Рок-каранацыя ’98
Рок-каранацыя '98 адбылася 30 студзеня 1999 года ў канцэртнай залі «Мінск» і з'яўлялася юбілейнай пятай па ліку[1]. Вядучым цырымоніі быў радыёвядучы Віталь Сямашка. Вылучэнне твораў і выканаўцаў у намінацыі адбывалася шляхам галасавання грамадскага журы. Рэдакцыяй музычных і забаўляльных праграм Беларускага тэлебачання ў 1999 годзе была створана і паказана тэлеверсія цырымоніі[2][3].
Рок-каранацыя '98 | |
---|---|
Рок-каранацыя '98 | |
Арыгінальная назва | Рок-каранацыя '98 |
Заснаванне | 30 студзеня 1999 |
Арганізатары і правядзенне
правіцьАрганізатарамі правядзення цырымоніі з'яўляліся «Класс-клуб ДК» і «Ковчег», мастаком-пастаноўшчыкам — Веніямін Маршак, гукарэжысёрам — Алег Каранькоў, прадзюсарамі — Юрый Цыбін, Генадзь Шульман. Традыцыйна адкрыла цырымонію выступленне ўладальнікаў галоўнай рок-кароны мінулага года — гурта N.R.M. У перапынку перад абяшчэннем галоўнага прыза адбылося выступленне дуэта Алег Спіцын і Чармэн. У фінале цырымоніі выстпіў ансамбль Песняры. Рэжысёр тэлеверсіі — Сяргей Хох, аператары — Канстанцін Карніенка, Алег Соркін, Валерый Сініца, Аляксей Краснюк, гукарэжысёр — Мікалай Гелін, аператарскі кран — Маріна Міненка, Сяргей Барадзін, адміністратары — Уладзімір Біндзюкоў, Алеся Благадава, мантаж — Аляксандр Шабанаў, рэдактар — Анатоль Вечар.
Намінанты і лаўрэаты
правіцьПераможцы ў намінацыях надрукаваны цёмным і вылучаны колерам . У дужках пазначаны ганаровыя госці, якія абвяшчалі пераможцаў у намінацыях.
Намінацыі | Пераможцы і фіналісты |
---|---|
(прадзюсар кампаніі «PAN-Records» Анатоль Мартыновіч) |
Happy Face |
Эківокі | |
(загадчыца літаратурнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Жана Лашкевіч) |
Тройца |
Крыві | |
(спявачка Алеся) |
Нейра Дзюбель «Паляўнічы і сайгак» |
The Stokes «No Escape» | |
(Народны артыст Беларусі, кіраўнік студыі «Сябры» Анатоль Ярмоленка) |
«Я буду ждать» — Аляксей А. Шадзько |
«Охотник и сайгак» — Нейра Дзюбель | |
«Паветраны шар» — N.R.M. | |
(Міхаіл Гарус, сумеснае прадпрыемства «Белая Вежа») |
Піт Паўлаў |
Аляксей Казлоўскі | |
(паэт Міхал Анемпадыстаў) |
Аляксей А. Шадзько |
Аляксандр Кулінковіч | |
(арганізатар международнага фэста авангарднай моды «Мамонт » Юрый Брэўз) |
«Охотник и сайгак» Нейра Дзюбель (рэжысёр Анатоль Вечар, сцэнарый Аксана Вечар) |
«Цэпеліны» Новае Неба | |
«Песні пра каханне» N.R.M. | |
(Народны артыст Беларусі Уладзімір Мулявін) |
Нейра Дзюбель |
Крыві | |
Mojo Blues |
Спецыяльныя прызы
правіцьНамінацыі | Пераможцы |
---|---|
(вядучы рубрыкі «Рок-архіў» газеты «Наша Ніва» Сяргей Сахараў) |
Кася Камоцкая (гурт Новае Неба) |
(дырэктар кампаніі «Скат-рекордс» Уладзімір Панькоў) |
Mojo Blues |
(вядучы цырымоніі Віталь Сямашка) |
Ангус (гурт Тарнада) |
(намеснік дырэктара кампаніі «Бел-Тур» Алег Трухан) |
Крама |
(паэт Адам Глобус) |
Вераніка Круглова (гурт KRIWI) |
(намеснік галоўнага рэдактара часопіса «Мастацтва» Зміцер Падбярэзскі) |
The Stokes |
(музычныя аглядальнікі газеты «Імя» Зміцер Падбярэзскі і Сяргей Шапран) |
Ляпіс Трубяцкі |
Цікавыя факты
правіць- У цырымоніі гэтага года не адбывалася ўручэнне прыза ў традыцыйнай дагэтуль намінацыі «Падзея года»
- У намінацыі «Песня года» прыз не быў уручаны, замест гэтага кожны намінант прэзентаваў на сцэне сваю песню і перамогу прызначылі адразу ўсім
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Климов, Олег (1998). "Фестиваль "Рок-коронация" :: кого (???) хочешь (?..) выбирай... (О.Климов)". Музыкальная газета(руск.) (45). Архівавана з арыгінала 2020-08-29. Праверана 2020-08-29.
- ↑ Нейра Дзюбель РОК-КАРАНАЦЫЯ 1998 . YouTube (15 лютага 2011). Праверана 26 сакавіка 2017.
- ↑ "V/A :: Рок-каранацыя-98". Музыкальная газета(руск.) (18). 1999. Архівавана з арыгінала 2020-08-29. Праверана 2020-08-29.