Руслан Ісаакавіч Хадаркевіч
Руслан Хадаркевіч (нар. 18 чэрвеня 1993, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца салігорскага «Шахцёра» і нацыянальнай зборнай Беларусі.
Поўнае імя | Руслан Ісаакавіч Хадаркевіч | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
18 чэрвеня 1993[1] (29 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 185 см | ||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 4 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ераПравіць
З 2010 года пачаў выступаць за клуб «Бяроза-2010» у Другой лізе і ў наступным сезоне дапамог камандзе атрымаць пуцёўку ў Першую лігу. У пачатку 2014 года стаў іграком мазырскай «Славіі», але не здолеў замацавацца ў складзе і ўлетку пакінуў каманду. Неўзабаве далучыўся да «Іслачы»[2], аднак так і не згуляў за гэты клуб.
У сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з клубам «Смалявічы-СТІ»[3], у якім здолеў замацавацца ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы. У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Славію» і ў выніку праз тры гады зноў стаў іграком мазырскага клуба[4]. Пачынаў сезон 2017 у аснове мазыран на пазіцыі правага абаронцы, аднак з ліпеня па кастрычнік не гуляў з-за траўмы, толькі ў канцы сезона вярнуўся на поле. У сезоне 2018, трывала гуляючы ў аснове, дапамог «Славіі» перамагчы ў Першай лізе.
У першай палове 2019 года заставаўся асноўным абаронцам мазыран у Вышэйшай лізе. У ліпені 2019 года пакінуў «Славію»[5] і стаў іграком салігорскага «Шахцёра»[6]. У 2019 годзе з’яўляўся на полі нерэгулярна, а ў сезоне 2020 замацаваўся ў стартавым складзе салігорцаў і дапамог выйграць чэмпіёнства.
У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[7].
Міжнародная кар’ераПравіць
У лістападзе 2020 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[8]. Дэбютаваў у зборнай 2 чэрвеня 2021 года ў таварыскім матчы супраць Азербайджана (1:2), адгуляўшы на полі ўсе 90 хвілін.
ДасягненніПравіць
- Чэмпіён Беларусі (2): 2020, 2021
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2019
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2021
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняўПравіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2010 | Д3 | Бяроза-2010 | 12 | 0 | |
2011 | Д3 | Бяроза-2010 | 23 | 0 | |
2012 | Д2 | Бяроза-2010 | 24 | 1 | |
2013 | Д2 | Бяроза-2010 | 18 | 0 | |
2014 (1) | Д2 | Славія | 8 | 0 | |
2014 (2) | Д2 | Іслач | 0 | 0 | |
2015 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 24 | 0 | |
2016 | Д2 | Смалявічы-СТІ | 23 | 1 | |
2017 | Д1 | Славія | 13 | 0 | |
2018 | Д2 | Славія | 22 | 0 | |
2019 (1) | Д1 | Славія | 11 | 0 | |
2019 (2) | Д1 | Шахцёр | 7 | 0 | |
2020 | Д1 | Шахцёр | 25 | 0 |
Зноскі
- ↑ Ruslan Khadarkevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Сокол, Лебедев и еще 3 игрока перешли в «Ислочь»
- ↑ Руслан Хадаркевич и Владислав Каборда пополнили ряды "Смолевичей-СТИ"
- ↑ Трапашко, Курлович, Шило и Хадаркевич подписали контракты со "Славией"
- ↑ Хадаркевич и Мемешев покинули "Славию"
- ↑ "Шахтер" объявил о подписании контракта с Хадаркевичем
- ↑ Хадаркевич поставил подпись под новым контрактом с "Шахтером"
- ↑ Футбол. Руслан Хадаркевич впервые вызван в сборную Беларуси