,2 км дадолу па плыні ад вёскі Каменская Слабада каналізаванае. Шырыня яго ў высокай плыні да 5 м, у нізкай да 10 м.
Каля ракі населеныя пункты Станавішча, Чарніца, Каменская Слабада, Новаганцавіцкая Рудня[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 12—13. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)
- ↑ Ліст карты N-35-57. Выданне 1980 г. (руск.)
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — С. 235. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 12—13. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7. (руск.)