Раіса Сцяпанаўна Стручкова
Раіса Сцяпанаўна Стручко́ва[3] (руск.: Раи́са Степа́новна Стручко́ва; 5 кастрычніка 1925 — 2 мая 2005) — расійская савецкая балерына, балетны педагог. Заслужаная артыстка РСФСР (1951), Народная артыстка РСФСР (1956), Народная артыстка СССР (1959).
Раіса Сцяпанаўна Стручкова | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1925[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 мая 2005[2] (79 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | балерына, харэограф, балерына, танцоўшчыца, педагог, рэдактар |
Гады актыўнасці | з 1944 |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0835269 |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 5 кастрычніка 1925 года ў Маскве, у рабочай сям’і. У 1935 годзе паступіла ў Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (цяпер Маскоўская дзяржаўная акадэмія харэаграфіі). Вучылася ў класе балетнага педагога Л. П. Герт. У гады вайны вучылішча было эвакуіравана ў Васільсурск, але заняткі працягваліся і там.
Скончыўшы вучылішча ў 1944 годзе, была прынята ў трупу Вялікага тэатра. У 1946 годзе першымі галоўнымі партыямі балерыны сталі Сільфіда ў балеце «Шапеніяна» на музыку Ф. Шапена і Ліза ў балеце «Марная засцярога» на музыку П. Гертэля.
З 1945 па 1978 год — салістка Вялікага тэатра, з’яўляючыся асноўным дублёрам Г. С. Уланавай. З 1962 года выкладала методыку класічнага танца на кафедры харэаграфіі ГІТІСа. З 1978 года — прафесар. З 1995 года — мастацкі кіраўнік кафедры.
Скончыўшы сцэнічную дзейнасць, з 1978 года — балетмайстар-рэпетытар Вялікага тэатра. Сярод яе вучаніц — А. Міхальчанка, Н. Ананіяшвілі, М. Рыжкіна, М. Лявонава, Т. Голікава, І. Пяткіна, А. Яцэнка, Н. Маландзіна, А. Гарачава, пад яе кіраўніцтвам рыхтавала партыю Анюты К. Максімава.
З 1981 (з моманту стварэння) і па 1995 год — галоўны рэдактар часопіса «Савецкі балет» (з 1992 — «Балет»).
Творчасць
правіцьУ 1947 годзе выканала ролю Папялушкі ў аднайменным балеце С. С. Пракоф’ева. У 1960 годзе знялася ў гэтай жа ролі ў фільме-балеце «Хрустальны чаравічак» (Прынц — Г. В. Ледзях).
Выступала ў Швецыі, Швейцарыі (1953), у Англіі (1954), Даніі і Нарвегіі (1960), Ірландыі, ЗША, Канадзе, Мексіцы (1963) і інш.
Памяць
правіцьІмем Раісы Стручковай названы астэроід 9176[4]. Яе творчасці прысвечаны тэлефільм-канцэрт «Танцуе Раіса Стручкова» (1971), дакументальны фільм «Раіса Стручкова» (1982) і кніга Г. Бяляевай-Чаламбіцька (2002)[4].
Зноскі
- ↑ а б Стручкова Раиса Степановна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ а б Раиса Стручнова // КИНО-ТЕАТР.РУ (руск.) (Праверана 9 чэрвеня 2023)
Літаратура
правіць- Стручко́ва Раіса Сцяпанаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 213—214. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Стручкова Раиса Степановна // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
- Иллюстрированный энциклопедический словарь / В. И. Бородулин и др. — М.: Аутопан, 1998. (руск.)
Спасылкі
правіць- Раиса Стручнова // КИНО-ТЕАТР.РУ (руск.) (Праверана 9 чэрвеня 2023)
- Раиса Стручкова-Лапаури (руск.) (Праверана 9 чэрвеня 2023) // Сайт Вялікага тэатра
- Стручкова Раиса Степановна // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru (руск.) (Праверана 9 чэрвеня 2023)
- Раиса Стручкова — 95 лет со дня рождения // Медиабанк РИА НОВОСТИ (руск.) (Праверана 9 чэрвеня 2023)