Бярэзінскае

(Пасля перасылкі з Сакаўшчынскае вадасховішча)

Бярэзінскае[2], або Са́каўшчынскае[3] — вадасховішча ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці на рацэ Заходняя Бярэзіна (басейн Нёмана), за 11 км у напрамку на захад ад горада Валожын, каля аграгарадка Сакаўшчына. Створана ў 1937 годзе (адноўлена ў 1955) будаўніцтвам плаціны Сакаўшчынскай ГЭС[3].

Бярэзінскае
Biarezinskaje reservoir.jpg
Верасень 2019
Каардынаты: 54°06′23,40″ пн. ш. 26°23′54,20″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Мінская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 154,2[1] м
Даўжыня 3,2 км
Шырыня 0,73 км
Плошча 1,3 км²
Аб'ём 0,0015 км³
Найбольшая глыбіня 3,1 м
Сярэдняя глыбіня 1,2 м
Плошча вадазбору 1100 км²
Упадаюць Заходняя Бярэзіна
Выцякаюць Заходняя Бярэзіна
Год напаўнення 1937
Звычайны падпорны ўзровень 3,6 м
Бярэзінскае (Беларусь)
Бярэзінскае
Бярэзінскае
Бярэзінскае (Мінская вобласць)
Бярэзінскае
Бярэзінскае

Плошча паверхні вадасховішча 1,3 км², даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 0,73 км, даўжыня берагавой лініі 5,88 км. Найбольшая глыбіня 3,1 м, сярэдняя 1,2[4] м. Аб’ём вады каля 1,5 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 249[4] млн м³. Ваганні ўзроўню вады ў сярэднім на працягу года нязначныя. Плошча вадазбору 1100 км². Вадазбор на паўднёвых схілах Ашмянскага ўзвышша[4]. Катлавіна вадасховішча выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень і з’яўляецца часткай поймы ракі. Правабярэжны схіл катлавіны стромкі, вышынёй 5—10 м, у вярхоўі да 30 м[4]. Берагі нізкія, спадзістыя і пясчаныя, у вярхоўі забалочаныя. Вадасховішча моцна зарастае (аер, рагоз, маннік, чарот, плюшчай, гарлачык жоўты і інш.)[4].

У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, судак, жэрах, плотка, карась, краснапёрка і інш.

Каля вадасховішча знаходзіцца навучальная геаграфічная станцыя «Заходняя Бярэзіна» геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[4].

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-65. Стан мясцовасці на 1983 г. Выданне 1986 г. (руск.) 
  2. https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=R921np107173&p1=1
  3. 3,0 3,1 БелЭн, 2002
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць