Русіны (этнічная група)

(Пасля перасылкі з Русіны, этнічная група)

Русіны (карпата-русы, лемкі, руснакі, руснацы, угра-русы) — славянская этнічная група ва Усходняй Еўропе.

Русіны
Агульная колькасць звыш 50000
Рэгіёны пражывання Польшча, Славакія, Украіна, Венгрыя, Сербія, Харватыя, ЗША, Канада
Мова русінская
Рэлігія праваслаўе, каталіцтва
Блізкія этнічныя групы украінцы

ЭтнонімПравіць

Як этнонім слова «русін» упершыню сустракаецца ў Аповесці мінулых гадоў і ўжываецца разам з (русь, рускі люд), так называюцца людзі з Русі: сустракаецца ў Аповесці мінулых гадоў, дагаворах Алега з грэкамі 911 г. (згадваецца 7 раз) і Ігара 945 г. (згадваецца 6 раз), дагаворах Смаленска з немцамі, і пазней ужываецца як этнонім у Кіеўскай Русі, Галіцка-Валынскам княстве, Вялікім Княстве Літоўскім.

У эпоху Сярэднявечча, а асабліва актыўна ў XVI—XVII стст., на тэрыторыі сучаснай цэнтральнай Украіны т. зв. Гетманшчыны, тэрмін русінская (англ.: Ruthenian), (лац.: Rutheni, Ruteni), абазначаў мову, рэлігію, а таксама ўжываўся як этнонім для людзей, што пражывалі на гэтых землях, і выкарыстоўваўся як сінонім слова «рускі». На тэрыторыі Галічыны і Букавіны дадзеная назва захоўвалася да пачатку 1950-х, а ў Закарпацці захавалася і па сённяшні дзень.

На самай справе гэтая мова мае дзве саманазвы — «руськый, руськи» («рускі») і «русінскі». Апошняя, якая носіць некалькі штучны характар, у рускай і ўкраінскай мовах выкарыстоўваецца нашмат часцей для таго, каб адрозніваць яе ад рускай і ўкраінскай. Гэтак жа ў англійскай выкарыстоўваецца назва «Ruthenian» або «Rusyn», каб адрозніць яе ад «Russian». Самі ж носьбіты мовы называюць яе амаль выключна «рускай», прыметнік «русиньський» у дачыненні да мовы ўсплывае толькі ў міжкультурных зносінах і ўспрымаецца як русізм.

Сучасны станПравіць

Русіны афіцыйна прызнаныя асобнай нацыянальнасцю ў Славакіі, Польшчы, Венгрыі, Чэхіі і Сербіі[1]. Улады Украіны разглядаюць руснакоў як этнаграфічную групу ўкраінцаў.

У 1992 і 2002 гадах Закарпацкая абласная рада звярталася да цэнтральных улад Украіны з просьбай прызнаць руснакоў асобнай нацыянальнасцю[2]. У жніўні 2006 года Камітэт па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі ААН заклікаў урад Украіны прызнаць руснакоў у якасці нацыянальнай меншасці[3], паколькі існуюць «істотныя адрозненні паміж руснакамі і ўкраінцамі»[4].

7 сакавіка 2007 года Закарпацкая абласная рада пастанавіла прызнаць руснакоў карэннай нацыянальнасцю Закарпацця[5]. За першы пункт прынятага абласной радай рашэння прагаласавала абсалютная большасць дэпутатаў: 71 дэпутат з 75, 2 супраць, 2 устрымаліся. У другім пункце дэпутаты просяць прэзідэнта, Вярхоўную Раду Украіны і прэм'ер-міністра прызнаць руснакоў на заканадаўчым узроўні па ўсёй Украіне[6].

Кангрэс украінскіх нацыяналістаў, Таварыства «Просвіта» і некаторыя іншыя ўкраінскія грамадскія арганізацыі, запатрабавалі ад прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі адмяніць гэтую пастанову як пазапраўную[7].

Рассяленне і колькасцьПравіць

Руснакі засяляюць Закарпацкую вобласць Украіны, Усходнюю Славакію (паўночны ўсход Прэшаўскага краю) і частку Бескідаў у Польшчы. Некаторая іх частка пражывае ў краінах, куды яны перасяліліся ў апошнія некалькі стагоддзяў — у Венгрыі, Сербіі (у Краі Ваяводзіна, дзе іх мова прызнана адной з афіцыйных моў края), Харватыі, ЗША, Канадзе, Расіі.

Колькасць русінскага насельніцтва ў Славакіі ў параўнанні з 1920-мі гадамі, калі яго ацэньвалі ў 155 тысяч, сёння вельмі скарацілася — з 90 тысяч жыхароў гістарычнай Лемкаўшчыны (на славацкiм баку) русіны складаюць цяпер няпоўную чвэрць, хоць большасць жыхароў гэтага рэгіёна мае лемкаўскае (русінскае) паходжанне.

Паводле перапісу 2001 ва Украіне, у Закарпацкай вобласці было зарэгістравана 10.069 руснакоў (па меркаваннях руснацкіх лідараў, гэтыя дадзеныя былі фальсіфікаваны[4]). Перапіс 2011 у Славакіі зафіксаваў 33.482, перапіс 2002 у Польшчы — 5.863,[2] перапіс 2002 у Ваяводзіне — 15.626, перапіс 2001 у Венгрыі — 2.079 руснакоў.

МоваПравіць

Гутарковая мова, якая выкарыстоўваецца ў Закарпацці — блізкія паміж сабою гаворкі даліннага Закарпацця, у Славакіі і Польшчы ў якасці афіцыйнай руснацкай мовы выкарыстоўваюцца мясцовыя кадыфікаваныя лемкаўскія дыялекты. У якасці літаратурнай мовы доўгі час выкарыстоўвалася царкоўнаславянская (нават у XIX ст.), што моцна ўплывала на гутарковую лексіку і зблізіла мясцовыя гаворкі з рускай мовай больш чым з украінскай. Асновы руснацкай літаратурнай мовы заклаў Аляксандр Духновіч. На мяжы XIX—XX стст. руснакі Закарпацця падзяляліся на русафілаў і ўкраінафілаў. Першыя выступалі за прыняцце ў якасці літаратурнай мовы рускай, другія — украінскай. У цяперашні час існуюць розныя варыянты літаратурнай руснацкай мовы.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць