Рафаіл Іванавіч Сяржант
Сяржа́нт Рафаіл Іванавіч[1] (16 студзеня (28 студзеня) 1897, мястэчка Гавязна, Слуцкі павет, Мінская губерня (цяпер вёска Вішнявец Стаўбцоўскі раён, Мінская вобласць) — 3 красавіка 1974, Баранавічы) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання.
Рафаіл Іванавіч Сяржант | |
---|---|
Род дзейнасці | Рэвалюцыйны дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання |
Дата нараджэння | 28 студзеня 1897 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 красавіка 1974 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і прэміі |
Біаграфія
правіцьПаходзіў з сялян. З 1916 года служыў у арміі. З 1920 года — удзельнік рэвалюцыйнага руху (спачатку ў камсамоле, а з 1925 года — у КПЗБ). 30 кастрычніка 1925 года за рэвалюцыйную дзейнасць арыштаваны і прыгавораны надзвычайным судом да пакарання смерцю. У далейшым прыгавор заменены на 15 гадоў турэмнага зняволення, з якіх 10 гадоў ён знаходзіўся ў адзіночнай камеры. Выйшаў на волю ў верасні 1939 годзе дзякуючы вызваленню Заходняй Беларусі Чырвонай Арміяй. З верасня 1939 года — на савецкай і гаспадарчай рабоце. У 1940 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 1 склікання. У 1941—1945 гадах добраахвотнікам змагаўся на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Пасля вайны працаваў у горадзе Баранавічы.
Узнагароды
правіцьУзнагароджаны ордэнамі Леніна, Айчыннай вайны І і ІІ ступені, медалямі.
Памяць
правіцьУ 1988 годзе адна з новых вуліц горада Баранавіч была названа ў яго гонар з адкрыццём мемарыяльнай мармуровай прамавугольнай у плане светла-шэрага колеру дошкі з надпісам: «Вуліца носіць імя актыўнага ўдзельніка падпольнай барацьбы ў Заходняй Беларусі у 20-30-ыя гг., аднаго з першых прадстаўнікоў заходнебеларускага народа ў Вярхоўным Савеце СССР у 1940-46 гг., удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Сяржанта Рафаіла Іванавіча (1897—1974 гг.)»[2].
Крыніцы
правіць- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Мемарыяльныя дошкi Вялiкай Айчыннай вайны ў г. Баранавiчы Архівавана 24 сакавіка 2020.
Літаратура
правіць- Сяржа́нт Рафаіл Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 355. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сяржа́нт Рафаіл Іванавіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 481. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Революционный путь компартии Западной Белоруссии — Мн., 1966.
- У суровыя гады падполля — Мн., 1958.
- Гады выпрабаванняў і мужнасці — Мн., 1973.
- Янка Брыль Партрэт старэйшага таварыша // Маладосць. 1958. № 12. С. 120—137.
Спасылкі
правіць- Сержант Рафаил Иванович (руск.) // Праект «Память народа»
- Тамара Праль-Гуль Прыгавораны да расстрэлу // Нясвіжскія навіны