Руслан Ісаакавіч Хадаркевіч

беларускі футбаліст

Руслан Хадаркевіч (нар. 18 чэрвеня 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Руслан Хадаркевіч
Поўнае імя Руслан Ісаакавіч Хадаркевіч
Нарадзіўся 18 чэрвеня 1993(1993-06-18)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 185 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Шахцёр
Нумар 4
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2013 Беларусь Бяроза-2010 77 (1)
2014 Беларусь Славія (Мазыр) 8 (0)
2014 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 0 (0)
2015—2016 Беларусь Смалявічы-СТІ 47 (1)
2017—2019 Беларусь Славія (Мазыр) 46 (0)
2019— Беларусь Шахцёр (Салігорск) 32 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2021— Беларусь Беларусь 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 лютага 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 9 верасня 2021

Клубная кар’ераПравіць

З 2010 года пачаў выступаць за клуб «Бяроза-2010» у Другой лізе і ў наступным сезоне дапамог камандзе атрымаць пуцёўку ў Першую лігу. У пачатку 2014 года стаў іграком мазырскай «Славіі», але не здолеў замацавацца ў складзе і ўлетку пакінуў каманду. Неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[2], аднак так і не згуляў за гэты клуб.

У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з клубам «Смалявічы-СТІ»[3], у якім здолеў замацавацца ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Славію» і ў выніку праз тры гады зноў стаў іграком мазырскага клуба[4]. Пачынаў сезон 2017 у аснове мазыран на пазіцыі правага абаронцы, аднак з ліпеня па кастрычнік не гуляў з-за траўмы, толькі ў канцы сезона вярнуўся на поле. У сезоне 2018, трывала гуляючы ў аснове, дапамог «Славіі» перамагчы ў Першай лізе.

У першай палове 2019 года заставаўся асноўным абаронцам мазыран у Вышэйшай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Славію»[5] і стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[6]. У 2019 годзе з’яўляўся на полі нерэгулярна, а ў сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе салігорцаў і дапамог выйграць чэмпіёнства.

У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[7].

Міжнародная кар’ераПравіць

У лістападзе 2020 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[8]. Дэбютаваў у зборнай 2 чэрвеня 2021 года ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), адгуляўшы на полі ўсе 90 хвілін.

ДасягненніПравіць

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 Д3 Бяроза-2010   12 0
2011 Д3 Бяроза-2010   23 0
2012 Д2 Бяроза-2010   24 1
2013 Д2 Бяроза-2010   18 0
2014 (1) Д2 Славія   8 0
2014 (2) Д2 Іслач   0 0
2015 Д2 Смалявічы-СТІ   24 0
2016 Д2 Смалявічы-СТІ   23 1
2017 Д1 Славія   13 0
2018 Д2 Славія   22 0
2019 (1) Д1 Славія   11 0
2019 (2) Д1 Шахцёр   7 0
2020 Д1 Шахцёр   25 0

Зноскі