Рок-каранацыя '98

беларуская рок-прэмія

Рок-каранацыя '98 адбылася 30 студзеня 1999 года ў канцэртнай залі «Мінск» і з'яўлялася юбілейнай пятай па ліку[1]. Вядучым цырымоніі быў радыёвядучы Віталь Сямашка. Вылучэнне твораў і выканаўцаў у намінацыі адбывалася шляхам галасавання грамадскага журы. Рэдакцыяй музычных і забаўляльных праграм Беларускага тэлебачання ў 1999 годзе была створана і паказана тэлеверсія цырымоніі[2][3].

Рок-каранацыя '98
Рок-каранацыя '98
Рок-каранацыя '98.JPG
Арыгінальная назва Рок-каранацыя '98
Заснаванне 30 студзеня 1999

Арганізатары і правядзеннеПравіць

Арганізатарамі правядзення цырымоніі з'яўляліся «Класс-клуб ДК» і «Ковчег», мастаком-пастаноўшчыкам — Веніямін Маршак, гукарэжысёрам — Алег Каранькоў, прадзюсарамі — Юрый Цыбін, Генадзь Шульман. Традыцыйна адкрыла цырымонію выступленне ўладальнікаў галоўнай рок-кароны мінулага года — гурта N.R.M. У перапынку перад абяшчэннем галоўнага прыза адбылося выступленне дуэта Алег Спіцын і Чармэн. У фінале цырымоніі выстпіў ансамбль Песняры. Рэжысёр тэлеверсіі — Сяргей Хох, аператары — Канстанцін Карніенка, Алег Соркін, Валерый Сініца, Аляксей Краснюк, гукарэжысёр — Мікалай Гелін, аператарскі кран — Маріна Міненка, Сяргей Барадзін, адміністратары — Уладзімір Біндзюкоў, Алеся Благадава, мантаж — Аляксандр Шабанаў, рэдактар — Анатоль Вечар.

Намінанты і лаўрэатыПравіць

Пераможцы ў намінацыях надрукаваны цёмным і вылучаны колерам . У дужках пазначаны ганаровыя госці, якія абвяшчалі пераможцаў у намінацыях.

Намінацыі Пераможцы і фіналісты
Адкрыццё года
(прадзюсар кампаніі «PAN-Records» Анатоль Мартыновіч)
Happy Face
Эківокі
Традыцыі і сучаснасць
(загадчыца літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Жана Лашкевіч)
Тройца
Крыві
Альбом года
(спявачка Алеся)
Нейра Дзюбель «Паляўнічы і сайгак»
The Stokes «No Escape»
Песня года
(Народны артыст Беларусі, кіраўнік студыі «Сябры» Анатоль Ярмоленка)
«Я буду ждать» — Аляксей А. Шадзько
«Охотник и сайгак» — Нейра Дзюбель
«Паветраны шар» — N.R.M.
Музыкант года
(Міхаіл Гарус, сумеснае прадпрыемства «Белая Вежа»)
Піт Паўлаў
Аляксей Казлоўскі
Тэкст года
(паэт Міхал Анемпадыстаў)
Аляксей А. Шадзько
Аляксандр Кулінковіч
Кліп года
(арганізатар международнага фэста авангарднай моды «Мамонт[ru]» Юрый Брэўз)
«Охотник и сайгак» Нейра Дзюбель (рэжысёр Анатоль Вечар, сцэнарый Аксана Вечар)
«Цэпеліны» Новае Неба
«Песні пра каханне» N.R.M.
Гран-пры
(Народны артыст Беларусі Уладзімір Мулявін)
Нейра Дзюбель
Крыві
Mojo Blues

Спецыяльныя прызыПравіць

Намінацыі Пераможцы
За адмысловы паэтычны густ
(вядучы рубрыкі «Рок-архіў» газеты «Наша Ніва» Сяргей Сахараў)
Кася Камоцкая (гурт Новае Неба)
Блюз назаўжды
(дырэктар кампаніі «Скат-рекордс» Уладзімір Панькоў)
Mojo Blues
Ганаровы рок-металург Рэспублікі Беларусь
(вядучы цырымоніі Віталь Сямашка)
Ангус (гурт Тарнада)
Амбасадар беларускага рок-н-рола
(намеснік дырэктара кампаніі «Бел-Тур» Алег Трухан)
Крама
Рок-князёўна
(паэт Адам Глобус)
Вераніка Круглова(бел. (тар.)) бел. (гурт Крыві)
Фірмовы гук
(намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва» Зміцер Падбярэзскі)
The Stokes
За скарэнне замежнага рынка музычнага шоў-бізнеса
(музычныя аглядальнікі газеты «Імя» Зміцер Падбярэзскі і Сяргей Шапран)
Ляпис Трубецкой

Цікавыя фактыПравіць

  • У цырымоніі гэтага года не адбывалася ўручэнне прыза ў традыцыйнай дагэтуль намінацыі «Падзея года»
  • У намінацыі «Песня года» прыз не быў уручаны, замест гэтага кожны намінант прэзентаваў на сцэне сваю песню і перамогу прызначылі адразу ўсім

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць